Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Hromadske.TV

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Статус версіі старонкі

The page has not been checked

У гэтай старонкі нямаправераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасцьне ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.
Hromadske.TV
КраінаУкраінаУкраіна
Зона вяшчанняІнтэрнэт
Мова вяшчанняукраінская,руская[1]
Цэнтр кіраванняКіеў,Украіна
Фармат выявы16:9,Full HD 1080p
Дата пачатку вяшчання22 лістапада2013 года
ЗаснавальнікРаман Скрыпін
Дзмітрый Гнап
Мустафа Наем
Юлія Банкава
Сяргей Андрушка
Майкл Шчур
Данііл Янеўскі
Андрэй Баштавы
Сайтhromadske.ua

Hromadske.TV (укр.:Громадське ТБ; «Грамадскае тэлебачанне») — украінскае інтэрнэт-тэлебачанне, якое распачало трансляцыю 22 лістапада 2013 года. З 18 красавіка 2015 года пачаў вяшчаць са спадарожніка AzerSpace 1 у HD фармаце.

Гісторыя

[правіць |правіць зыходнік]

Трансляцыя канала распачалася 22 лістапада 2013 года ў 14:00 (паводле кіеўскага часу), раней запланаванага часу з-за рашэння Кабінета Міністраў Украіны пра спыненне падрыхтоўкі да падпісаннядагавора пра асацыяцыю з ЕС і падзеямі наЕўрамайдане. Ужо 24 лістапада колькасць праглядаў «Грамадскага тэлебачання» дасягнула 761 тысяч за 8 гадзін з сярэднім часам прагляду 12 хв 36 с, максімальная колькасць адначасовых праглядаў перавышала 36 тысяч. Колькасць прыладаў, з якіх праглядалі канал, дасягла 289 тысяч. 29 лістапада ў Марыінскім парку ў Кіеве невядомыя збілі двух журналістаў «Грамадскага тэлебачання» — Дзмітрыя Гнапа і Якава Любчыча.

«Грамадскае тэлебачанне» стала адной з найважнейшых крыніц інфармацыі пра падзеі Еўрамайдана. 1 снежня жывы эфір канала адначасова глядзела каля 100 тысяч гледачоў.

Зноскі

  1. Что такое Громадское (руск.).

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
Фота, відэа і аўдыё
Instagram ·TikTok ·YouTube (укр.)
⛭
Украінскія тэлеканалы
Агульныя
Узята з "https://be.wikipedia.org/wiki/Hromadske.TV"
Катэгорыі:
Схаваная катэгорыя:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp