Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Honda Prelude

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Статус версіі старонкі

The page has not been checked

У гэтай старонкі нямаправераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасцьне ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Honda Prelude — чатырохмясцоваекупэ вытворчасці кампанііHonda. Выраблялася з1978 г. Знята з вытворчасці ў2001 г. з-за высокага кошту і нізкага попыту.

Агульны аб'ём продажаў склаў 826 082 штук.

  • Пакаленне I (1979-1982): 171 829 шт.
  • Пакаленне II (1983-1987): 336 599 шт.
  • Пакаленне III (1988-1991): 160 909 шт.
  • Пакаленне IV (1992-1996): 98 627 шт.
  • Пакаленне V (1997-2001): 58 118 шт.

Першае пакаленне (1978-1982)

[правіць |правіць зыходнік]

Першае пакаленне з’явілася ў1978 годзе на базе мадэліAccord.

Аўтамабіль абсталёўваўся рухавіком аб'ёмам 1,6 л. магутнасцю 80 к.с. На аўтамабіле выкарыстоўвалася пяціступеністая механічная трансмісія або двухступеньчатая аўтаматычная.

Другое пакаленне (1982-1987)

[правіць |правіць зыходнік]
Honda Prelude (1982-1987)
Honda Prelude (1982-1987)

Prelude другога пакалення з’явіўся ў лістападзе1982 года.

Трэцяе пакаленне (1987-1991)

[правіць |правіць зыходнік]
Honda Prelude (1987-1991)
Honda Prelude (1987-1991)

Трэцяе пакаленне (код — BA4) было прадстаўлена ў сакавіку1987 года. Аўтамабіль захаваў сілуэт свайго папярэдніка — нізкі і шырокі профіль з нізкім капотам і ўсплываючымі фарамі.

На аўтамабіль усталёўваліся рухавікі аб'ёмам 2 літры[1]. Базавая версіяEX: абсталяваная падвоеным карбюратарам, з адным размеркавальным валам і дванаццацю клапанамі — магутнасцю 109 або 114 к.с. Рухавік2.0i 16V — з электроннай сістэмай упырску, двума верхнімі размеркавальнымі валамі і шаснаццацю клапанамі. Магутнасць гэтай версіі магла складаць 137, 140 або 150 конскіх сіл.

На машынах гэтага пакалення ўпершыню ўжылі сістэму кіравання ўсімі чатырма коламі4WS.

У 1990 годзе праведзены фэйсліфтынг, у выніку якога злёгку зменены дызайн задняй частцы мадэлі і бампераў. Былі змененыя і многія дэталі інтэр’еру, палепшаная эрганоміка пярэдняй панэлі.

Выраблена 160 909 адзінак.

Чацвёртае пакаленне (1991-1996)

[правіць |правіць зыходнік]

У1991 годзе, для японскага рынка, пачаты выпуск чацвёртага пакалення аўтамабіля. На іншыя рынкі аўтамабіль выйшаў у1992 годзе.

Камплектацыя «S» абсталёўвалася рухавіком F22B 160 к.с., «Si-VTEC» абсталёўвалася H22A 200 к.с., «Si» — H23A1 «2.0i» 133 к.с. (93 кВт). Пазначэнне «Si-VTEC» выкарыстоўвалася да канца1993 года, пасля чаго яго скарацілі да проста «VTEC».

Пятае пакаленне (1996-2001)

[правіць |правіць зыходнік]

Honda Prelude пятага пакалення з’явілася ў канцы1996 года.

Аўтамабіль стаў даўжэй папярэдняга на 35 мм, што спрыяла больш камфортнаму размяшчэнню пасажыраў, асабліва ў задняй частцы салона.

Рухавікоў было два: 2,0-літровы магутнасцю 133 к.с. і 2,2-літровы. Апошні выпускаўся ў дзвюх версіях: VTI (185 к.с.) і VTI-S (200 к.с.). Аўтамабіль абсталёўваўся як механічнымі, так і аўтаматычнымі каробкамі перадач.

З-за досыць высокага кошту гэта пакаленне не карысталася вялікім попытам на рынку. Увосень2000 года вытворчасць Honda Prelude вырашана было спыніць.

Базавая мадэльPrelude была абсталявана: сістэмай кандыцыянавання паветра, люкам з электрапрывадам, круіз-кантролем, рэгуляваным па вышыні вадзіцельскім сядзеннем, скураным тэлескапічным рулём, лямпачкай для прагляду карты, вокнамі, бакавымі люстэркамі і замкамі з электрапрывадам, і функцыяй дыстанцыйнага адчынення дзвярэй[2]. AM / FM / CD стэрэасістэма на шэсць дынамікаў выкарыстоўвае маленькія мікрафоны для вымярэння глыбіні гучання і настройвае гучнасць. Для мадэліSH прапанаваўся скураны рычаг пераключэння перадач. З элементаў бяспекі ўсталёўваліся: антыблакіровачная тармазная сістэма, падвойныя падушкі бяспекі і сістэма абароны ад бакавога ўдару; фіксатары дзіцячых крэслаў.

Зноскі

  1. Honda Prelude III generacji - japoński wojownik // autokult.pl(польск.)
  2. Как мы тестировали Honda Prelude // automoto.ua(руск.)

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Honda_Prelude&oldid=4575878"
Катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2026 Movatter.jp