Да 60-х г.г. Honda не займалася аўтамабілебудаваннем, спецыялізуючыся на вытворчасці матацыклаў. Рашэнне кампаніі аб вынахадзе на аўтамабільны рынак было вельмі неўхваляльна сустрэта японскім урадам, бо лічылася, што Honda, канкуруючы на сусветным рынку зToyota,Nissan іMitsubishi, у выніку нашкодзіць інтэрасам краіны. Аднак, ціск дзяржавы быў праігнаравана кіраўніцтвам кампаніі.
Пасля энергетычнага крызісу1973 г. (рэзкі рост коштаў на нафту з-за абмежаванняў на здабычу, уведзеных краінаміПерсідскага заліва) эканамічныя аўтамабілі Honda сталі бэстсэлерамі на рынкуЗША, а ў меншай ступені таксама іЕўропы.
Асноўнымі складнікамі поспеху Honda з’явіліся высокая надзейнасць аўтамабіляў (адзін з лідараў у галіне), сучасныя тэхналагічныя рашэнні (так, канструктары Honda упершыню ўжылі папярочную ўсталёўку рухавіка ў маторным адсеку іпярэдні прывад, што зрабіла салон больш прасторным пры кампактных памерах аўтамабіля), арыгінальная маркетынгавая палітыка (Honda -drivers' cars — аўтамабілі, арыентаваныя на актыўны стыль кіравання, c сучасным дызайнам у стылях «спорт» і «тэхна»).