Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Homo naledi

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
 Homo naledi
Навуковая класіфікацыя
прамежныя рангі
Без рангуДругаснаротыя
ПадтыпПазваночныя
ІнфратыпСківічнаротыя
НадкласЧацвераногія
ПадкласЗвяры
ІнфракласПлацэнтарныя
НадатрадEuarchontoglires
ГрандатрадEuarchonta
Атрад: Прыматы
ІнфраатрадМалпы
Сямейства: Гамініды
ПадсямействаHomininae
ТрыбаHominini
ПадтрыбаHominina
Від: Homo naledi
Міжнародная навуковая назва

Homo nalediBerger et al., 2015


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
EOL  47049600
FW  384458

Homo naledi — выкапнёвывід людзейтрыбы Hominini. Упершыню рэшткіH. naledi былі знойдзены ў 2013 годзе ўПаўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, мясцовасці «Калыска чалавецтва» ў пячоры пад назвайУзыходзячая зорка (англ.) (бел. камандай пад кіраўніцтвам палеаантраполагаЛі Бергера з Універсітэта Вітватэрсранда ў ПАР[1][2]. Аднак вынесці з пячоры ўсе рэшткі на той момант было немагчыма з-за размяшчэння костак: уваход у пячору вельмі вузкі, усяго 20 см шырынёй, а косткі знаходзіліся на глыбіні 12 метраў. Па гэтай прычыне на працягу двух гадоў навукоўцы займаліся асцярожным выманнем рэшткаў, і ў верасні 2015 г. выйшла першая навуковая публікацыя ў часопісеeLife[3][4]. Назву гэты від гамінідаў атрымаў дзякуючы пячоры, у якой быў знойдзены: на мовесесота naledi азначае «зорка».

Згаданая група навукоўцаў устанавіла, што Homo naledi, чые парэшткі знойдзены ў аднайменнай пячоры, жылі на Зямлі 236-335 тысяч гадоў назад[5]. Прыкладна ў гэты час (200 тысяч гадоў таму) у Афрыцы з’явілісяHomo sapiens, а ў Еўропе эвалюцыянавалі неандэртальцы (Homo neanderthalensis).

Узрост віду невядомы, але па больш раннім меркаванням (да публікацыі звестак групы Лі Бергера) анатамічная будова Homo naledi дазваляла аднесці яго да першых прадстаўнікоў роду людзей (Homo) узростам каля 3 млн гадоў (2,5—2,8 млн гадоў). Па іншай ацэнцы,Homo naledi жыў 2 млн гадоў таму (±500 тыс. гадоў)[6].

Косткі чэрапа

Па будове і целаскладу H. naledi падобны на папуляцыю невялікіх людзей. Аднак ад іхH. naledi адрозніваецца невялікім аб’емам эндакраніума — базальной часткі чэрапа, што робіць яго падобным да аўстралапітэкаў. Марфалогія чэрапаH. naledi адрозніваецца ад іншых прадстаўнікоў гамінідаў і дастаткова ўнікальная, аднак калі параўноўваць, то будзе больш падобнай на ранніх прадстаўнікоў родуHomo, уключаючыHomo erectus,Homo habilis абоHomo rudolfensis. Былі выяўленыя чатыры чэрапы. У двух асобін мужчынскага полу аб'ём мозгу складаў 560 см³, у двух асобін жаночага — 465 см³, што бліжэй да аб'ёму мозгуаўстралапітэка[7]. Лобныя долі нізкія і кароткія, вобласць моўнай зоны Брока дастаткова выпуклая. Моцна развітыя надброўныя валікі, лоб скошаны, на задняй частцы цемянной косткі маецца вуглавы торус, патыліца скарочана і амаль вертыкальная з магутнай знешняй выпукласцю. Слыхавыя адтуліны і соскападобныя адросткі на скроневай костцы маленькія і прымітыўныя. Паднябенне было дробным, але шырокім, падбародачная адтуліна размешчана высока. Зубы маюць маленькія памеры, асаблівамаляры. Будова посткраніяльнага шкілета мае мазаічныя рысы. Кісць Homo naledi захоўвае падоўжанасць і прымітыўную выгнутасць фаланг, але мае прагрэсіўную будову прыдалоння і прасунутыя прапорцыі пальцаў. Наступне развіты падоўжны і папярочны зводы. Розныя індывіды гэтай групы мінімальна адрозніваюцца адзін ад аднаго, а значыць яны належаць да аднаго віду[8].

У адказ на крытыку Джэфры Шварца іЦіма Уайта, антраполаг Джон Хоукс зрабіў агульнадаступнымі лічбавыя копіі 91 ўзоруHomo naledi у фарматах .stl і .ply, прыдатныя для раздрукоўкі на3D-прынтарах.

Зноскі

  1. Crowdsourcing digs up an early human species (англ.). Nature (10 лістапада 2015). doi:10.1038/nature.2015.18305. Праверана 11 снежня 2015.
  2. В ЮАР нашли останки неизвестного вида человека (фото) (руск.). Праверана 11 снежня 2015.(руск.)
  3. Berger Lee R, Hawks John, de Ruiter Darryl J; et al. (2015). "Homo naledi, a new species of the genusHomofrom the Dinaledi Chamber, South Africa".eLife.4.doi:10.7554/eLife.09560.ISSN 2050-084X.{{cite journal}}:Пададзена больш чым адно значэнне|DOI= і|doi= specified (даведка);Пададзена больш чым адно значэнне|ISSN= і|issn= specified (даведка)Папярэджанні CS1: непазначаны свабодны DOI (спасылка) Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
  4. New Species of Human Ancestor Is Found in a South African Cave (англ.). The New York Times (10 лістапада 2015). Праверана 11 снежня 2015.
  5. [1]
  6. Homo naledi may be two million years old (give or take). Nov. 30, 2015
  7. This Face Changes the Human Story. But How?
  8. Наледи выходит на люди. Новый вид раннего Homo преподносит сюрпризы

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
⛭
Вымерлыя роды
Hominini/Hominina
Homo (род Homo)
Знаходкігамінід
Паходжанне
Распаўсюджанне
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Homo_naledi&oldid=4810815"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp