HTTP (англ.:HyperText Transfer Protocol — «пратакол перадачы гіпэртэксту») —пратаколпрыкладнога ўзроўню перадачыданых (першапачаткова, у выглядзе гіпертэкставых дакументаў). Асновай HTTP з’яўляеццатэхналогія «кліент-сервер», гэта значыць мяркуецца існаванне спажыўцоў (кліентаў), якія ініцыююць злучэнне і пасылаюць запыт, і пастаўшчыкоў (сервераў), якія чакаюць злучэння для атрымання запыту, здзяйсняюць неабходныя дзеянні і вяртаюць назад паведамленне з вынікам.
HTTP у цяперашні час паўсюдна выкарыстоўваецца ўсусветнай павуціне для атрымання інфармацыі звэб-сайтаў. У2006 годзе ўПаўночнай Амерыцы доля HTTP-трафіка перавысіла долюP2P-сетак і склала 46 %, з якіх амаль палова — перадача патокавага відэа і гуку[1]. HTTP выкарыстоўваецца таксама ў якасці «транспарту» для іншых пратаколаў прыкладнога ўзроўню, як тоSOAP,XML-RPC,WebDAV.
Асноўным аб’ектам маніпуляцыі ў HTTP з’яўляецца рэсурс, на які паказваеURI (па-англійску:Uniform Resource Identifier) у запыце кліента. Звычайна такімі рэсурсамі з’яўляюццафайлы, якія захоўваюцца на серверы, але імі могуць быць лагічныя аб’екты або нешта абстрактнае. Асаблівасцю пратакола HTTP з’яўляецца магчымасць паказаць у запыце і адказе спосаб прадстаўлення аднаго і таго ж рэсурсу паводле розных параметраў: фармату,кадзіроўкі, мовы і інш., для чаго выкарыстоўваецца HTTP-загаловак. Менавіта дзякуючы магчымасці ўказання спосабу кадзіравання паведамлення кліент і сервер могуць абменьвацца двайковымі данымі, хоць дадзены пратакол з’яўляецца тэкставым.
Аналагічнымі пратаколамі для HTTP з’яўляюццаFTP іSMTP. Абмен паведамленнямі ідзе па звычайнай схеме «запыт-адказ». Для ідэнтыфікацыі рэсурсаў HTTP выкарыстоўвае глабальныя URI. У адрозненне ад многіх іншых пратаколаў, HTTP не захоўвае свайго стану. Гэта азначае адсутнасць захавання прамежкавага стану паміж парамі «запыт-адказ». Кампаненты, якія выкарыстоўваюць HTTP, могуць самастойна ажыццяўляць захаванне інфармацыі аб стане, звязанай з апошнімі запытамі і адказамі (напрыклад, «кукі» на баку кліента, «сесіі» на баку сервера).Браўзер, які пасылае запыты, можа адсочваць затрымкі адказаў. Сервер можа захоўвацьIP-адрасы і загалоўкі запытаў апошніх кліентаў. Аднак сам пратакол не ведае аб папярэдніх запытах і адказах, у ім не прадугледжана ўнутраная падтрымка стану, да яго не прад’яўляюцца такія патрабаванні.