Першы Game Boy быў выпушчаны яшчэ ў1989 годзе, як дадатак да серыі вядомых кішэнных гульняўNintendo Game & Watch (вядомыя ўСССР клонамі пад назвамі «Ну, пачакай!», «Тайны акіяану» і інш.) Гэта была першая папулярнаяпартатыўная гульнявая сістэма, і многія кампаніі спрабавалі паўтарыць поспех Game Boy, але нікому не ўдалося зрабіць гэтага.
Сакрэт поспеху быў просты толькі з аднаго боку: чорна-белы мініятурны экран 160×144 пікселяў, стэрэагук на чатыры каналы і функцыя GameLink. А з другога — моцная піяр-кампанія і прадуманая коштавая палітыка.
Усякі раз, калі з нейкіх прычын подажы Game Boy змяньшаліся, Nintendo выпускала новыя разнавіднасці Game Boy, каб зноў павялічыць продажы. Такім чынам, у лістападзе 1996 года з’явіўся Game Boy Pocket, які быў меншы памерамі на 30 %, чым папярэднік, але з экранам большага памеру і толькі дзвюмабатарэйкамі AAA. Пазней быў выпушчаныGame Boy Color з каляровым экранам, потымGame Boy Advance.