Калі ласка,дапоўніце артыкул і прыбярыце гэта папярэджанне. Калі артыкул застанецца недапісаным, яго могуць прапанавацьда выдалення. Для ўказання на працяг працы над артыкулам карыстайцеся шаблонам{{subst:L}}.
FreeBSD — гэтасвабоднаяUNIX-падобнаяаперацыйная сістэма, якая паходзіць ад аперацыйнай сістэмыBSD. Першая версія FreeBSD была выпушчана ў 1993 годзе на аснове386BSD. Падтрымкай і прасоўваннем FreeBSD займаеццаФонд FreeBSD.
FreeBSD распрацоўваецца як суцэльная аперацыйная сістэма.Ядро, драйверы прылад і ўсе ўтыліты карыстальніка, такія якабалонка загаднага радка, утрымліваюцца ў адзіным дрэвесістэмы кіравання версіямі. Гэтым адрозніваецца ад іншых свабодных аперацыйных сістэм, такіх якЛінукс, дзе ядро, утыліты карыстальніка і праграмы распрацоўваюцца паасобку і збіраюцца разам асобнымі групамі якдыстрыбутывы Лінукс.Зыходны код FreeBSD звычайна выпускаецца пад дазвольнай ліцэнзіяй BSD у адрозненне ад капілефт-ліцэнзііGPL, якая выкарыстоўваецца ў Linux.
Значная частка зыходнага кода FreeBSD выкарыстоўваецца ў іншых аперацыйных сістэмах, такіх як Darwin (і яе нашчадкіmacOS,iOS, iPadOS, watchOS і tvOS), TrueNAS, а таксама ў сістэмных праграмах дляPlayStation 3 іPlayStation 4.
Распрацоўка FreeBSD пачалася ў 1993 годзе, абапіраючыся на неафіцыйны набор латак (patchkit), які падтрымліваўся карыстальнікамі386BSD. Першым афіцыйным выданнем FreeBSD стаў FreeBSD 1.0 у снежні 1993.
На аснове 5-й галіны дрэва версій кампаніяйApple быў выдзелены праектDarwin, які ляжыць у асновеАСMacOS X.
У 2003 годзе пад кіраўніцтвамМэцью Дылана і на аснове 4-й галіны дрэва версій быў выдзелены праектDragonflyBSD.
FreeBSD забяспечвае двайковую сумяшчальнасць з шэрагам іншых Unix-падобных аперацыйных сістэм, у тым ліку зLinux. Гэта дазваляе выконваць пад FreeBSD праграмы, напісаныя для Linux, а таксама некаторыя камерцыйныя праграмы, якія распаўсюджваюцца выключна ў бінарным выглядзе.