Fiat S.p.A. (італ.:Fabbrica Italiana Automobili Torino,літ. Італьянская аўтамабільная фабрыка ў Турыне) —італьянскі аўтамабільныканцэрн. Асноўная вытворчасць размешчана ўТурыне (Паўночная Італія). Заснаваны ў1899 годзе. З 2021 года ўваходзіць у карпарацыюStellantis.
Пад назвай«Società Anonima Fabbrica Italiana di Automobili — Torino» заснавана 11 ліпеня 1899 года ў Турыне групай інвестараў. Дзевяць партнёраў унеслі статутны капітал у памеры 800 000 лір, падзелены на 4 000 акцый. Прэзідэнтам быў абраны Лудовіка Скарфіёці, генеральным дырэктарам стаўДжавані Аньелі, тэхнічнае кіраўніцтва ажыццяўляў Арыстыд Фачолі. Менавіта Фачолі спраектаваў першую мадэль маркі —Fiat 3½ HP. З 1906 года Аньелі становіцца асноўным акцыянерам[2].
Кампанія вырабляелегкавыя аўтамабілі пад маркамі «Фіат», «Альфа Рамэа», «Лянча», «Ферары», «Мазераці» і грузавыя пад маркай «Івека». Таксама Fiat — адзін з найбуйных вытворцаў сельскагаспадарчай і будаўнічай тэхнікі ў свеце. Шматгадовы крызіс вымусіў кампанію прадаць авіябудаўнічае, выдавецкае і шэраг іншых падраздзяленняў.
У асноўным, дзейнасць маркі сканцэнтравана на рынкахЕўропы іПаўднёвай Амерыкі. У2021 годзе на гэтыя два рэгіёны прыпадала 97 % сусветных продажаў брэнда. НаПаўднёвую Амерыку прыйшлося 40 % ад агульнай колькасці, на Еўропу — 57 %. 21 % ад усіх аўтамабіляў было прададзена ў Італіі. Кампанія спрабавала пашырыць сваю прысутнасць на іншых рынках, такіх якЗША,Індыя,Расія іКітай, у некаторых выпадках беспаспяхова. У Кітаі і Індыі на дадзены момант Fiat не прадстаўлены, у астатнім свеце прадаў усяго каля 36 000 адзінак[3].
У 2022 годзе Fiat прадаў 1,17 мільёна адзінак. З’яўляецца 18-ай сярод самых прадаваных марак у свеце, і самай прадаванай у складзеStellantis (доля Фіата ў продажах Stellantis — 20 %)[4].