FN P90 | ||
---|---|---|
Пісталет-кулямёт FN P90 | ||
Апісанне | ||
Тып: | Пісталет-кулямёт | |
Краіна: | ![]() | |
Гады эксплуатацыі: | з 1994 | |
Гісторыя мадэлі | ||
Выраблялася: | FN Herstal | |
Характарыстыкі | ||
Маса, кг: | 2500г (без боепрыпасаў) | |
Даўжыня, мм: | 500мм | |
Даўжыня ствала, мм: | 259 мм | |
Калібр, мм: | 5,7 мм | |
Патроны: | 5.7x28 мм | |
Прынцып дзеяння: | булпаб, схема з вольнай засаўкай | |
Хуткастрэльнасць, стрэлаў/хв: | 900 стр./хв | |
Боезабеспячэнне: | магазін на 50 патронаў | |
Прыцэльная дальнасць стральбы, м: | 200 м | |
Прыцэл: | каліматарны 1x | |
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона | ||
Пачатковая хуткасць кулі, м/с: | 716 м/с | |
FN P90 — бельгійскіпісталет-кулямёт, распрацаваны ў 1986—1987 гадах фірмайFN Herstal. Распрацаваны ў першую чаргу для танкістаў і кіроўцаў баявых аўтамабіляў. Мае прагрэсіўны і зручны эрганамічны дызайн. Адмыслова для P90 распрацаваны патрон тыпу5.7x28 мм SS190 (паменшаны патрон5,56×45 мм).
FN P90 пабудаваны па схемебул-пап, аўтаматыка працуе па схеме звольным затворам. Незвычайнае размяшчэннемагазіна спачатку дзівіць, але потым высвятляецца, што гэта досыць зручнае рашэнне. Магазін усталяваны па-над ствольнай скрынкай і яго ёмістасць складае 50 патронаў. Стрэляныя гільзы выкідваюцца ўніз, праз полую дзяржальню кіравання агнём.
FN Р90 абсталяваны ўбудаваным каліматарным прыцэлам кратнасці 1Х з прыцэльнай сеткай у выглядзе літары «Т». Прыцэльная сетка мае аўтаматычна рэгуляванае падсвятленне ў залежнасці ад вонкавай асветленасці; таксама зброя абсталяванае лазерным цэлепаказальнікам, размешчаным знізу. Акрамя таго, да яго прыкладаеццаглушыцель, але яго эксплуатацыя магчымая толькі ў тым выпадку, калі выкарыстоўваюцца патроны з дагукавай хуткасцю.
У P90 выкарыстоўваецца ўнікальная для свайго часу гарызантальная сістэма падачы, запатэнтаваная ў Злучаных Штатах, якая надае зброі кампактны профіль і незвычайны выгляд. У ЗША ў 1990 годзе быў выдадзены патэнт № 4 905 394 («падоўжны магазін з верхнім мацаваннем»), у якім адзіным вынаходнікам названы Рэнэ Предацзер.[1] Здымны скрынкавы магазін усталяваны паралельна ствалу P90, упоравень з верхняй часткай корпуса зброі, і змяшчае 50 патронаў, якія размешчаны ў два рады «тварам» налева (павернутыя на 90° ад восі канала ствала). Калі патроны выштурхваюцца назад ціскам спружыны і паступаюць у заднюю частку магазіна, яны падаюцца ў адзін рад у спіральную падаючую рампу дзе паварочваюцца на 90°, і падаюцца ўпатроннік.
Корпус магазіна выраблены з палімера і напаўпразрысты, што дазваляе стралку ў кожны момант бачыць колькасць патронаў.