| Ethereum |
|---|
 |
 |
| Тып | вэб-служба[d], крыптавалюта, блокчэйн, smart contract platform[d], ongoing project[d] і blockchain framework[d] |
|---|
| Аўтар | Віталік Бутэрын і Gavin Wood[d] |
|---|
| Напісана на | Go, JavaScript, C++, Java, C, Python, мова асэмблера, HTML, XML, каскадныя табліцы стыляў, AMPL[d] і Ruby[2] |
|---|
| Аперацыйная сістэма | Linux, Windows, macOS і POSIX |
|---|
| Першы выпуск | 30 ліпеня 2015 |
|---|
| Апошняя версія | - 1.12.2 (13 жніўня 2023)[1]
|
|---|
| Ліцэнзія | GPLv3[d][3] |
|---|
| Сайт | ethereum.org |
|---|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ethereum — другая па велічыні крыптавалютная платформа па рынкавай капіталізацыі пасля Біткойна. Ethereum мае адкрытызыходны код і заснаваны на тэхналогііблокчэйн. Як іБіткойн, Ethereum з’яўляецца дэцэнтралізаванай сеткай і не знаходзіцца пад кантролем цэнтральнай арганізацыі, што дазваляе здзяйсняць анлайн-плацяжы ананімна без неабходнасці ў банку ці трэцім баку.[4]
Абрэвіятура ETH і сімвал у выглядзе грэчаскай літары Xi Ξ выкарыстоўваюцца для абазначэння абменных адзінак Ethereum. У дробаў ёсць свае назвы: 1/1000 — фіні, 1/106 — сабо, 1/1018 — вэй.
Майнінг Ethereum падобны на майнінг біткойнаў, але пры рашэнні ланцужка блокаў Ethereum майнер зарабляе эфір. Адна з асноўных функцый Ethereum — смарт-кантракты. Смарт-кантракты Ethereum выконваюцца віртуальнай машынай Ethereum або EVM (віртуальная машына Ethereum).[5]
Як і любую іншую крыптавалюту, Ethereum можна купляць, прадаваць, аплачваць і абменьваць. Тэхналогія Ethereum дазваляе запісваць транзакцыі з любым актывам на размеркаванай аснове ў кантрактах тыпу блокчэйн без выкарыстання традыцыйных юрыдычных працэдур.[6] У адрозненне ад Біткойна, Ethereum — гэта неабмежаваны запас крыптавалюты.[7] Гэта азначае, што крыптавалюта можа знаходзіцца ў стане інфляцыі. Ethereum актыўна гандлюецца на біржах крыптавалют. Яго агульная капіталізацыя ў жніўні 2022 года перавысіла 198 мільярдаў долараў.[8]
Каманда распрацоўнікаў Ethereum цяпер працуе над запускам значнага абнаўлення, якое ўключае поўную рэарганізацыю ўсёй платформы і фарміраванне новай больш маштабнай версіі[9].
Змена механізму кансэнсусу ад Proof of Work (PoW) да Proof of Stake (PoS) — асноўная прычына чакання Ethereum 2.0 ва ўсім крыптасвеце.
Proof-of-stake, або PoS, — механізм, на аснове якога ўладальнікі некаторай долі токенаў сеткі атрымліваюць права на ўзнагароду за праверку блокаў. Гэта супрацьлегласць мадэлі Proof-of-Work (PoW), якая ўжываецца Bitcoin. PoW дае права на пацвярджэнне блокаў тым, хто мае найбольшую вылічальную магутнасць.
Цікавасць да платформы праявілі розныя арганізацыі, у тым лікуMicrosoft,IBM[10],Intel[11],PayPal[12],Deutsche Bank[13],Facebook[14],Reddit[15],Instagram[16]. Bloomberg Businessweek сцвярджае, штопраграмнае забеспячэнне, якое распаўсюджваецца Ethereum, можа быць выкарыстана любой асобай, якая шукае абароны ад несанкцыянаванага ўмяшання. Вы можаце бяспечна весці справы з кімсьці, каго вы не ведаеце, таму што ўмовы пазначаны ў смарт-кантракце, убудаваным у блокчэйн.[17]
Вынаходнік і сузаснавальнік кампанііAppleСтыў Возняк заявіў, што Ethereum можа аказацца гэтак жа ўплывовым, як Apple у доўгатэрміновай перспектыве[18].
Смарт-кантракт — гэтакамп’ютэрная праграма або пратакол транзакцыі, прызначаны для аўтаматычнага выканання, кантролю або дакументавання юрыдычна значных падзей і дзеянняў у адпаведнасці з умовамі кантракта або пагаднення.[19][20] Мэтамі смарт-кантрактаў з’яўляюцца скарачэнне патрэбнасці ў давераных пасярэдніках, выдаткаў на арбітраж і правапрымяненне, страт ад Махлярства, а таксама скарачэнне зламысных і выпадковых выключэнняў.[21]
Гандлёвыя аўтаматы згадваюцца як найстарэйшая тэхналогія, эквівалентная рэалізацыі смарт-кантрактаў.[22] Белая кніга 2014 года пракрыптавалюту Ethereum апісвае пратакол Біткойнъ як слабую версію канцэпцыі смарт-кантракту, як гэта вызначана навукоўцам-камп’ютэршчыкам, юрыстам і крыптографам Нікам Сабо.[23] Пачынаючы з Біткойна, розныя крыптавалюты падтрымліваюць мовы сцэнарыяў, якія дазваляюць выкарыстоўваць больш прасунутыя смарт-кантракты паміж недаверанымі бакамі.[24]
Смарт-кантракты варта адрозніваць ад смарт-юрыдычных кантрактаў. Апошняе належыць да традыцыйнага юрыдычнага абавязацельнага пагаднення на натуральнай мове, у якім вызначаныя ўмовы выяўлены і рэалізаваны ў машыначытальным кодзе.[25][26]
- Руслан Акст. Что такое Смарт-контракт. или Ethereum за час. — Ridero, 2017. — С. 19. —ISBN 978-5-4485-2907-8.
- Сирадж Раваль. Децентрализованные приложения. Технология Blockchain в действии. — Питер, 2017. — С. 240. —ISBN 978-5-496-02988-9.
- Chris Dannen. Introducing Ethereum and Solidity: Foundations of Cryptocurrency and Blockchain Programming for Beginners. — Apress, 2017. — С. 256. —ISBN 978-5-8459-1349-4.
- Michael G. Solomon. Ethereum For Dummies. — John Wiley & Sons, 2019. — С. 272. —ISBN 978-1-119-47412-8.
- Santiago Palladino. Ethereum for Web Developers: Learn to Build Web Applications on top of the Ethereum Blockchain. — Apress, 2019. — С. 349. —ISBN 978-1-484-25277-2.
- Алексей Бурков. Ethereum: работа с сетью, смарт-контракты и распределенные приложения. — ЛитРес, 2020. — С. 542. —ISBN 9785042883842.
- Matthew Leising. Out of the Ether: The Amazing Story of Ethereum and the $55 Million Heist that Almost Destroyed It All. — John Wiley & Sons, 2020. — С. 336. —ISBN 978-1-119-60293-4.
- Camila Russo. The Infinite Machine: How an Army of Crypto-hackers Is Building the Next Internet with Ethereum. — HarperCollins, 2020. — С. 347. —ISBN 978-0-062-88614-9.
- Андреас Антонопулос, Гэвин Вуд. Осваиваем Ethereum: создание смарт-контрактов и децентрализованных приложений. — Эксмо, 2021. — С. 512. —ISBN 978-5-04-106781-6.
- Виталик Бутерин. Больше денег: что такое Ethereum и как блокчейн меняет мир. — Individuum, 2023. — С. 400. —ISBN 978-5-6048295-8-5.
Зноскі
| |
|---|
| Фота, відэа і аўдыё | |
|---|
| Тэматычныя сайты | |
|---|