Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Dreamcast

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Афіцыйная эмблема Dreamcast
Dreamcast
ВытворцаSega
ТыпГульнявая прыстаўка
ПакаленнеШостае
Дата выхадуСцяг Японіі27 лістапада1998
Сцяг ЗША9 верасня1999
Сцяг ЕС14 кастрычніка1999
Прададзена штук9 130 000
НосьбітАптычны дыск
Аперацыйная сістэмаDreamcast system software[d]
ЦПSuperH[d]
Анлайн-сэрвісSegaNet[d] і Dreamarena[d]
Вага1,5 кг
БэстсэлерSonic Adventure (2.5 млн. экз.)
ПапярэднікSega Saturn
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Dreamcast (яп.:ドリームキャスト Dorīmukyasuto) — пятая і апошняягульнявая прыстаўка кампанііSega і спадчыннікSega Saturn. Як спроба адваяваць рынак падчасшостага пакалення гульнявых сістэм, Dreamcast была распрацавана для канкурэнцыі зPlayStation іNintendo 64. Прыстаўка была выпушчаная за пятнаццаць месяцаў да выхадуPlayStation 2 і за тры гады даGameCube зXbox. Аднак ёй не ўдалося сабраць досыць папулярнасці да выхаду PlayStation 2, і Sega вырашыла закрыць праект і сысці з рынку гульнявых прыставак.

Гісторыя

[правіць |правіць зыходнік]

Стварэнне

[правіць |правіць зыходнік]

Калі прыйшоў час распрацаваць спадчыннікаSega Saturn, новы прэзідэнт Sega, Сейціра Ірымадзіры наняў Тацуа Ямамота зIBM Austin для таго каб той узначаліў сакрэтны аддзел для распрацоўкі кансолі наступнага пакалення. Тым не менш, існуючая група па распрацоўцы, якую ўзначальвае Хідэкі Сато не захацела губляць кантроль над апаратным дэпартаментам, з-за чаго вялася распрацоўка двух розных дызайнаў дзвюма рознымі групамі.

Японская група, якую ўзначальваў Хідэкі Сато, прадставіла варыянт з працэсарамHitachiSH4 і графічным працэсарамPowerVR адVideoLogic. Кодавая назва праекта была «White Belt». Першыя ўвасобленыя праекты называліся «Guppy», а пазней — «Katana».

Група ўСША, якую ўзначальваў Тацуа Ямамота прадставіла варыянт з працэсарамIBM/MotorolaPowerPC 603e і графічным працэсарам3dfxVoodoo 2. Кодавай назва праекта была «Black Belt». Першы прататып называўся «Shark».

Японскае жалеза называлася «Dural», пазней «Katana». «Black Belt» і «Shark» выкарыстоўваліся камандай Тацуа, якая насіла назву «Black Belt Team»; назва «Shark» было адказам на «Guppy».

Калі 3dfx правяліпершасную публічную прапанову (IPO) у красавіку1997 года, яна адкрыла кожную дэталь свайго кантракта з SEGA, нягледзячы на тое, што Sega трымала распрацоўку кансолі ў сакрэце.

Праз дзеянні 3dfx у ліпені1997 года Sega абвясціла пра тое, што будзе ўзяты японскі варыянт, які быў перайменаваны ў Dreamcast. У верасні 3dfx падала ў суд на SEGA іNEC за разрыў кантракта, тым не менш, справа была потым уладжана.[1]

Запуск

[правіць |правіць зыходнік]

Спыненне вытворчасці

[правіць |правіць зыходнік]

Паўторны запуск гульнявой прыстаўкі

[правіць |правіць зыходнік]

Тэхнічныя спецыфікацыі

[правіць |правіць зыходнік]

Тэхналогія

[правіць |правіць зыходнік]

Адмененыя аксэсуары

[правіць |правіць зыходнік]

Sega планавала выпусціць для сваёй прыстаўкі і іншыя аксесуары. VMU/MP3 player,ISDN terminal adapter,ZIP-дыскавод, Dreamcast DVD player (Sega прадэманстравала мадыфікаваны Dreamcast з убудаваным DVD-ROM 13 мая 2000 года). Ні адзін з іх афіцыйна не быў выпушчаны.

Таксама ў супрацоўніцтве з PACE Techologies планавалася выпусціць так званы «Set-top box» або лічбавывідэамагнітафон, з убудаваным Dreamcast. З носьбітаў даных прысутнічаў толькіцвёрды дыск, так што гульні неабходна было спампоўваць з інтэрнэту і захоўваць на вінчэстары. Быў паказаны рабочы прататып, аснашчаны 40-гігабайтным цвёрдым дыскам, пультам дыстанцыйнага кіравання і чатырма партамі для геймпадаў Dreamcast.Геймпадам можна было кіраваць не толькі кансоллю, але і самім відэамагнітафонам. Былі прадэманстраваны спецыяльныя версіі Sonic Adventure і F355 Challenge. Але ў сувязі з закрыццём вытворчасці кансоляў, гэты праект быў скасаваны.

Такім чынам, Sega прадбачыла сённяшні напрамак па пераходзе на спампаваныя гульні для кансоляў яшчэ 10 гадоў таму.

Зноскі

  1. Jim Turley.. MicroDesign Resources(нявызн.). Embedded Processor Watch # 8 (10 жніўня 1998). Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2013. Праверана 7 агвуста 2006.

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]

dreamcast-portal.pp.ua — Гульнявы партал Sega Dreamcast !

⚙️ 
  Тэматычныя сайты
Слоўнікі і энцыклапедыі
Нарматыўны кантроль
Падраздзяленне
Сервісы
Аркадныя аўтаматы
Партатыўныя сістэмы
Камбінаваныя
сістэмы
Кансолі
Асноўныягульнявыя прыстаўкі па пакаленнях
1-е
2-е
3-е
4-е
5-е
6-е
7-е
8-е
9-е
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Dreamcast&oldid=4816772"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2026 Movatter.jp