Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

DisplayPort

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кабель DisplayPort
Раздым DisplayPort

DisplayPort — стандарт сігнальнага інтэрфейсу для лічбавых дысплеяў. ПрынятыVESA (Video Electronics Standard Association) у траўні2006, версія 1.1 прынята2 красавіка2007 года, а версія 1.2 прынята7 студзеня2010. DisplayPort прапануецца да выкарыстання ў якасці найбольш сучаснага інтэрфейсу злучэння аўдыё і відэаапаратуры, у першую чаргу для злучэння камп’ютара з дысплеем, ці камп’ютара і сістэмхатняга кінатэатру.

Тэхнічныя характарыстыкі

[правіць |правіць зыходнік]

DisplayPort падтрымліваеHDCP версіі 1.3 і мае прапускную здольнасць удвая большую, чымDual-Link DVI, нізкае напружанне сілкавання і малыя знешнія наводкі. Памеры раздыма Mini DisplayPort у 10 разоў меншыя, чым у стандартнага раздыма DVI[1].

Тэхналогія, рэалізаваная ў DisplayPort, дазваляе перадаваць адначасова як графічныя, так і аўдыё сігналы. Асноўнае адрозненне адHDMI — трошкі шырэйшы канал для перадачы інфармацыі (10,8 Гбіт/с замест 10,2 Гбит/с). Максімальная даўжыня кабелю DisplayPort складае 15 метраў[2]. Замест HDCP, абароны ад капіявання ў HDMI, будзе рэалізавана тэхналогіяDPCP (англ.:DisplayPort Content Protection), заснаваная на 128-бітным AES шыфраванні.

DisplayPort 1.2 мае максімальную хуткасць перадачы інфармацыі 21,6 Гбіт/с на адлегласць да 3 метраў, што больш, чым HDMI Type B (2x10,2 Гбіт/c). Таксама падтрымліваецца некалькі незалежных струменяў, прапускная здольнасць дапаможнага каналу ў стандарце павялічана з 1 да 720 Мбіт/с.

Такім чынам, праз інтэрфейс DisplayPort 1.2 можна далучыць да двух манітораў, з вывадам выявы памерам 2560 х 1600 пунктаў з частатой 60 Гц, альбо да чатырох манітораў з разрозненнем 1920 х 1200 пунктаў. Пры ўжыванні адзінкавага манітора падтрыманае разрозненне дасягае да 3840 х 2400 пунктаў за частатой 60 Гц, манітор з падтрымкай частаты абнаўлення 120 Гц падтрымліваецца пры разрозненні да 2560 х 1600 пунктаў. Гэта дазваляе стандарту DisplayPort 1.2 працаваць з тэхналогіямі стварэння стэрэаскапічнай выявы[3].

Вытворчасць

[правіць |правіць зыходнік]

Першыя камп’ютары і маніторы з падтрымкай DisplayPort паступілі ў продаж ужо ў2008 годзе.

Да лета 2011 года DisplayPort (з паменшанымі ў памеры раздымамі Mini DisplayPort) з’яўляўся стандартам для новых прадуктаў сямействаAppleMacintosh. МаніторыApple LED Cinema Display падтрымлівалі выключна ўваход DisplayPort. Камп’ютарыMacBook,MacBook Pro,MacBook Air мелі выхад DisplayPort, да якога праз спецыяльны адаптар можа таксама далучацца манітор DVI альбоVGA. Камп’ютарыMac mini мелі выхады DisplayPort і DVI. Мадэлі, пачынаючы з 2010 года, мелі выхадыHDMI і MiniDisplayPort. На цяперашні час Mini DisplayPort заменены на аналагічны выглядам раздымThunderbolt, які з’яўляеццаадваротна сумяшчальным з ім, аднак прапануе значна большыя магчымасці для ўжывання.

DisplayPort падтрымліваюць такія вядомыя вытворцы якAcer,AMD,ASUS,Apple,Analogix,ASRock,BENQ,Dell,Fujitsu,Genesis Microchip,Gigabyte,Hewlett-Packard,Hosiden Corporation,Intel,Integrated Device Technology,Lenovo,LG,Luxtera,Molex,NEC,Nvidia,NXP Semiconductors,Palit,Parade Technologies,Philips,Quantum Data,Samsung,Texas Instruments іTyco Electronics.

Адрозненні паміж DisplayPort іHDMI

[правіць |правіць зыходнік]
  • DisplayPort не патрабуе якіх-небудзь выплат[4], у той час як вытворцы прылад з HDMI аплачваюць мінімум 4цэнты за кожную прыладу (15 цэнтаў, калі не ўказаны лагатып HDMI на прадукце і ў рэкламных матэрыялах)[5].

Фота

[правіць |правіць зыходнік]

Фатаграфія раздымаў

Гл. таксама

[правіць |правіць зыходнік]

Зноскі

  1. DisplayPort: What you need to know
  2. FAQ па DisplayPort
  3. VESA одобряет стандарт DisplayPort 1.2
  4. DisplayPort Technical OverviewАрхівавана 26 ліпеня 2011.
  5. Пагадненне аб ужыванні HDMI. HDMI.org. Архівавана зарыгінала 18 снежня 2008. Праверана2010-02-07.

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
Аўдыё- і відэараздымы і інтэрфейсы
Для перадачы відэасігнала
Правадныя
Бесправадныя
Малаўжываныя правадныя
Для перадачы аўдыёсігнала
Бытавыя
Прафесійныя
Microsoft2779108305
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=DisplayPort&oldid=4726645"
Катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2026 Movatter.jp