| Deadline Hollywood | |
|---|---|
| URL | deadline.com(англ.) |
| Тып сайта | навінасны сайт[d] |
| Мова(-ы) | англійская |
| Уладальнік | Penske Media Corporation[d] |
| Аўтар | Nikki Finke[d] |
| Пачатак працы | сакавік 2006 |
| РэйтынгAlexa | 2 216[1] |
Deadline Hollywood (шырока вядомы якDeadline, а таксамаDeadline.com) — амерыканскі вэб-сайт навін аб тэлебачанні і кіно, заснаваны Нікі Фінке як блог навінDeadline Hollywood Daily у2006 годзе. Сайт штодня публікуе эксклюзіўныя забаўляльныя навіны[2]. З 2009 года з’яўляецца брэндам Penske Media Corporation.
Deadline быў заснаваны Нікі Фінке, якая пачала пісаць серыю калонак уLA Weekly (англ.) (бел. пад назвайDeadline Hollywood у чэрвені2002 года. Яна пачала весці блогDeadline Hollywood Daily (DHD) у сакавіку 2006 года як інтэрнэт-версію сваёй калонкі[3]. У 2006 годзе яна афіцыйна запусціла яго як сайт аб індустрыі забаў[4]. Да 2009 году гэты сайт стаў адным з самых папулярных вэб-сайтаў Галівуду[5]. У 2009 годзе Фінке прадала Deadline Penske Media Corporation (тады Mail.com Media) за сямізначную суму. З ёй таксама быў заключаны працоўны кантракт тэрмінам на пяць+ гадоў, які, паводлеLos Angeles Times, складаў «мільёны долараў», а таксама частку даходу сайта[5]. У верасні 2009 года URL быў зменены наdeadline.com, а назва сайта сталаDeadline Hollywood[6].