Дэ-фа́кта[1] (лац.:de facto —папраўдзе,у сапраўднасці,фактычна) — лацінскае выслоўе. Звычайна выкарыстоўваецца якантонім лацінскаму выслоўюde jure у заканадаўчай і тэхнічнай сферах, калі ў звычайную практыку ўводзяцца элементы без адпаведнай афіцыйнай падтрымкі. Напрыклад, пры разборы прававой сітуацыіde jure азначае патрабаванні закона, тады якde facto гаворыць аб тым, што адбываецца ў сапраўднасці, не зважаючы законна гэта або па-за законна.
Паняццеурад дэ-факта ужываецца ў дачыненні да органа ўлады, які трымае ўладу ў якой-небудзь краіне, скінуўшы законна абраныя інстытуты і ўсталяваўшы свае на іх месца. Таксамаde facto ужываецца ў міжнародным праве для апісання праўдзівых узаемаадносін бакоў, у той час як афіцыйныя ўзаемаадносіны звычайна тлумачацца якde jure.