Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

DVI

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Статус версіі старонкі

The page has not been checked

У гэтай старонкі нямаправераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасцьне ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.
Запыт «DVI» перанакіроўваецца сюды; гл. таксамаіншыя значэнні.
DVI-раздым

Digital Visual Interface, скар.DVI (англ.:лічбавы відэаінтэрфейс) —стандарт наінтэрфейс і адпаведныраздым, прызначаны для перадачывідэавыявы на лічбавыя прылады адлюстравання, такія яквадкакрышталічныяманіторы,тэлевізары іпраектары. Распрацаваны кансорцыумамDigital Display Working Group.

Гісторыя

[правіць |правіць зыходнік]

Первшыя версіі відэаінтэрфейсаў, такія якMDA,CGA іEGA, былі лічбавымі. Але ў відэаадаптарыVGA з яго 18-бітным колерам давялося перайсці на аналагавую перадачу сігналаў (тры лініі сігналаўRGB для катодаў, плюс стандартныя кіруючыя сігналыкадравай ірадковай разгортак) — падобная сістэма мела большы запас по перадаванайпаласе частот, дастатковай для ўсіх існавалых сістэм адлюстравання.

Сапраўды,інтэрфейс VGA існаваў без зменаў цэлых 10 год, за гэты час колькасць пікселяў павялічылася ў чатыры разы (з 640×480 да 1280×1024). Пад канец1990-хплазменныя панэлі, першапачаткова невялікія, але дарагія[1], павялічыліся да памераў вялікага тэлевізара[2],ВК-маніторы сталі досыць дасканалымі ўноўтбуках — і тыя, і іншыя ўжывалі для кіравання і вываду інфармацыі на экран выключна лічбавыя сігналы. таму цалкам лагічным было вяртанне да лічбавай перадачы сігналаў выявы, што і адбылося ў1999 годзе, калі выйшла спецыфікацыя DVI. Пры гэтым меркавалася, што кінескопы яшчэ доўга не будуць здавать сваіх пазіцый — раннія ВК пакутвалі на кепскую колераперадачу і адчувальнымі затрымкамі выявы. Таму ў стандарт павінны былі ўвасці і линіі VGA.

Тэхнічныя падрабязнасці

[правіць |правіць зыходнік]

Фармат даных, ужываны ў DVI, аснаваны на PanelLink — фармаце паслядоўнай перадачы даных, рапрацаваным фірмайSilicon Image. Выкарыстоўвае тэхналогію высокахуткаснай перадачы лічбавых струменяўTMDS (Transition Minimized Differential Signaling, дыферынцыяльная перадача сігналаў з мінімізацыяй перападаў узроўняў) — тры каналы, якія перадаюць струмені відэа і дадатковых звестак, з прапускной здольнасцю да 3,4 Гбіт/с на канал.[3]

Максімальная даўжыня кабеля не пазначана ў спецыфікацыі DVI, таму што яна залежыць ад колькасці перадаванай інфармацыі. Кабель даўжынёй 10,5 метраў можна ўжываць для перадачы выявы з разрозненнем да 1920 x 1200 пунктаў. Праз кабель даўжынёй 15 метраў атрымаецца перадаць у нармальнай якасці выяву з разрозненнем 1280 x 1024 пунктаў. Для ўзмацнення сігнала пры перадачы праз кабель большай даўжыні ўжываюцца адмысловыя прылады. З іх ужываннем даўжыня кабеля можа быць павялічана да 61 метра (у выпадку ўжывання ўзмацняльніка з уласнай крыніцай сілкавання).

Разнавіднасці раздымаў DVI

Single link (адзінарны рэжым) DVI выкарыстоўвае чатыры вітых пары правадоў (чырвоны, зялёны, сіні, іclock), забяспечваючы магчымасць перадаваць 24 біты на піксель. З ім можа быць дасягнута максімальнае магчымае разрозненне 1920x1200 (60 Гц) альбо 1920x1080 (75 Гц).

Dual link (двайны рэжым) DVI падвойвае прапускную здольнасць і дазваляе атрымліваць разрозненне экрана 2560x1600 і 2048x1536. Таму для самых буйных ВК манітораў з вялікім разрозненнем, такіх, як 30" мадэлі, абавязкова патрэбна відэакартка з двухканальным DVI-D Dual-Link выхадам. Калі ў манітора максімальнае разрозненне экрана 1280x1024, то злучаць яго кабелем dual link не мае сэнса, бо гэты кабель прызначаны для манітораў з большым разрозненнем.

Віды DVI

[правіць |правіць зыходнік]
  • DVI-A — толькі аналагавая перадача.
  • DVI-I — аналагавая і лічбавая перадача.
  • DVI-D — толькі лічбавая перадача.

Відэакарткі з DVI-A не падтрымліваюць маніторы адпаведныя стандарту DVI-D.
Відэакартку з DVI-I можна падключыць да DVI-D-манітора (кабелем з двума канэктарамі DVI-D-відэлец).

Спецыфікацыя

[правіць |правіць зыходнік]

Лічбавая перадача

[правіць |правіць зыходнік]
  • Мінімальная тактавая частата: 21,96 МГц
  • Максімальная тактавая частата ў адзінарным рэжыме: 165 МГц
  • Максімальная тактавая частата ў двайным рэжыме: залежыць ад TMDS-перадатчыка і ад таўшчыні і даўжыні кабеля
  • Перадаецца пікселяў за такт: 1 (адзінарны рэжым) альбо 2 (двайны)
  • Бітаў у пікселі: 24 (адзінарны рэжым) альбо 25-48 (двайны, калі перадаецца 1 піксель за такт)
  • Прыклады рэжымаў single link:
    • HDTV (1920×1080), частата 60 Гц з 5 % LCD blanking (131 МГц)
    • WUXGA (1920×1200), частата 60 Гц (154 МГц)
    • UXGA (1600×1200), частата 60 Гц with GTF blanking (161 МГц)
    • SXGA (1280×1024), частота 85 Гц with GTF blanking (159 МГц)
  • Прыклады рэжымаў dual link:
    • QXGA (2048×1536), частата 75 Гц with GTF blanking (2×170 МГц)
    • HDTV (1920×1080), частата 85 Гц with GTF blanking (2×126 МГц)
    • WQXGA (2560×1600), частата 60 Гц (на 30-цалевым ВК-дысплеі)
    • WUXGA (1920×1200), частата 120 Гц (2x154 МГц)

«5 % LCD blanking» значыць, што 5 % прапускной здольнасці ідзе на інтэрвалы гашэння пасля кожнага радка і кажнага кадра.GTF (англ.:Generalized Timing Formula) — стандартVESA.

Аналагавая перадача

[правіць |правіць зыходнік]
  • Прапускная здольнасць RGB-сігнала ЛАП сучаснай відэакарткі 400МГц. Тем не менш, відэакарткі на аснове XGI Volari XP10 працуюць на 420МГц, а самая высокая частата ЛАП дасягнута на відэакартцы «BarcoMed 5MP2 Aura 76Hz» і складае 550МГц.

Раздым

[правіць |правіць зыходнік]
Нумарацыя кантактаў, від на гняздо
12345678 C1C2
910111213141516C5
1718192021222324C3C4
Прызначэнне кантактаў
КантактНазваПрызначэнне
1ДаныяTMDS 2-Digital red − (1-ы канал)
2Даныя TMDS 2+Digital red + (1-ы канал)
3Даныя TMDS 2/4 shield 
4Даныя TMDS 4−Digital green − (2-і канал)
5Даныя TMDS 4+Digital green + (2-і канал)
6СтробDDC 
7ДаныяDDC
8Аналагаваякадравая разгортка
9Даныя TMDS 1−Digital green − (1-ы канал)
10Даныя TMDS 1+Digital green + (1-ы канал)
11Даныя TMDS 1/3 shield 
12Даныя TMDS 3−Digital blue − (2-і канал)
13Даныя TMDS 3+Digital blue + (2-і канал)
14+5ВСілкаванне для манітора ў рэжыме сну
15ЗазямленнеЗямля для кантактаў 14, 8 і C4
16Вызначэнне далучэння 
17Даныя TMDS 0−Digital blue − (1-ы канал) і лічбавая сінхранізацыя
18Даныя TMDS 0+Digital blue + (1-ы канал) і лічбавая сінхранізацыя
19Даныя TMDS 0/5 shield 
20Даныя TMDS 5−Digital red − (2-і канал)
21Даныя TMDS 5+Digital red + (2-і канал)
22Экранаванне стробу TMDS 
23Строб TMDS +Digital clock + (1-ы і 2-і каналы)
24Строб TMDS −Digital clock − (1-ы і 2-і каналы)
C1Аналагавы чырвоны сігнал 
C2Аналагавы зялёны сігнал
C3Аналагавы сіні сігнал
C4Аналагаваярадковая разгортка
C5Аналагавае зазямленнеЗямля для аналагавых чырвонага, зялёнага і сіняга

Гук праз DVI

[правіць |правіць зыходнік]

З 2008 года вытворцы відэаплат паступова абнаўляюць кантролер для подтрымкіHDMI-выхаду ў дадатак да DVI. У сувязі з электрычнай і кантактнай сумяшчальнасцю паміж DVI і HDMI для вываду даных праз DVI на HDMI-сумяшчальную прыладу (напрыклад тэлевізар) з ужываннем функцый HDMI (напрыклад перадачы гука) патрабуецца толькі просты пасіўны перахаднік (ці DVI-D — HDMI кабель).

Тыповыя праблемы, звязаныя з кабелямі

[правіць |правіць зыходнік]

Адной з самых распаўсюджаных проблем з’яўляецца з’яўленне раскіданых мігатлівых чырвоных (хоць магчымы і іншыя колеры) кропае на высокіх разрозненнях на выяве, гэта можа адбывацца з наступных прычын:

  • недастатковы кантакт некалькіх кантактаў кабеля;
  • кепская экранаванасць кабеля;
  • недахоп прапускной здольнасці кабеля.

Спосабы выпраўлення:

  • палепшыць фіксацыю кабеля ў гнёздах шляхам закруткі вінтоў на раздымах;
  • замяніць на болей абаронены кабель (хоць варта памятаць, што хуткасці кабеля Single Link на высокіх разрозненнях можа не хапіць);
  • замяніць кабель на DVI Dual link, тым самым павялічыўшы хуткасць перадачы.

А таксама альтэрнатыўныя спосабы выпраўлення:

  • панізіць частату абнаўлення ў драйверы відэаадаптара;
  • пераключыць рэжым працы DVI (напрыклад, як у драйверах відэакартак ATI Catalyst).
  • павялічыць прыгнечэнне перашкод ў відэаадаптары Nvidia ў панэлі кіравання.

Гл. таксама

[правіць |правіць зыходнік]

Зноскі

  1. The History of Plasma Display Panels by Jamie Hutchinson,Архівавана 17 лістапада 2015.
  2. North West Tech Notes, 1997
  3. T.M.D.S. Protocol Specification

Спысылкі

[правіць |правіць зыходнік]
⛭
Аўдыё- і відэараздымы і інтэрфейсы
Для перадачы відэасігнала
Правадныя
D-sub (VGA) ·DisplayPort ·HDMI ·DVI ·LVDS ·S-Video ·SCART ·RCA ·BNC ·DIN ·Mini-DIN ·YPbPr (Component) ·Mhl
Бесправадныя
Малаўжываныя правадныя
Для перадачы аўдыёсігнала
Бытавыя
Прафесійныя
Узята з "https://be.wikipedia.org/wiki/DVI"
Катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp