FreeDOS экран паказвае інтэрфейс каманднага радка, структуру каталогаў і звесткі аб версіі.
DOS (англ.:Disk Operating System — дыскавая аперацыйная сістэма) — сямейства аперацыйных сістэм дляперсанальных камп’ютараў. Арыентавана на ўжыванне дыскавых назапашвальнікаў, такіх якцвёрды дыск ідыскета.
Існавалі аперацыйныя сістэмы з такой назвай для вялікіхЭВМ вытворчасціIBM і іх клонаў у 1960—1980-х гадах.
DOS з’яўляецца адназадачнайаперацыйнай сістэмай. Пасля запуску кіраванне перадаеццапрыкладной праграме, якая атрымоўвае ў сваё распараджэнне ўсе рэсурсы камп’ютара і можа ажыццяўляць увод/вывад з дапамогай як функцый аперацыйнай сістэмы, так і функцый базавай сістэмы ўводу/вываду (BIOS), а таксама працаваць з прыладамі напрамую.
DOS — 16-бiтнаяаперацыйная сістэма, якая працуе ўрэальным рэжыме, таму для пашырэння магчымасцей і пераадолення абмежаванняў рэальнага рэжыму былі створаны так званыяпашыральнікі DOS. Яны запускаюць праграмы ў абароненым 32-бiтным рэжыме і эмулююць зыходныя сэрвісы аперацыйнай сістэмы. Звычайна яны падтрымліваюць стандарт DOS Protected Mode Interface (DPMI). Самы вядомы пашыральнік —DOS/4GW, таксама шырока ўжываецца ўкамп’ютарных гульнях.
Існуе некалькі галін DOS для ПК. Усе яны падобны па наборах каманд і базавай функцыянальнасцi, але адрозніваюцца прадукцыйнасцю, стабільнасцю работы і дадатковымі функцыямі.
FreeDOS — выдадзена ў1994 годзе. Свабодная DOS, пачаткова мела назву PD-DOS.
FreeDOS-32 — свабодная 32-бiтная DOS. Не патрабуе пашыральнікаў для запуску 32-бiтных праграм. Плануецца, што пазбавіцца і ад іншых абмежаванняў DOS (падтрымка іншыхфайлавых сістэм, шматзначнасць і інш.).
LZ-DOS — рэпак MS-DOS 7.1 — з ядра сістэмы выдалены відарыс з вітаннем Windows, файлы IO.SYS i COMMAND.COM сціснуты. Дададзена магчымасць запуску Windows 3.1. У цэлым, сістэма зроблена больш сумяшчальнай і аптымізавана так, каб займаць мінімальны аб'ём дыскавай прасторы.[1]
Paragon DOS Pro (першапачатковая назва — PT$-DOS). Галіна PTS-DOS, выдадзеная кампаніяйParagon Software пасля таго, як яе заснавальнікі, уключаючы вядучага распрацоўшчыка PTS-DOS, зышлі з ФизТехСофт, заснаваўшы ўласную кампанію. Апошнія версіі гэтай галіны змяшчаюць падтрымку FAT32.
QDOS (Quick and Dirty Operating System) — клонCP/M, створаны ў 1980 годзе Тымам Патэрсанам (Tim Paterson) зSeattle Computer Products (SCP) для новых працэсараўIntel 808x, быў купленыMicrosoft за 50 тыс. долараў і стаў MS-DOS/PC-DOS.
З’яўленнеFreeDOS, а таксама развіццёсвабоднага праграмнага забеспячэння і асабліваDJGPP, выклікала з’яўленне поўнасцю свабоднага дыстрыбутыва DOSGNU/DOS. У яго склад уваходзяць папулярныяGNU-праграмы, такія якvim (тэкставы рэдактар),Arachne (вэб-браўзер, паштовы кліент і файлавы менеджар),OpenGEM (графічны карыстальніцкі інтэрфейс), разнастайныя сродкі распрацоўкі праграмнага забеспячэння для DOS. Яго аб'ём складае больш 70 Мб бінарных праграм, а таксама больш 200 Мб бінарных праграм і іх зыходных кодаў. GNU/DOS можа спатрэбіцца карыстальнікам старых камп’ютараў, жадаючым карыстацца самымі сучаснымі версіямі праграм, а таксама распрацоўшчыкам, якім неабходна поўнае кіраванне абсталяваннем камп’ютара.