Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

DAX

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Статус версіі старонкі

The page has not been checked

У гэтай старонкі нямаправераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасцьне ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.
DAX
Выява лагатыпа
Дата пачатку
разліку
1 ліпеня 1988
ISINDE0008469008
АператарDeutsche Börse
БіржыФранкфурцкая фондавая біржа
Базавае
значэнне
1000,00 пунктаў
Максімальнае
значэнне
13,525,56 пунктаў(7 лістапада2017)
Кампаненты30
Тып
кампанентаў
Вялікая капіталізацыя
Вэб-сайтdax-indices.com

DAX (ням.:Deutscher Aktienindex) — гэта адзін з найважнейшых фондавых індэксаўГерманіі. Індэкс вылічваецца як сярэдняе ўзважанае па капіталізацыі значэнне коштаў акцый 40 найбуйных акцыянерных кампаній Германіі. DAX з’яўляецца эквівалентам брытанскагаFTSE 100 і амерыканскага індэксаДоу-Джонс.

DAX быў створаны 1 ліпеня1988 года, яго пачатковае значэнне складала 1000 пунктаў.[1] Індэкс вылічваецца кампаніяй Deutsche Börse AG.

24 лістапада 2020 года Deutsche Börse абвясціла аб пашырэнні склада індэкса на дзесяць дадатковых кампанентаў з мэтай больш поўна адлюстроўваць сучасную структуру эканомікі Германіі. Пашырэнне адбылося ў 3 квартале 2021 года.[2]

Разлік індэкса

[правіць |правіць зыходнік]

Са студзеня 2016 года індэкс разлічваецца кожны гандлёвы дзень з 9.00 раніцы па Цэнтральнаеўрапейскім часе. Пры вылічэнні DAX выкарыстоўваюцца кошты акцый на электроннай біржы XETRA.[3]

Для разліку, заснаванага на формуле Эцьена Ласпейрэса, цэны акцый выбраных лістынгавых кампаній узважваюцца ў адпаведнасці з іх рыначнай капіталізацыяй.[4]

Улічваюцца толькі акцыі, якія знаходзяцца ў свабодным звароце. Калі капітал кампаніі падзелены на некалькі тыпаў акцый (напрыклад, звычайныя акцыі і прывілеяваныя акцыі), выкарыстоўваецца тып акцый з больш высокай ліквіднасцю.[5]

Крытэры выбару

[правіць |правіць зыходнік]

З верасня 2021 года кампаніі маюць права на ўключэнне ў DAX толькі па аднаму асноўныму крытэрыю — рынкавай капіталізацыі акцыянернага таварыства.[6] Улічваецца сумарны кошт усіх акцый, якія знаходзяцца ў вольным звароце, а не ў руках стратэгічных інвестараў. Іншыя ранейшыя крытэры, як, напрыклад, актыўнасць гандлю дадзенымі паперамі, адпалі.

Дадаткова ўведзена новая строгая ўмова: кандыдаты ў DAX 40 павінны, як мінімум, два гады працаваць з прыбыткам, а таксама рэгулярна прадстаўляць не толькі гадавыя і паўгадавыя, але і квартальныя справаздачы, якія прайшлі пэўны аўдыт.[7]

Акцыя можа быць выключана з індэкса паміж датамі рэбалансавання, калі яе вага перавышае 10 %, а 30-дзённая гістарычная валацільнасць кошту акцыі перавышае 250 %.[8]

Крыніцы

[правіць |правіць зыходнік]
  1. Looking back on 30 years of DAX(нявызн.). dw.com. Праверана 7 лютага 2022.
  2. DAX Stock Index(нявызн.). investopedia.com. Праверана 7 лютага 2022.
  3. Pulse Online: DAX Index Grows to 40 Constituents – Looking at Impact on Market Cap and Liquidity(нявызн.). xetra.com. Праверана 7 лютага 2022.
  4. DAX(нявызн.)(недаступная спасылка). memim.com. Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2022. Праверана 7 лютага 2022.
  5. DAX – benchmark and barometer for the German economy(нявызн.). deutsche-boerse.com. Праверана 7 лютага 2022.
  6. DAX Technical Analysis(нявызн.). comparebrokers.co. Праверана 7 лютага 2022.
  7. DAX with 40 constituents and additional criteria(нявызн.). boerse-frankfurt.de. Праверана 7 лютага 2022.
  8. New DAX index rules to strengthen qualification criteria, adopt international standards(нявызн.). qontigo.com. Праверана 7 лютага 2022.
Узята з "https://be.wikipedia.org/wiki/DAX"
Катэгорыя:
Схаваная катэгорыя:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp