Альберт фон Шаміса |
---|
ням.:Adelbert von Chamisso фр.:Louis Charles Adélaïde de Chamissot de Boncourt |
 |
Дата нараджэння | 30 студзеня1781(1781-01-30)[1][2][…] |
---|
Месца нараджэння | фамільнызамак Банкур,Шампань,Францыя |
---|
Дата смерці | 21 жніўня1838(1838-08-21)[1][2][…](57 гадоў) |
---|
Месца смерці | Берлін |
---|
Месца пахавання | |
---|
Грамадзянства | |
---|
Бацька | Louis Marie de Chamisso de Boncourt[d] |
---|
Маці | Marie Anne Gargam[d] |
---|
Жонка | Antonie Piaste[d] |
---|
Дзеці | Max de Chamisso de Boncourt[d], Ernst Chamisso de Boncourt[d], Hermann Freimund von Chamisso[d], Adolph von Chamisso[d] і Louise von Chamisso[d] |
---|
Род дзейнасці | батанік, паэт, птэрыдолаг, брыёлаг, пісьменнік, натураліст, заолаг, падарожнік-даследчык, куратар, батанічны калекцыянер, афіцэр |
---|
Навуковая сфера | Батаніка |
---|
Месца працы | |
---|
Альма-матар | |
---|
Член у | |
---|
Сайт | chamisso-gesellschaft.de(ням.) |
---|
Подпіс |  |
---|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адэльберт фон Шаміса (Adelbert von Chamisso;30 студзеня1781,Шампань,Францыя —21 жніўня1838) — нямецкі пісьменнік, вучоны-прыродазнавец.
У 1812—15 вывучаў медыцыну, батаніку, заалогію ў Берлінскім універсітэце. У 1815—18 як натураліст прыняў удзел у расійскай кругасветнай экспедыцыі.
У фантастычнай аповесці «Незвычайная гісторью Петэра Шлеміля» (1814) выказаны рамантычны пратэст супраць адчужанасці асобы ў несправядлівым грамадстве і згубнага ўплыву золата на чалавечы лёс. Паэзія А. фон Шаміса вызначаецца дэмакратычнай накіраванасцю (вершы «Замак Банкур», «Інвалід у вар’яцкім доме»), простай і эмацыянальна выразнай формай, блізкай да традыцыі нямецкай народнай песні (лірычны цыкл «Песні і абразкі жыцця», 1830; цыкл балад «Нямецкія народныя паданні», 1838). Тэма вызваленчай барацьбы, вобразы грэчаскіх, іспанскіх, рускіх, польскіх патрыётаў у цыклах «Вандраванні» (1830), «Выгааннікі» (1831). Перакладаў з французскай, іспанскай, дацкай, рускай моў. Яго лірычны цыкл «Каханне і жыццё жанчыны» (1830) паклаў на музыкуР. Шуман.
Аўтар кнігі «Падарожжа вакол свету на караблі „Рурык“» (1834—36).
Асобныя вершы на беларускую мову пераклаліАляксей Зарыцкі,Уладзімір Папковіч[4],Лявон Баршчэўскі[5].
- у кн.: Закаханы вандроўнік: Паэзія нямецкага рамантызму. Мн., 1989.
Зноскі
- ↑абМихайлов А. В.Шамиссо //Краткая литературная энциклопедия —М.:Советская энциклопедия, 1962. — Т. 8.
- ↑абChamisso, Adelbert von //Encyclopædia Britannica:a dictionary of arts, sciences, literature and general information /H. Chisholm — 11 —New York,Cambridge, England:University Press, 1911. — Vol. 5. — P. 825–826.
- ↑Babelio — 2007.
- ↑Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
- ↑І боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, [1] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).
| |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|