Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Casus belli

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Casus belli (Ка́зус бэ́лі, літ.:выпадак вайны) — юрыдычны тэрмінрымскага права, які пазначае фармальны повад для аб’явы вайны. Шырока выкарыстоўваецца ўгістарыяграфіі, дзе таксама вызначаеццаcasus foederis, які прадугледжвае ўступ у вайну, зыходзячы з умоў саюзнага дагавора з адным з ваюючых бакоў.

Тэрмін быў вернуты ў шырокае выкарыстанне ўXVIIXVIII стагоддзях дзякуючы працамГуга Гроцыя (1653) іКарнэліуса ван Бенкешука (1707) ў часы станаўлення дактрыныjus ad bellum (бел.:права вайны).

Гістарычныя прыклады

[правіць |правіць зыходнік]

Першая сусветная вайна

[правіць |правіць зыходнік]

Класічным прыкладам casus belli з’яўляецца забойства аўстрыйскага эрцгерцагаФранца Фердынанда ўСараева28 чэрвеня1914сербскім студэнтамГаўрылам Прынцыпам, які з’яўляўся членам рэвалюцыйнай арганізацыі «Млада Босна», што далаАўстра-Венгрыі права выставіць ўльтыматум Сербіі. Няпоўнае выкананне ўмоў ультыматума стала повадам для аб’явыАўстра-ВенгрыяйвайныСербіі.

Другая сусветная вайна

[правіць |правіць зыходнік]

У сваёй асноўнай працы «Мая барацьба» (1925)Адольф Гітлер дае абгрунтаваннібудучай вайне як барацьбе за «жыццёвую прастору» для немцаў шляхам экспансіі ваУсходнюю Еўропу.

31 жніўня1939 перапранутыя ўпольскую формунямецкія салдатыатакавалі радыёстанцыю ў Гляйвіцэ.Гітлер скарыстаў гэта як повад для пачаткуўварвання ў Польшчу.Вялікабрытанія іФранцыя выконваюць умовы саюзнага дагавора і аб’яўляюцьвайнуГерманіі.

26 лістапада1939 савецкія войскі калявёскі Майніла насавецка-фінляндскай мяжы былі абстраляныя артылерыяй, у выніку чаго 4 вайскоўцаў загінула і 9 былі параненыя. Савецкі ўрад накіраваў ноту пратэстаФінляндыі. У адказ фінляндскі пасол прапанаваў стварыць камісію для расследавання інцыдэнта, бо, згодна фінляндскім памежнікам, стрэлы былі зробленыя з савецкай тэрыторыі.СССР выступіў супраць расследавання і абвясціўвайну Фінляндыі.

22 чэрвеня1941Германія ўрываецца ўСССР, выкарыстоўвая casus belliпрэвентыўнай вайны супраць савецкай агрэсіі.

Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Casus_belli&oldid=4394179"
Катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp