Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

CMYK

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Схема субтрактыўнага сінтэзу ў CMYK
Накладанне рэальных друкарскіх фарбаў CMY

Чатырохколеравая аўтатыпія (CMYK: Cyan, Magenta, Yellow, Key color) — субтрактыўная схема фармавання колеру, ужываная першым чынам упаліграфіі для стандартнага трыяднага друку. Схема CMYK, як правіла, валодае (параўнальна зRGB) невялікім каляровым ахопам.

Па-беларуску гэтыяколеры часта завуць так:блакітны,пурпурны,жоўты, хоць у прафесійным асяроддзі часта маюць на ўвазеcyan,magenta іyellow (пра значэнне K гл. далей). Друк чатырма фарбамі, якія адпавядаюць CMYK, таксама завуць друкамтрыяднымі фарбамі.

Колер у CMYK залежыць не толькі ад спектральных характарыстык фарбавальнікаў і ад спосабу іх нанясення, але і іх колькасці, характарыстык паперы і іншых фактараў. Фактычна, лічбы CMYK з’яўляюцца толькі наборам апаратных даных дляфотанаборнага аўтамата ціCTP і не вызначаюцьколер адназначна.

Так, гістарычна ў розных краінах склалася некалькістандартызаваных працэсаўафсетнага друку. Сёння гэта амерыканскі, еўрапейскі і японскі стандарты для мелаванай і немелаванай папер. Менавіта для гэтых працэсаў распрацаваныстандартызаваныя паперы і фарбы (напрыклад, стандарты ECI). Для іх жа створаны адпаведныяколеравыя мадэліCMYK, якія выкарыстоўваюцца ў працэсах колерападзелу. Аднак, шматлікія друкарні, у якіх працуюць спецыялісты з дастатковай кваліфікацыяй (ці здольныя на час запрасіць такога спецыяліста), нярэдка ствараюць профіль, які апісвае друкарскі працэс пэўнай друкарскай машыны з пэўнай паперай. Гэты профіль яны падаюць сваім заказчыкам.

Зноскі

Гл. таксама

[правіць |правіць зыходнік]
⛭

RGB (sRGB,ProPhoto) •CMYKXYZHSV (HSB) •HSLAHSLRYBLABPMS (Panton) •LMSМанселаNCSRALYUVYCbCrYPbPrYDbDrYIQ

Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=CMYK&oldid=4314807"
Катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp