Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Bluetooth

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Узровень (памадэлі OSI):Прыкладны[крыніца?]
Створаны ў:1994 г.[1] г.
Прызначэнне пратаколу:Бесправадная сувязь паміж прыладамі на адлегласці да 100 метраў (клас I)
Спецыфікацыя:IEEE 802.15.1
Распрацоўшчык:Bluetooth SIG

Bluetooth ціблютуc (/bluːtuːθ/, перакладаецца яксіні зуб, названы ў гонарХаральда I Сінязубага[2][3]) — вытворчая спецыфікацыя бесправадныхперсанальных сетак (англ.:Wireless personal area network, WPAN). Bluetooth забяспечвае абмен інфармацыяй паміж такімі прыладамі якперсанальныя камп’ютары (настольныя, кішэнныя,ноўтбукі),мабільныя тэлефоны,прынтары,лічбавыя фотаапараты, мышкі,клавіятуры,джойсцікі,навушнікі, гарнітуры на надзейнай, таннай, паўсюдна даступнай радыёчастаце для блізкай сувязі.

Bluetooth дазваляе гэтым прыладам злучацца, калі яны знаходзяцца ў радыусе да 200 метраў адна ад аднае (адлегласць моцна залежыць ад перашкод), нават у розных памяшканнях.

Назва і лагатып

[правіць |правіць зыходнік]

Слова Bluetooth — пераклад наанглійскую мову дацкага слова «Blåtand» («Сінязубы»). Гэтую мянушку меў карольХаральд I, які кіраваў у X стагоддзі Даніяй ды часткай Нарвегіі, і аб’яднаў варагуючыя дацкія плямёны ў адзінае каралеўства. Маецца на ўвазе, што Bluetooth робіць тое ж самае з пратаколамі сувязі, аб’ядноўвае іх у адзіны ўніверсальны стандарт. Хоць «blå» у сучасных скандынаўскіх мовах азначае «сіні», у часы вікінгаў яно таксама магло азначаць «чорнага колеру». Такім чынам, гістарычна правільна было б перакласці дацкаеHarald Blåtand хутчэй якHarald Blacktooth, чым якHarald Bluetooth.

Лагатып Bluetooth з’яўляецца спалучэннем двух нардычных («скандынаўскіх»)рун «хаглаз»   (Hagall) — адпаведнік лацінскай H і «беркана»   (Berkanan) — лацінская B. Лагатып падобны на больш стары лагатып для Beauknit Textiles, падраздзялення карпарацыі Beauknit. У ім ужываюцца зліццё адлюстраванай K і В для «Beauknit», ён шырэйшы і мае закругленыя вуглы, але ўвогуле ён такі ж.

Гісторыя стварэння і развіцця

[правіць |правіць зыходнік]

Спецыфікацыя Bluetooth была распрацавана групайBluetooth Special Interest Group (Bluetooth SIG), што была заснавана ў 1998 годзе. У яе ўвайшлі кампанііEricsson,IBM,Intel,Toshiba дыNokia. У далейшым Bluetooth SIG ды IEEE дасягнулі пагаднення, на аснове якога спецыфікацыя Bluetooth стала часткай стандарту IEEE 802.15.1 (дата апублікавання —14 чэрвеня2002 года). Работы па стварэнні Bluetooth кампанія Ericsson Mobile Communication пачала ў 1994 годзе. Першапачаткова гэта тэхналогія была прыстасавана пад патрэбы сістэмы FLYWAY у функцыянальным інтэрфейсе паміж падарожнікамі і сістэмай.

КласМаксімальная магутнасць,мВтМаксімальная магутнасць,дБмРадыус дзейнасці,м
110020100
22,5410
3101

Кампанія AIRcable стварыла Bluetooth-адаптар Host XR з радыусам дзейнасці каля 30 км.

Гл. таксама

[правіць |правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Bluetooth traveler(нявызн.). www.hoovers.com. Праверана 2010-06-04/lang=en.
  2. About the Bluetooth SIG (англ.)(недаступная спасылка). Bluetooth SIG. Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2006. Праверана 20 сакавіка 2008.
  3. Jim Kardach.. How Bluetooth got its name (англ.)(недаступная спасылка). United Business Media (3 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 20 сакавіка 2008.

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
Доступ у Інтэрнэт (тэхналогіі перадачы даных)
Правадныя
Бесправодныя
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Bluetooth&oldid=4753993"
Катэгорыя:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2026 Movatter.jp