Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

BMW E39

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
BMW E39
BMW E39
Агульныя даныя
Вытворца:Bayerische Motoren Werke AG
Выпуск:19952003
Зборка: ФРГ
 Мексіка
 Расія
Дызайн
Тып(ы) кузавы:4‑дзв. седан (5‑месн.)
4‑дзв. універсал (5‑месн.)
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня:4775 мм
Шырыня:1800 мм
Вышыня:1435 мм
1417 мм (540i 95—99)
1415 мм (540i 00—03)
1440 мм (універсал 96—99)
1440 мм (універсал 00—04)
Клірэнс:120 мм
Колавая база:2830 мм
Каляіна пярэдняя:1516 мм
Каляіна задняя:1530 мм
Маса:1635 кг (530iA)
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
Пераемнік
Пераемнік
Падобныя мадэлі:Mercedes E-Klasse,Audi A6,Lexus IS
Сегмент:E-сегмент
Іншае
Грузападымальнасць:460 кг
Аб'ём бака:70 л
Дызайнер:Джоджы Нагашыма

BMW E39 — мадыфікацыя кузаваBMW «пятай» серыі, які выпускаўся з1995 па2004 год уключна. Папярэднікам дадзенага кузава быўBMW E34, а яму на змену прыйшліBMW Е602003 годзе) іBMW F102010 годзе) у зусім новым стыліBMW. Базавай у сямействе была мадэль 520i. Яе двухлітровы рухавік выдаваў 150к. с., а пасля рэстайлінгу 170 к. с. (пад індэксам 2.3). Версія M5 была выпушчаная ў1998 годзе. Яна была аснашчана рухавікомV8 S62, які быў зроблены на базе M62B44. Усе мадыфікацыі, акрамя 535 і M5 былі даступныя ў кузавахседан іўніверсал. 535 і M5 выпускалася толькі ў кузавеседан.

Гісторыя мадэлі

[правіць |правіць зыходнік]

Мадэль была прадстаўлена грамадскасці ў верасні1995 года на аўтасалоне ўФранкфурце. Змены ў дызайне ў параўнанні з папярэднім пакаленнем (BMW E34) былі больш значнымі, чым пры папярэдніх зменах пакаленняў. У цэлым кузаў стаў менш вуглаватым, фірмовыя падвойныя фары былі зачыненыя агульным плафонам, акантоўка рашоткі радыятара («ноздры») набыла больш круглявую форму. Цэнтральная кансоль аўтамабіля, як і ў папярэдніх пакаленнях, была крыху павернутая ў бок кіроўцы. За кошт павелічэння колавай базы павялічылася і прастора для задніх пасажыраў.

Падвеска аўтамабіля амаль цалкам зробленая з алюмінія (за выключэннем мадэляў з матораміV8, дзе выкарыстоўваўся чыгун), што добра паўплывала на кіравальнасць аўтамабіля, паменшыўшы яго вагу. У выніку непадрысораная маса падвескі паменшылася на 36 %. Канструкцыя задняй падвескі з «падрульваючым» дзеяннем задніх колаў, паляпшае кіравальнасць аўтамабіля на дарозе. Для лепшага размеркавання вагі аўтамабіля па восях акумулятар размясцілі ў падполлі багажнага аддзялення.

Вясной 1997 года быў прэзентаваны ўніверсал Touring, які на 90 мм даўжэй седана і на 100 кг цяжэй. Гама рухавікоў цалкам ідэнтычная седану, а спіс стандартнага абсталявання быў дапоўнены дзвюма бакавымі падушкамі бяспекі.

У 1998 годзе пачалася вытворчасць BMW M5. На гэты аўтамабіль усталёўваўся фарсіраваны 5-літровы рухавік V8 S62, канструктыўна падобны з серыйным 4,4-літровым агрэгатам M62B44, абсталяваны сістэмайDouble-VANOS і васьмю індывідуальнымі дросельнымм засланкамі. Упершыню на серыйнай мадэлі BMW магутнасць рухавіка дасягнула 400 к. с. Але ў адрозненне ад BMW E34, не быў зроблены M-універсал на базе E39. Адзіны ў свеце афіцыйны BMW M5 E39 touring замовіў кіраўнік BMW M GmbH.

У 1999 годзе мадэль атрымала частку канструктыўных змяненняў, якія закранулі рухавікі і не паўплывалі на дызайн аўтамабіля. Асноўныя змены заключаліся ў тым, што 6-цыліндравыя маторы атрымалі кіраванне абодвума размеркавальнымі валамі сістэмы Double-VANOS, 8-цыліндравыя — сістэму VANOS для ўпускных клапанаў і двухступеньчатыя каталітычныя нейтралізатары адпрацаваных газаў, якія дазволілі задаволіць патрабаванням Euro 4 2005 года.

У тым жа 1999 годзе з’явіўся 184-моцны дызель з непадзеленай камерай згарання, сістэмай упырску Common Rail, з турбанаддзіманнем і прамежкавым астуджэннем паветра на мадэлі BMW 530d. Аўтамабіль здольны развіваць 225 км/г і расходаваць у стандартным загарадным цыкле менш за 6 л/100 км.

У канцы 1999 года на дарогах краін СНД з’явіліся першыя аўтамабілі BMW E39, сабраныя на прадпрыемстве АТ «Аўтатор» уКалінінградскай вобласці.

У пачатку 2000 года з’явілася недарагая BMW 520d з 2-літровым 4-цыліндравым дызелем непасрэднага ўпырску. Больш магутная BMW 525d замяніла папярэдніцу 525tds з перадкамерным 143-моцным дызелем. Новы 2,5-літровы 6-цыліндравы дызель непасрэднага ўпырску з турбанаддзіманнем, які быў абсталяваны сістэмай палівападачы Common Rail і развіваў 163 к. с.

Рэстайлінг

[правіць |правіць зыходнік]
BMW E39 пасля рэстайлінгу

У верасні 2000 года BMW E39 зведаларэстайлінг. Усе наступныя аўтамабілі «пятай» серыі ў дадзеным кузаве выпускаліся ў новым выглядзе:

  • Габарытныя (стаяначныя) агні пярэдніх фар атрымалі круглявую форму ў выглядзе «анёльскіх вачэй». Заднія ліхтары маюць празрыстыя паказальнікі паваротаў, а таксама святлодыёдныя габарытныя агні.
  • Дэкаратыўная рашотка радыятара здабыла новы, больш аб'ёмны выгляд.
  • Крыху зменены дызайн бампера, новы стыль пярэдніх процітуманых фар.
  • Новы дызайн руля ў М-стылі. Новая НПБ кіроўцы (дызайн, двухзапальная)

Аднак галоўныя змены схаваныя ўнутры — тут з’явіліся адразу тры новыя рухавікі M54 для мадэляў BMW 520i, 525i і 530i. Усе яны радныя, 6-цыліндравыя, з сістэмай Double-VANOS. Першы рухавік для BMW 520i, створаны на базе старога 2-літровага агрэгата. Павелічэнне ходу поршня з 66 да 72 мм, дазволіла павялічыць працоўны аб'ём з 1991 да 2171 см3 і максімальную магутнасць са 151 да 170 к. с. пры 6250 аб/хв. Другі рухавік — гэта ранейшы 2,5-літровы агрэгат мадэлі BMW 523i, але ў мадэрнізаваным варыянце развівае ўжо не 170, а 192 к. с. (індэкс 523i замянілі на правільны 525i). Трэці рухавік для BMW 530i упершыню ў сярэдзіне 2000 года з’явіўся на мадэлях 3-й серыі — гэта 3-літровы рухавік з вялікай магутнасцю 231 к. с. Да канструктыўных асаблівасцяў мадэлі адносяць гідранапоўненыя сайлентблокі, якія лепш гасяць вібрацыі, але досыць хутка зношваюцца.

Мадэль выпускалася да 2003 года, калі яе змянілаBMW E60. Універсалы выпускаліся да 2004 года.

BMW E39 да рэстайлінгу

Рухавікі

[правіць |правіць зыходнік]
МадельЦыліндрыМагутнасцьКруцільны момантГады выпускуКод рухавіка
520i6150 к.с.191 Nm1996 па 1999M52B20
520i6157 к.с.190 Nm1998 па 2000M52TUB20
520i6170 к.с.210 Nm2001 па 2003M54B22
523i6170 к.с.245 Nm1995 па 1998M52B25
523i6170 к.с.245 Nm1998 па 2000M52TUB25
525i6192 к.с.245 Nm2001 па 2003M54B25
528i6193 к.с.280 Nm1996 па 1998M52B28
528i6193 к.с.280 Nm1998 па 2000M52TUB28
530i6231 к.с.300 Nm1999 па 2003M54B30
535i8235 к.с.320 Nm1996 па 1998M62B35
535i8245 к.с.345 Nm1998 па 2003M62TUB35
540i8286 к.с.420 Nm1997 па 1998M62B44
540i8286 к.с.440 Nm1998 па 2003M62TUB44
M58400 к.с.500 Nm1998 па 2003S62В50
520d4136 к.с.280 Nm2000 па 2003M47D20
525tds6143 к.с.280 Nm1996 па 1998M51S
525tds6143 к.с.280 Nm1998 па 2000M51TUS
525d6163 к.с.350 Nm2000 па 2003M57D25
530d6184 к.с.390 Nm1997 па 2000M57D30
530d6193 к.с.410 Nm2000 па 2003M57TUD30

Бяспека

[правіць |правіць зыходнік]

BMW E39 паказала сябе даволі нядрэнна ў тэсцеEuro NCAP: 4 зоркі для бяспекі пасажыра (25 балаў) і 1 зорку для бяспекі пешахода (8 балаў).

Вынікі тэстуEuro NCAP, 1998[1]
Бяспека пасажыраў25
Бяспека пешаходаў8
Пратэставаны аўтамабіль:
BMW 520i

Цана

[правіць |правіць зыходнік]
Цана BMW e39 у Германіі[2]
МадэльМагутнасць, к.с.Цана ў 1995 годзе, DM
520i15054 500
523i17058 500
528i19365 000
525tds14357 000
Цана BMW e39 ў Германіі ў 1998 годзе[3]
МадэльМагутнасць, к.с.Цана sedan, DMЦана Touring, DM
520i15057 00061 200
523i17061 00065 200
528i19368 00073 000
535i23582 500-
540i28694 50099 500
525tds14359 60063 800

Зноскі

  1. https://www.euroncap.com/en/results/bmw/5-series/15480
  2. НАШЕ ЗНАКОМСТВО - Декабрь 1995 года - архив За рулем(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2013. Праверана 19 сакавіка 2013.
  3. Autokatalog 41. jahresausgabe 1997-1998 Vereinigte Motor-Verlage GmbH & Co. KG, Stuttgart
← назад — АўтамабіліBMW,1990-я–цяперашні час
КласСерыя1990-я2000-я2010-я2020-я
01234567890123456789012345678901234
Кампакт1erE81/82/87/88F20/21F40
F52
2erF22/23G42
F45/46U06
Сярэдні3erE30E36E46E90/91/92/93F30/31/35G20
3 GTF34
4erF32/33/36G22
Вышэйшы сярэдні5erE34E39E60/E61F10/11/18G30G60
Вышэйшы5 GTF07
6erE24E63/E64F06/12/13G32
7erE32E38E65/E66F01/02/03/04G11/12G70
Купэ8erE31G15
РодстарZZ1Z3Z4G29
Спорткар Z8
4x4X1E84F48/F49U11/U12
X2F39
X3E83F25G01
X4F26G02
X5E53E70F15G05
X6E71/E72F16G06
X7G07
iX3G08
iXiX
ii3I01G28
i4I4
i5G60
i7G70
i8I12
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=BMW_E39&oldid=4757331"
Катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp