Тып(ы) кузавы: | 4‑дзв. седан (5‑месн.) 2‑дзв. купэ (4‑месн.) |
Даўжыня: | 4700 мм, 4953 мм (амерыканскія бамперы), 4801 мм (доўгабазны) |
Шырыня: | 1750 мм |
Вышыня: | 1450 мм |
Колавая база: | 2692 мм, 2794 мм (доўгабазны) |
Каляіна пярэдняя: | 1425 мм |
Каляіна задняя: | 1445 мм |
Маса: | 1334 кг, 1470 кг (доўгабазны) |
Дызайнер: | Вільгельм Хофмайстар (англ.) (бел.[1] |
BMW New Six — сямейства шасціцыліндравых аўтамабіляў катэгорыі «люкс» ад нямецкага аўтавытворцыBMW. Знаходзілася на канвееры з1968 па1977 год.
Пасля доўгага перапынку, BMW у пачатку1960-х гадоў вырашыла распрацаваць шасціцыліндравы аўтамабіль. Праца над аўтамабілем, які павінен быў стацьE3пачалася ў1965 годзе. Рухавік заснаваны на існуючых чатырох-цыліндравых і атрымаў агульную кампаноўку.[1] Дызайнам займалася група на чале з Вільгельмам Хофмайстарам, з некаторымі дапаўненнямі ад італьянскіх кампаній Bertone і Michelotti.[2] Мэта складалася ў тым, каб павялічыць прастору для камфорту пасажыраў, чаго не было ў ранніх седанахNeue Klasse.[3] Новы седан засяродзіў камфорт на пярэдніх сядзеннях, а купэ і зусім было намінальна чатырохмесным.[4][5]
Былі выкарыстаныя падвойныя фары, устаноўленыя ў рашотку. Так з’явіўся дызайн, які павінен быў вызначыць стыль BMW на многія дзесяцігоддзі. Раннія распрацоўкіE3мелі шырокія прамавугольныя адзінкавыя фары з закругленымі кутамі, але яны так і не пайшлі ў вытворчасць, магчыма, з-за дызайну даволі паспяховай2000 CS.[1][4] Нягледзячы на цалкам новую машыну па канструкцыі, у праект было закладзена 70 млнмарак. Гэта было амаль удвая менш чаканага ў той час.[6]
У яго ўваходзілі вялікія седаны (кузаўE3) і купэ (E9). Лічбавыя абазначэнні азначалі акруглены рабочы аб'ём рухавіка, суфікс -L абазначаў длінабазныя версіі, -i — упрыскавыя. Мадэльны шэраг уключаў у сябе:
BMW сямействаNew Six — прамыя папярэднікі аўтамабіляўсёмай серыі.
Дзве першапачатковыя мадэлі, якія з’явіліся ў 1968 годзе і прадаваліся да 1977 года, гэта 2,5-літровая 2500 і 2,8-літровая 2800. Аўтамабілі мелі вялікія шасціцыліндравыя рухавікі, што дало шмат станоўчых водгукаў.Road & Track назваў пазней Баварыю «цудоўнай» і «найвышэйшай», дадаўшы, што гэта быў «адна з самых лепшых пакупак у свеце». Акрамя большага рухавіка, 2800 таксама меў вялікія шыны і часткова спартыўную падвеску, а таксама розныя істотныя выгоды, такія як абаграванне задняга шкла, поўны камплект інструментаў, самавыраўноваючаяся задняя падвеска, а таксама знешнія хромавыя дэталі.[7]
Мадэль 3.0 S з павялічанымі цыліндрамі, падвойным карбюратарам з’явілася ў 1971 годзе, і была больш магутнай і дарагой мадэллю, чым 2800; таксама існавала і інжэктарная версія. Выпускаліся мадэлі L з доўгай колавай базай (3.0 L, 3.3 Li і г . д.), у якіх вострае кіраванне рэзка кантрастуе з вялікімі мадэляміMercedes-Benz таго часу. Langley Motors ў брытанскім Тэмза Дзітан таксама збіраў універсалы Tourer. З цалкам незалежнай падвескай разам з чатырма дыскавымі тармазамі,E3быў прасунутым аўтамабілем для свайго часу ў пачатку1970-х гадоў. Цікава, што седан 3.0 Si быў хутчэй, чым купэ 3.0; седан быў цяжэй на 50 кг, з той жа канфігурацыяй рухавіка.
Кузаў быў дзіўна лёгкім для свайго памеру, вагой менш, чым купэE9. Аглядальнасць аўтамабіля добрая, з вузкімі стойкамі і агульнай плошчай шклення не менш за 2,5 м2.
У канцы1973 года была прадстаўлена новая мадэль3,3 л, якая дайшла да продажу ў студзені1974 года. Яна мела падоўжаную колавую базу і вялікі рухавік, хоць яго магутнасць была не больш, чым у 3.0 Si. Замест гэтага, стала больш круцільнага моманту. Гэты рухавік атрымаў упырск паліва ў чэрвені1975 года, і трохі больш конскіх сіл. Таксама 3,2-літровая версія гэтага рухавіка ўсталёўвалася наBMW 633CSi1976 года. СеданE3вырабляўся у1968—1978 гады, агульная колькасць выпушчаных аўтамабіляў прыкладна 190 000 экзэмпляраў. З іх 71 804 былі амерыканскімі мадэлямі «Bavaria».
На рынку ЗША, мадэлі 2500 і 2800 з’явіліся ў1969 годзе. 2500 мела менш з мноства раскошных функцый, уключаных у 2800, і меншы рухавік, прадавалася па цане $5600 у1970 годзе.[8] Седан 2800 апцыянальна мог мець цалкам скураны салон, электрычныя шклапад'ёмнікі і люк у даху, пры гэтым кошт узрастаў да $6874. Для1971 мадэльнага года Макс Хофман, які займаўся імпартам BMW уЗША, быў перакананы, што BMW пабудаваў канфігурацыю аўтамабіля 2500 з рухавіком 2800 — г. зн. класічны больш танны варыянт «амерыканскага хотрода», з лёгкім шасі і самым вялікім рухавіком. Гэтая новая канфігурацыя E3 была названая«Bavaria» (Баварыя) і была ўнікальнай для рынку ЗША. Кошт склаў $5000, значна менш, чым звычайная мадэль 2800 ($6874), у 1971 годзе мадэлі 2500 і 2800 неўзабаве былі замененыя новай Баварыяй. Баварыя лічыцца родапачынальнікам сучасных седанаў BMW, паколькі яна спалучае ў сабе выдатную дынаміку, добрую эканомію паліва, досыць месца для чатырох людзей і вялікі багажнік. Большасць з іх былі прададзеныя з чатырох-ступеньчатай механічнай каробкай перадач, якая адлюстроўвае спартыўны характар седана.
Для1972 мадэльнага года, 2500 рухавікM30, які ўсталёўваўся на Баварыю, павялічыўся да 3,0 літраў. Былы 2800 цяпер называўся 3.0 S і меў 3,0-літровы рухавік. Гэтыя дзве мадэлі, 3.0 S і Баварыя, склалі паўночнаамэрыканскую лінейку седанаўE3для 1972—1974 гадоў. Аднак, у 1974 годзе E3атрымаў не арганічныя, зацверджаныя на федэральным узроўні, пярэдні і задні бамперы, якія істотна змянілі яго профіль.
У 1975 годзе BMW прадставіла на рынку ЗША упырск паліва для вялікага шасці-цыліндравага матора M30, замяніўшы двух-камерны карбюратар Zenith, якія выкарыстоўваўся на M30 з моманту яго стварэння. Баварыя была выключаная з лінейкі, і 3.0 Si цяпер знаходзіўся на версе мадэльнага шэрагу BMW («i» дададзены да 3.0 S, для абазначэння інжэктара). Тады ж з’явіўся седанE12 530i. 3.0 Si прадаваўся паміж1975 і1976 гадамі.
МадэльCS існавала ў кузаве купэ на базе стандартнага седана, і выглядала ідэнтычна спераду. Але E9 таксама звязана з ранняй2000CS, што відаць ззаду. Першая мадэль была добра абсталяваная2800CS 1968 года. Мадэлі3.0 CS з’явіліся ў 1971 годзе. У 1974 годзе падобная2.5 CS выраблялася ў невялікай колькасці, у адказ на Нафтавы крызіс 1973 года. МадэліCSL былі лёгкімі гоначнымі версіямі, якія спаборнічалі ў Групе 2 на чэмпіянаце European Touring Car Championship.[9] На некаторых спаборніцтвах аўтамабіль з некаторым поспехам канкураваў супраць гоначных версій Porsche 911 і Ford Capri. З усімі аэрадынамічнымі спойлерамі для гонак, аўтамабіль стаў вядомы як «Бэтмабіль».
← назад — АўтамабіліBMW,1950-я–1980-я —далей → | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Клас | Серыя | 1950-я | 1960-я | 1970-я | 1980-я | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | ||
Мікра | Isetta 250 / 300 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кампакт | 1er | 600 | 700 / LS | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сярэдні | 3er | 1602,2002 | E21 | E30 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вышэйшы сярэдні | 5er | ![]() | E12 | E28 | E34 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вышэйшы | 7er | 501/502 | E3 | E23 | E32 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Купэ | 6er | 503 | 3200CS | ![]() | E9 | E24 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
8er | E31 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Родстар | Z | 507 | Z1 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
GT | E26 |