Amazon — гэта адзін з першых інтэрнэт-сэрвісаў, арыентаваных на продаж тавараў масавага попыту. Першапачаткова гэта была кніжная інтэрнэт-крама, але пазней Amazon перайшоў да продажу мноства катэгорый тавараў, і гэтая стратэгія прынесла яму мянушкуКрама ўсяго. Amazon мае некалькі даччыных кампаній з рознымі напрамкамі бізнесу, сярод іх Amazon Web Services з паслугамі воблачных вылічэнняў, Ring, якая распрацоўвае разумныя дзвярныя званкі, і Twitch з паслугай прамой трансляцыі камп’ютарных гульняў.
Станам на 2023 год кампанія прадстаўляе найбуйнейшыя ў свеце сэрвісы інтэрнэт-гандлю, воблачных вылічэнняў[6] і прамой трансляцыі. Amazon з’яўляецца найбуйнейшай у свеце інтэрнэт-кампаніяй па даходах і долі рынку,[7][8] другім па велічыні прыватным працадаўцам у Злучаных Штатах і адной з самых каштоўных кампаній у свеце.[9]
Amazon распаўсюджвае разнастайны кантэнт праз свае даччыныя кампаніі Amazon Prime Video, Amazon Music, Twitch і Audible. Таксама публікуе кнігі праз выдавецтва Amazon Publishing, стварае фільмы і тэлевізійны кантэнт праз Amazon Studios і з’яўляецца ўладальнікам кіна- і тэлестудыіMetro-Goldwyn-Mayer з сакавіка 2022 г. Amazon таксама вырабляе спажывецкую электроніку, а менавітаэлектронныя кнігіKindle, разумныя калонкі Echo,планшэты і тэлевізары Fire.
Amazon.com быў створаны ў1994 годзе амерыканскім прадпрымальнікамДжэфам Безасам, у 1995 годзе магазін пачаў анлайнавы гандаль кнігамі. У чэрвені 1998 года магазін пачынае прадаваць музычныя запісы, а ў лістападзе таго ж года — відэапрадукцыю.
У 2015 годзе рынкавая капіталізацыя Amazon перавысіла капіталізацыю Walmart у рознічным гандлі ўЗлучаных Штатах[10].
У 2018 годзе яго двухдзённы сэрвіс дастаўкі Amazon Prime перасягнуў 100 мільёнаў абанентаў па ўсім свеце[11].
Amazon валодае больш чым 40 даччынымі кампаніямі, у тым ліку Amazon Web Services, Amazon Music, Amazon Prime Video, Audible, Diapers.com, Goodreads,IMDb, Kuiper Systems, Ring, Twitch, Zappos і Zoox.[12]
Кампанія Amazon Web Services (AWS) прадастаўляе платформы воблачных вылічэнняў прыватным асобам, кампаніям і ўрадам з аплатай па меры выкарыстання. Станам на 4 квартал 2021 года AWS займала 33 % рынку воблачнай інфраструктуры, яе канкурэнтыMicrosoft Azure іGoogle Cloud мелі 21 % і 10 % адпаведна.[13]
Кампанія Ring вядомая сваімі разумнымі дзвярнымі званкамі з падлучэннем даWi-Fi, аднак таксама вырабляе іншыя прылады, напрыклад камеры бяспекі. У 2018 годзе Amazon купіў Ring за 1 мільярд долараў.[14]
Twich — гэта амерыканскі сэрвіс прамой трансляцыі відэа, які засяроджваецца на прамой трансляцыі відэагульняў і спаборніцтваў па кіберспорце. Станам на кастрычнік 2013 года на сайце было 45 мільёнаў унікальных гледачоў.[15] Twitch быў набыты Amazon у жніўні 2014 года за 970 мільёнаў долараў.[16] У 2015 годзе ў Twitch было больш за 100 мільёнаў гледачоў у месяц.[17]
Robert Spector. amazon.com--Get Big Fast: Inside the Revolutionary Business Model That Changed the World. — Harper Collins Publishers, 2001. —ISBN 0-06-662041-4.