Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

AMZ Tur

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
AMZ Tur
Выява
Краіна паходжання
ВытворцаAMZ-Kutno[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Tur — польскі браніраваны аўтамабіль падвышанай праходнасці ад кампанііAMZ-Kutno. Распрацоўваўся як танная альтэрнатываHumvee.

Гісторыя

[правіць |правіць зыходнік]

Распрацоўка аўтамабіля пачалася пасля скаргаў вайскоўцаўпольскай арміі з нагоды адсутнасці дастатковай абароны ад мін і нападаў падчас патруляванняў уАфганістане іІраку. Патрульныя аўтамабілі Humvee не забяспечвалі дастатковай абароны супраць нападаў ракетнай зброі і выбухаў мін. Пасля шматлікіх спробаў і кансультацый з салдатамі былі створаны тры прататыпы. Першыя палігонныя выпрабаванні прайшлі на тэрыторыі Ваеннага інстытута танкавай і аўтамабільнай тэхнікі (WITPiS) 27 сакавіка 2007 года. AMZ-Kutno распрацавалі таксама павялічаны аўтамабіль AMZ Tur II, зусім іншай канструкцыі.

Апісанне

[правіць |правіць зыходнік]

Усяго было пабудавана 5 прататыпаў, з іх два былі знішчаны. Першыя асобнікі, для патаннення і паскарэння зборкі, былі зробленыя на аснове моцна перабудаваных шасі прататыпаў новых грузавых аўтамабіляў SCAM (пазней фірма была набытаIveco). Шасі перабудаваны ў адпаведнасці з новымі патрабаваннямі да такой ступені, што ад арыгінальных рашэнняў засталіся, практычна, толькі масты і колы. Канструктары мелі намер, у канчатковым рахунку, выкарыстоўваць цалкам уласныя шасі і колы большага дыяметра. Таксама ад Iveco пастаўляліся рухавік і элементы трансмісіі, а таксама частка абсталявання, тыпу прыборнай панэлі. Апошні пяты прататып меў зменены знешні выгляд пярэдняй часткі, а таксама іншыя дробныя паляпшэнні[1].

ТТХ

[правіць |правіць зыходнік]
  • Рухавік: Iveco Aifo, 4-цыліндравы, 16-затамкавы, дызельны, з турбанаддувам. Працоўны аб'ём — 2998 куб. см.
  • Каробка перадач: механічная, 6-ступеністая сінхранізаваная + перадача задняга ходу (апцыянальна аўтаматычная каробка перадач).
  • Пастаянны прывад на 4 колы.
  • Счапленне: гідраўлічнае, сухое, аднадыскавае.
  • Ёмістасць паліўных бакаў — 220 л.
  • Узбраенне размяшчаецца ў турэлі на даху.
  • Браніраванне забяспечвае абарону ад куль калібрам 7.62-мм і выбуховых прылад магутнасцю да 6 кг трацілавага эквіваленту.

Заўвагі

[правіць |правіць зыходнік]
  1. Mateusz J. Multarzyński,Тур готов к участию в программе LOSP Новая военная техника, Июнь 2008, стр.22

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
⛭
Сучасныя колавыяБМП,БТР іБА
4 × 4
6 × 6
8 × 8
10 × 10
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=AMZ_Tur&oldid=4713716"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp