Большасць пазнейшых імператыўных моў (г.зв.алголападобныя мовы) напр.Simula,C,CPL,Pascal,Ada
Алгол (скарачэнне адангл.:ALGOrithmicLanguage) прадстаўляе сабой сямействаімператыўных камп'ютарныхмоў праграмавання. Першапачатковая распрацоўка адбывалася ў сярэдзіне 1950-х гадоў. Мова значна паўплывала на многія іншыя мовы, і была стандартным метадам апісання алгарытму, які выкарыстоўваўся ў падручнікахACM і навуковых крыніцах на працягу больш як трыццаці гадоў.[1]
Хоць і не атрымаўшы паўсюднага камерцыйнага прымянення, мова аказала велізарны ўплыў на развіццё вылічальнай тэхнікі і канструяванне моў праграмавання. Распрацаваная, каб пазбегнуць некаторых з выяўленых праблем уFORTRAN, у канчатковым выніку спарадзіла мноства іншых моў праграмавання, сярод якіхBCPL,B,Pascal,PL/I,Сімула іC. У Алгол упершыню былі прадстаўлены блокі коду і пара ключавых словаўbegin…end для іх размежавання. Таксама, у гэтай мове ўпершыню рэалізаваны ўкладзеныя вызначэнні функцый з лексічнай вобласцю бачнасці. Акрамя таго, гэта была першая мова праграмавання, якая надавала падрабязную ўвагу фармальнаму вызначэнню мовы, а ў справаздачы Алгол 60 была прадстаўленаформа Бэкуса–Наура, прынцыповае пазначэнне для распрацоўкі мовы.
Існуюць тры асноўныя спецыфікацыі:
Алгол 58 — першапачаткова прапаноўвалася называцьIAL (адInternationalAlgebraicLanguage).
Алгол 60 — упершыню рэалізавана ў відзеX1 ALGOL 60 у сярэдзіне 1960-х, перагледжана ў 1963.[2][3]
Алгол 68 — (перагледжана ў 1973[4]) — былі ўведзеныя новыя элементы, уключаючы гнуткія масівы, слайсы, паралелізм, ідэнтыфікацыя аператара, а таксама розныя функцыі, якія пашыраюць магчымасці.
Афіцыйныя версіі Алгол утрымліваюць у назве лічбы года, у якім яны ўпершыню былі апублікаваны.
Алгол 68 істотна адрозніваецца ад Алгол 60 і быў не надта добра прыняты, такім чынам, абагульненая назва «Алгол» хутчэй азначае Алгол 60 і яго дыялекты. Фрагменты алголападобнага сінтаксісу часам і цяпер выкарыстоўваюцца ў якасціпсеўдакоду.
↑Backus, J. W.; Bauer, F. L.; Green, J.; Katz, C.; McCarthy, J.; Perlis, A. J.; Rutishauser, H.; Samelson, K.; Vauquois, B.; Wegstein, J. H.; van Wijngaarden, A.; Woodger, M. (May 1960). Naur, Peter (рэд.).Report on the Algorithmic Language ALGOL 60. Copenhagen.doi:10.1145/367236.367262.ISSN0001-0782.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: месца без выдавецтва (спасылка)
Савіцкі М. Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы / Мікола Савіцкі. — Мн.: Энцыклапедыкс. 2009. —ISBN 978-985-6742-83-8.
АЛГОЛ // Терминологический слолварь по основам информатики и вычислительной техники / А. П. Ершов, Н. М. Шанский, А. П. Окунева, Н. В. Баско; Под общ. ред. А. П. Ершова, Н. М. Шанского. — М.: Просвещение, 1991. — С. 22. — 159 с., ил. —ISBN 5-09-0023797-8.(руск.)