ADSL (англ.:Asymmetric Digital Subscriber Line) — тэхналогія шырокапалоснага доступу, якая забяспечвае перадачу хуткаснага лічбавага сігналу праз звычайную аналагавую тэлефонную лінію, што дазваляе адначасова карыстацца тэлефонам і Інтэрнэтам. РаспрацаванаBellcore у 1988 годзе.
ADSL прызначана для хуткаснага доступу даІнтэрнэт. ADSL належыць да класа шырокапалосных (broadband) тэхналогій. Яна забяспечвае хуткасць перадачы даных у кірунку да абанента — да 24 Мбіт/сек., ад абанента — да 3.5 Мбіт/сек. Высокая хуткасць дазваляе камфортна працаваць з Web-сайтамі, хутка перадаваць вялікія файлы і дакументы, працаваць з мультымедыя, паўнавартасна ўжываць інтэрактыўныя сродкі.
Галоўнай адметнасцю пры выкарыстанні ADSL з’яўляецца магчымасць адначасова працаваць у Інтэрнэце і размаўляць па тэлефоне. Тэлефонная лінія пры карыстанні толькі Інтэрнэтам застаецца свабоднай.
ADSL мадэмы выпускаюцца з двума тыпамі інтэрфейсаў: USB і 10/100Base-T. Першыя прызначаны для індывідуальнага далучэння і зручныя тым, што не патрабуюць блока сілкавання. Другія зручнейшыя для калектыўнага карыстання і як правіла маюць убудаваныя роўтары, у тым ліку бесправадныя.
Дзякуючы таму, што ў злучэнні не ўжываецца камутацыя тэлефоннай сеткі агульнага карыстання, якая мае высокі ўзровень шуму і перашкод, вынікае значная розніца ў якасці ADSL і звычайнай тэлефоннай лініі. Імавернасць памылкі на лініі ADSL становіцца 10Е−8 — 10Е−10.
Перадача даных тэхналогіяй ADSL рэалізуецца праз звычайную аналагавую тэлефонную лінію з дапамогай абаненцкай прылады —мадему ADSL і мультыплексара доступу (англ.:DSL Access Multiplexer,DSLAM), які знаходзіцца на той жа самайАТС, да якой далучаецца тэлефонная лінія карыстальніка, прычым уключаеццаDSLAM да абсталявання самой АТС.DSLAM мультыплексуе мноства абаненцкіх ліній DSL у адну высокахуткасную магістральную сетку. Таксама яны звычайна далучаюцца да сеткіATM праз каналы PVC (пастаянны віртуальны каналангл.:Permanent Virtual Circuit) да правайдараў паслуг Internet ды іншых сетак. Варта адзначыць, што два ADSL-мадэмы не змогуць злучыцца адзін з адным, у адрозненні ад мадэмаўDial-Up. Звычайна праз патрэбу ўсталявання злучэння на кожнай АТС выдаткі на пабудову і падтрымку сеткі былі значна вышэй, чым у выпадку класічнага камутаванага доступу, калі ўсе мадэмы правайдара ўсталёўваліся на адной АТС, аднак у параўнанні з коштам іншых спосабаў высокахуткаснага доступу да сеткіІнтэрнэт тэхналогія DSL з’яўляецца значна таннейшай.
Частотны план для ADSL. Чырвоная вобласць — дыяпазон частот, які выкарыстоўваецца звычайным тэлефонам (голас), зялёная і блакітная вобласці выкарыстоўваюцца для ADSL.
У тэхналогіі ADSL даступная паласа прапускання каналу падзелена паміж выходным і ўваходным трафікам несіметрычна — для большасці карыстальнікаў уваходны трафік значна большы, чым выходны, таму выкарыстанне для яго большай часткі паласы прапускання поўнасцю апраўдана (за выключэннем пірынгавых сетак і электроннай пошты, дзе аб'ём і хуткасць выходнага трафіку з’яўляюцца досыць важнымі). Звычайна тэлефонная лінія выкарыстоўвае для перадачы голасу паласу 0,3…3,4 кГц. Каб не перашкаджаць карыстанню тэлефоннай сеткай па яе прамым прызначэнні, у ADSL ніжняя мяжа дыяпазону частот знаходзіцца на ўзроўні 26 кГц. Верхняя ж мяжа, зыходзячы з патрабаванняў хуткасці перадачы даных і магчымасцяў тэлефоннага кабелю, складае 1,1 МГц. Гэтая паласа прапускання дзеліцца на дзве часткі — частоты ад 26 кГц да 138 кГц адведзены для выхаднога струменя даных, а частоты ад 138 кГц да 1,1 МГц — для ўваходнага. Паласа частот ад 26 кГц да 1,1 МГц была абрана не выпадкова. Пачынаючы з частаты 20кГц і вышэй затуханне мае лінейную залежнасць ад частаты.
Такое частотнае размеркаванне дазваляе размаўляць па тэлефоне, не перарываючы абмен данымі на лініі.
Для аддзялення нізкачастотнага аналагавага сігналу ад высокачастотнага лічбавага выкарыстоўваеццасплітар, які з’яўляецца фільтрам нізкай частаты. Таксама магчыма выкарыстанне мікрафільтра. У гэтым выпадку мадэм далучаецца да лініі наўпрост, а ўсе тэлефоны, факсы і іншыя аналагавыя прылады далучаюцца да лініі праз мікрафільтры.
ADSL — папулярная тэхналогія сталага шырокапалоснага доступу да Інтэрнэт, якая ў спалучэнні з тэхналогіяй хатніх сетак набывае ўсё большую распаўсюджанасць, выціскаючы маральна застарэлы спосаб доступу праз камутаваную лінію.
ADSL была распрацавана для арганізацыі даступнай хуткаснай сувязі з Internet/intranet на базе існуючых тэлефонных ліній. Кошт паслуг ADSL звычайна значна ніжэй у параўнанні з коштам лічбавай сувязі іншых стандартаў.