Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

.by

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
.by
Увядзенне1994
Тып даменаНацыянальны дамен верхняга ўзроўню
СтатусДзеючы
РэгістратураСпіс рэгістратараў
АрганізатарАператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Прызначэннеаб'екты, звязаныя з Беларусь
Абмежаванні рэгістрацыіНяма
Вэб-сайтcctld.by

.by —нацыянальны дамен верхняга ўзроўню дляРэспублікі Беларусь.

Рэгістрацыя даменаў у Беларусі была дазволена з 1994, а свабодная рэгістрацыя даменаў другога ўзроўню для прадпрыемстваў адкрылася ў красавіку2000.

У2008 налічвалася больш за 18 000 даменаў.by з агульнай колькасці каля 50 000беларускіх сайтаў.

Да сакавіка 2008 года рэгістрацыю даменаў .by ажыццяўляла толькі кампанія ТАА «Адкрыты кантакт». У сакавіку 2008 года дамены .by пачала рэгістраваць кампанія — УП «Надзейныя праграмы», трохі пазней — СП ТАА «Дзелавая Сетка». У 2019 годзе спіс папоўніўся кампаніяй ТАА «Супорт чэйн» (брэнд HostFly.by).

Рэгістрацыя

[правіць |правіць зыходнік]

Пры рэгістрацыі дамена ў зоне .by неабходна абавязкова пазначаць поўную і падрабязную інфармацыю пра ўладальніка дамена:

  • дляюрыдычных асоб: поўная назва арганізацыі, краіна рэгістрацыі, поўнае імя кіраўніка, пасада кіраўніка, поўнае імя адказнай асобы, поўны юрыдычны адрас, поўны паштовы адрас, тэлефон з кодам краіны і гарады, код арганізацыі (ОКПО), нумар разліковага рахунку, поўная назва банка, код банка (МФО).
  • для фізічных асоб: поўнае імя, краіна рэгістрацыі, поўны адрас рэгістрацыі, тэлефон, нумар пашпарта, асабісты нумар (толькі для рэзідэнтаў Беларусі), кім і калі выдадзены пашпарт. У выпадку, калі даменнае імя рэгіструецца для інтэрнэт-крамы, неабходна ў абавязковым парадку пазначаць у якасці ўладальніка юрыдычную асобу.

Падача некарэктных даных пра ўладальніка дамена можа прывесці да адмовы ў рэгістрацыі даменнага імя адміністрацыяй даменнай зоны BY.

Звычайна дамен робіцца даступным да выкарыстання праз 5-10 працоўных дзён пасля атрымання аплаты.Максімальная працягласць рэгістрацыі для гэтай даменнай зоны складае 1 месяц.

Інфармацыя пра ўладальніка ўWHOIS дамена цалкам закрытая і недаступная для публічнага прагляду.

Ажыццявіць падаўжэнне дамена BY абавязкова неабходна да сканчэння тэрміну яго рэгістрацыі, пазначанага ў вашым акаўнце. У выпадку, калі дамен BY не быў падоўжаны ў пазначаны тэрмін, ён пераводзіцца ў непрацоўны стан і ў далейшым выдаляецца.

Звычайна падаўжэнне тэрміну рэгістрацыі дамена BY ажыццяўляецца праз 1-3 працоўныя дні пасля атрымання аплаты.Максімальная працягласць падаўжэння для гэтай даменнай зоны складае 7 дзён.

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
.ac  .ad  .ae  .af  .ag  .ai  .al  .am  .an  .ao  .aq  .ar  .as  .at  .au  .aw  .ax  .az  .ba  .bb  .bd  .be  .bf  .bg  .bh  .bi  .bj  .bm  .bn  .bo  .br  .bs  .bt  .bw  .by  .bz  .ca  .cc  .cd  .cf  .cg  .ch  .ci  .ck  .cl  .cm  .cn  .co  .cr  .cu  .cv  .cw  .cx  .cy  .cz  .de  .dj  .dk  .dm  .do  .dz  .ec  .ee  .eg  .er  .es  .et  .eu  .fi  .fj  .fk  .fm  .fo  .fr  .ga  .gd  .ge  .gf  .gg  .gh  .gi  .gl  .gm  .gn  .gp  .gq  .gr  .gs  .gt  .gu  .gw  .gy  .hk  .hm  .hn  .hr  .ht  .hu  .id  .ie  .il  .im  .in  .io  .iq  .ir  .is  .it  .je  .jm  .jo  .jp  .ke  .kg  .kh  .ki  .km  .kn  .kp  .kr  .kw  .ky  .kz  .la  .lb  .lc  .li  .lk  .lr  .ls  .lt  .lu  .lv  .ly  .ma  .mc  .md  .me  .mg  .mh  .mk  .ml  .mm  .mn  .mo  .mp  .mq  .mr  .ms  .mt  .mu  .mv  .mw  .mx  .my  .mz  .na  .nc  .ne  .nf  .ng  .ni  .nl  .no  .np  .nr  .nu  .nz  .om  .pa  .pe  .pf  .pg  .ph  .pk  .pl  .pm  .pn  .pr  .ps  .pt  .pw  .py  .qa  .re  .ro  .rs  .ru  .rw  .sa  .sb  .sc  .sd  .se  .sg  .sh  .si  .sk  .sl  .sm  .sn  .so  .sr  .st  .su  .sv  .sx  .sy  .sz  .tc  .td  .tf  .tg  .th  .tj  .tk  .tl  .tm  .tn  .to  .tr  .tt  .tv  .tw  .tz  .ua  .ug  .uk  .us  .uy  .uz  .va  .vc  .ve  .vg  .vi  .vn  .vu  .wf  .ws  .ye  .za  .zm  .zw

Рэзервовыя: .bl .bq .eh .mf .ss   Не выкарыстоўваюцца: .bv .gb .sj  .yt   У працэсе вываду: .tp   Выдаленыя: .bu .cs .dd .um .yu .zr 
Кірылічныя: .бел .қаз .мкд .мон .рф  .срб  .укр   Кітайскія:  .中国 .中國 .公司 .网络   Арабскія:  السعودية.  مصر.  امارات.     Іншыя: .இலங்கை
Беларусь у тэмах
Гісторыя
Палітыка
Геаграфія
Грамадства
ісімвалы
Эканоміка
Культура
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=.by&oldid=5040795"
Катэгорыі:
Схаваная катэгорыя:

[8]ページ先頭

©2009-2026 Movatter.jp