Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Яншаа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Яншаа (кіт.спр.仰韶文化,піньіньYǎngsháo Wénhuà) —неалітычнаякультура, пашыраная ў 4—3-м тыс. да н.э. ў сярэднім цячэннір. Хуанхэ паўночнагаКітая.

Яе носьбіты займаліся матычным земляробствам (чуміза),жывёлагадоўляй,паляваннем,рыбалоўствам ізбіральніцтвам. Паселішчы размяшчаліся на лёсавыхрачных тэрасах, мелі адкрыты характар, складаліся з круглых або прамавугольныхпаўзямлянак, паглыбленых у грунт і абмазаныхглінай.Кераміку выраблялі ўручную і размалёўвалічорнай абочырвонай фарбай пажоўтымангобе, з зааморфнымі і абстрактнымі матывамі. Вядомы таксама вырабы з расшчэпленага і паліраванага каменю. Нябожчыкаўхавалі ў доўгіх ямах.

Літаратура

[правіць |правіць зыходнік]
  • Яншао //Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. —Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. С. 279—280.
  • Васильев Л. С. Проблемы генезиса китайской цивилизации. М., 1976.

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
⚙️ 
  Слоўнікі і энцыклапедыі
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Яншаа&oldid=4525508"
Катэгорыя:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2026 Movatter.jp