| Кірылічны алфавіт | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Кірыліца | |||||||
| А | Б | В | Г | Ґ | Д | Ђ | |
| Ѓ | Е | (Ѐ) | Ё | Є | Ж | З | |
| Ѕ | И | (Ѝ) | І | Ї | Й | Ј | |
| К | Л | Љ | М | Н | Њ | О | |
| П | Р | С | Т | Ћ | Ќ | У | |
| Ў | Ф | Х | Ц | Ч | Џ | Ш | |
| Щ | Ъ | Ы | Ь | Э | Ю | Я | |
| Гістарычныя літары | |||||||
| (Ҁ) | (Ѹ) | Ѡ | (Ѿ) | (Ѻ) | Ѣ | Ꙗ | |
| Ѥ | Ꙉ | ІѢ | Ѧ | Ѫ | Ѩ | Ѭ | |
| Ѯ | Ѱ | Ѳ | Ѵ | (Ѷ) | Ꙟ | Ꚉ | |
| Літары неславянскіх моў | |||||||
| Ӑ | Ӓ | Ә | Ӛ | Ӕ | Ғ | Ӷ | |
| Ҕ | Ӗ | Ҽ | Ҿ | Ӂ | Җ | Ӝ | |
| Ҙ | Ӟ | Ӡ | Ӥ | Ӣ | Ӏ | Ҋ | |
| Қ | Ҟ | Ҡ | Ӄ | Ҝ | Ԟ | Ӆ | |
| Ӎ | Ҥ | Ң | Ӊ | Ӈ | Ӧ | Ө | |
| Ӫ | Ҩ | Ҧ | Ҏ | Ҫ | Ҭ | Ӳ | |
| Ӱ | Ӯ | Ү | Ұ | Ҳ | Һ | Ҵ | |
| Ӵ | Ҷ | Ӌ | Ҹ | Ӹ | Ҍ | Ӭ | |
| Заўвага. Знакі у дужках не маюць статусу (самастойных) літар. | |||||||
Юсы — агульная назва літар старажытнайкірыліцы (іглаголіцы), якімі пазначалі на пісьменасавыя галосныяславянскіх моў. У большасці сучасных славянскіх моў (акрамя некаторыхзаходнеславянскіх, сярод якіхпольская, і некаторыхпаўднёваславянскіх гаворак) насавыя галосныя зніклі, ператварыўшыся ў іншыягукі (пераважнагалосныя, аднак у некаторых славянскіх гаворках засведчан вынік ператварэння насавых ускладовыя зычныя)[1].Ваўсходнеславянскіх гаворках насавыя галосныя канчаткова зніклі, хутчэй за ўсё, яшчэ ў дапісьмовы час. На карысць гэтага сведчыць тое, што ўАстраміравым Евангеллі змешваюцца буквыѫ іоу,ѭ ію,ѧ іѩ.[1]
Сучасная кірылічная буквая напрамую паходзіць ад рукапіснагамалога юсаѧ.
Укірылічнайазбуцы (зрэшты, як і ўглаголіцы) было чатыры юсы:[1]
Малы юсѦ пазначаў на пісьме насавы галосны гук пярэдняга раду, які вымаўляўся прыблізна як [э], толькі ў нос. Узнік шляхам зліцця спаранага гука [эн]. Адпаведна, ётаваны малы юсѨ пазначаў на пісьме гук, які ўзнік на месцы праславянскага [ен].
Устаражытнарускіх гаворках супаў з [я], які пазначаўся буквайꙖ (іа), яшчэ ў дапісьмовыя часы. Гэта праяўлялася ў змешванні літарѧ іѩ, а таксамаѧ іꙖ.
Ад рукапіснага малога юса Ѧѧ паходзіць сучасная кірылічная букваЯя.
Дзеля спрашчэння чытання старажытных славянскіх помнікаў буквыѧ іѩ можна чытаць якя (што адпавядае натуральнаму гістарычнаму ператварэнню насавых галосных пярэдняга раду ва ўсходнеславянскіх мовах, у тым ліку ўбеларускай).
Вялікі юсѪ перадаваў на пісьме насавы галосны непярэдняга раду, падобны да [о], вымаўленага ў нос.Адпаведна, ётаваны вялікі юсѬ пазначаў нешта падобнае да [ё], вымаўленага ў нос.
У старажытных усходнеславянскіх гаворках у дапісьмовы час гук, пазначаны вялікім юсамѪ, перайшоў у гук [у] (адпаведна, гукѬ — у [ю]). Таму дзеля спрашчэння буквыѪ іѬ можна чытаць яку ію, адпаведна.
Са знікненнем адпаведных гукаў патрэба ў вялікіх юсах адпала, і з цягам часу яны ўжываюцца ва ўсходнеславянскіх пісьмовых помніках ўсё радзей і ўрэшце наогул выходзяць з ужытку, не пакінуўшы слядоў ў сучасных усходнеславянскіх азбуках.
Ѧ – вялікая буква малы юс – U+0466ѧ – малая буква малы юс – U+0467
Ѩ – вялікая буква ётаваны малы юс – U+0468ѩ – малая буква ётаваны малы юс – U+0469
Ѫ – вялікая буква вялікі юс – U+0470ѫ – малая буква вялікі юс – U+0471
Ѭ – вялікая буква ётаваны вялікі юс – U+0472ѭ – малая буква ётаваны вялікі юс – U+0473