Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Эсваціні

26°34′ пд. ш. 31°29′ у. д.HGЯO
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эсваціні
Kingdom of Eswatini
Umbuso weSwatini
СцягГерб
СцягГерб
Дэвіз:«Мы — крэпасць
(сваціSiyinqaba
Гімн:«Nkulunkulu Mnikati wetibusiso temaSwati»
Дата незалежнасці6 верасня1968 (ад Вялікабрытаніі)
Афіцыйныя мовыанглійская і сваці[d]
СталіцаМбабанэ(афіцыйная),Лабамба(каралеўская і парламенцкая)
Форма кіраванняАбсалютная манархія
Кароль Эсваціні
Прэм’ер-міністр
Мсваці III
Барнабас Сібусіса Дламіні
Тэрыторыя
 • Агулам17 363 км² (153-я ў свеце)
 • % воднай паверхні0,9
Насельніцтва Эсваціні
 • Ацэнка1 185 000[1] чал. (154-я)
 • Шчыльнасць68,2 чал./км²
ІРЧП 0,536[2] (сярэдні;140-е месца)
Валюталілангені
Інтэрнэт-дамен.sz
Код ISOSZ
Код МАКSWZ
Тэлефонны код+268
Часавы пояс+2
Аўтамабільны рухзлева[d][3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эсваці́ні,Карале́ўства Эсваці́ні, да 2018 года –Свазіле́нд (сваці:Umbuso we Swatini,англ.:Kingdom of Eswatini) — невялікая краіна ўпаўднёвай Афрыцы. Мяжуе зПаўднёва-Афрыканскай Рэспублікай іМазамбікам. Выхаду да мора не мае.

Сталіца — горадМбабанэ (месцазнаходжанне ўрада); рэзідэнцыя караля і месцазнаходжанне парламента — горадЛабамба.

Назва

[правіць |правіць зыходнік]

Ранейшая назва дзяржавы —Каралеўства Свазіленд.

19 красавіка2018 года кароль Мсваці III афіцыйна перайменаваў краіну ўКаралеўства Эсваціні, што ў перакладзе з мясцовай мовы сваці азначае «Зямлясвазі»[4].

Геаграфія Эсваціні

[правіць |правіць зыходнік]
Карта
Асноўны артыкул:Геаграфія Эсваціні

У Эсваціні ёсць вялікая разнастайнасць прыродных ландшафтаў, ад горных тэрыторый уздоўж мяжы з Мазамбікам да саван на ўсходзе і вільготных лясоў на паўночным захадзе.

Ландшафт уяўляе сабой плато: Высокі Вельд на захадзе (вышыня 1050—1850 м), Сярэдні Вельд (450—600 м) і Нізкі Вельд (150—300 м). Нізкі Вельд абрамлены на ўсходзе гарамі Лебомбо вышынёй 450—825 м з вяршыняй Эмлембе (1862 м).

Густая сетка рэк, што цякуць у Індыйскі акіян: Komati, Usutu, Ngwavuma, Mbuluzi і інш.

Гісторыя

[правіць |правіць зыходнік]
Асноўны артыкул:Гісторыя Эсваціні
  • Дзяржава, названаяСвазіленд, была ўтворана ў 1968 годзе.
  • У 1894 годзе Свазіленд захапілібуры (Рэспубліка Трансвааль, Афрыка).
  • Пасля англа-бурскай вайны 1899—1902 гадоў Свазіленд аб’явілі брытанскім пратэктарам.
  • У 1968 годзе Свазіленд атрымаў незалежнасць.
  • У 1973 годзе кароль Собхуза II зацвердзіў адзінаўладдзе.
  • Пасля смерці караля Сабхуза II у 1982 годзе ўладу атрымалі каралевы-рэгенты Дзелівэ да 1984 года, потым Нтфомбі.
  • З 1986 года краінай кіруе КарольМсваці III[5].

Дзяржаўны лад і палітыка

[правіць |правіць зыходнік]
Асноўны артыкул:Палітыка Эсваціні

Эсваціні —унітарная дзяржава. Форма праўлення —абсалютная манархія.

Кіраўнік дзяржавы — кароль. Яму належыць уся паўната заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады.

Заканадаўчую ўладу кароль ажыццяўляе з дапамогай парламента, які фактычна ёсць кансультатыўны орган пры ім. Парламент складаецца зПалаты сходу (70 дэпутатаў; 59 абіраюцца прамым галасаваннем у аднамандатных акругах абсалютнай большасцю галасоў, 10 прызначаюцца манархам, генеральны пракурор Эсваціні становіцца членам палаты сходу па пасадзе) іСената (30 месцаў; 20 членаў прызначаюцца манархам, 10 выбараў большасцю галасоў з дапамогай ускосных выбараў). Тэрмін паўнамоцтваў парламента — 5 гадоў.

Выканаўчую ўладу кароль ажыццяўляе непасрэдна альбо з дапамогай урада (Кабінет міністраў) або Прэм’ер-міністра.

Палітычныя партыі ў Эсваціні забаронены[6].

Адукацыя

[правіць |правіць зыходнік]

У Эсваціні дзейнічае Паўднёваафрыканскікаледж міжнароднай супольнасці.

Зноскі

  1. Department of Economic and Social Affairs Population Division (2009).World Population Prospects, Table A.1(PDF). 2008 revision. United Nations. Праверана2009-03-12.{{cite journal}}:Шаблон цытавання journal патрабуе|journal= (даведка)
  2. Human Development Report 2013(нявызн.)(недаступная спасылка). United Nations Development Programme (14 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2014. Праверана 14 сакавіка 2013.
  3. http://chartsbin.com/view/edr
  4. blr.belta.by
  5. Свази­ленд — краткая история(руск.)
  6. Вялікая расійская энцыклапедыя(руск.)

Літаратура

[правіць |правіць зыходнік]

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
* Членства прыпынена
⚙️ 
  Тэматычныя сайты
Слоўнікі і энцыклапедыі
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Эсваціні&oldid=4804444"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2026 Movatter.jp