Элвін (Алвін) Тофлер (англ.:Alvin Toffler;4 кастрычніка1928,Нью-Ёрк,ЗША —27 чэрвеня2016,Лос-Анджэлес,ЗША[6]) — амерыканскісацыёлаг іфутуролаг, адзін з аўтараў канцэпцыіпостіндустрыяльнага грамадства.
У яго асноўных працах праведзены тэзіс пра тое, што чалавецтва пераходзіць да новай тэхналагічнай рэвалюцыі, гэта значыць на змену першай хвалі (аграрнае грамадства) і другой (індустрыяльнае грамадства) прыходзіць новая, вядучая да стварэння (звышіндустрыяльнага) інфармацыйнага, або постіндустрыяльнага грамадства. Элвін Тофлер папярэджваў пра новыя цяжкасці, сацыяльныя канфлікты і глабальныя праблемы, з якімі сутыкнецца чалавецтва на зломе XX і XXI стагоддзяў.
Быў рэдактарам папулярнага часопісаFortune. Першая кніга Тофлера была прысвечана развіццю тэхналогій і іх уплыву на грамадства. Затым ён падрабязна даследаваў зваротную рэакцыю грамадства на гэты феномен і змены ў грамадстве. Змест апошняй працы Элвіна Тофлера — моц ваенных тэхналогій, зброі, тактыка-стратэгічнага планавання ікапіталізму ў XXI стагоддзі.
Быў жанаты з Хайдзі Тофлер, якая таксама былафутуролагам і сааўтарам шматлікіх кніг Элвіна.
Элвін Тофлер памёр у сне27 чэрвеня2016 года ў сваім доме ўЛос-Анджэлесе на 88-м годзе жыцця[7].
Зноскі
- ↑Person Profile // Internet Movie Database — 1990.Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑Alvin Toffler // Internet Speculative Fiction Database — 1995.Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑Alvin Toffler, ‘Future Shock’ Adviser to Leaders, Dies at 87 //Bloomberg News —Нью-Ёрк: 2016.
- ↑Schneider K.Alvin Toffler, Author of ‘Future Shock,’ Dies at 87 //The New York Times /J. Kahn —Manhattan:New York Times Company,A. G. Sulzberger, 2016. — ISSN0362-4331;1553-8095;1542-667XПраверана 22 ліпеня 2016.
- ↑абNNDB — 2002.
- ↑"Alvin Toffler, author of best-selling ‘Future Shock’ and ‘The Third Wave,’ dies at 87,Washington Post, June 29, 2016
- ↑Jill Leovy. Alvin Toffler, author of 1970 bestseller 'Future Shock,' dies at 87(нявызн.). Los Angeles Times (29 чэрвеня 2016). Праверана June 30, 2016.
- Дубянецкі С. Ф. Тофлер Алвін // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. —Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 494. — 552 с. —10 000 экз. —ISBN 985-11-0035-8. —ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- То́флер Алвин // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. —М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 126. — (Большая советская энциклопедия :[в 30 т.] / гл. ред.А. М. Прохоров; 1969—1978).(руск.)
- То́флер Алвин // Философский энциклопедический словарь / Гл. редакция: Л. Ф. Ильичёв, П. Н. Федосеев, С. М. Ковалёв, В. Г. Панов. — М.: Советская энциклопедия, 1983. — С. 670. — 840 с. — 150 000 экз.(руск.)
| |
|---|
| Слоўнікі і энцыклапедыі | |
|---|
| Генеалогія і некрапалістыка | |
|---|
|