Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Эдуар Філіп

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдуар Філіп
фр.:Édouard Philippe
Эдуар Філіп. Верасень 2017 года.
Эдуар Філіп. Верасень 2017 года.
Сцяг171-ыПрэм’ер-міністр Францыі
23-і прэм’ер-міністрПятай рэспублікі
15 мая2017 —3 ліпеня2020
ПрэзідэнтЭманюэль Макрон
ПапярэднікБернар Казнёў
ПераемнікЖан Кастэкс
Сцяг ДэпутатНацыянальнага сходу Францыі ад7-й выбарчай акругі дэпартамента Прыморская Сена
17 чэрвеня2012 —15 чэрвеня2017
ПапярэднікЖан-Іў Бесела[fr]
ПераемнікЖан-Луі Руслен[fr]
Сцяг МэрГаўра
24 кастрычніка2010 —20 мая2017
ПапярэднікАнтуан Руфенахт[fr]
ПераемнікЛюк Леманье[fr]
Сцяг ПрэзідэнтЗгуртавання гаўрскай агламерацыі[fr]
18 снежня2010 —25 чэрвеня2017
ПапярэднікАнтуан Руфенахт[fr]
Сцяг ДэпутатГенеральнага савета дэпартамента Прыморская Сена[fr] адкантона Гаўр-5
17 сакавіка2008 —22 красавіка2012
ПапярэднікЖан-Іў Бесела[fr]
ПераемнікАніта Жылета
Сцяг ДэпутатРэгіянальнага савета Верхняй Нармандыі[fr]
29 сакавіка2004 —18 сакавіка2008

Нараджэнне28 лістапада1970(1970-11-28)[1][2][…](54 гады)
ЖонкаÉdith Chabre[d][4]
ПартыяСацыялістычная партыя(1990—2002)
Саюз за народны рух(2002—2015)
Рэспубліканцы(2015—2017)
Член у
Адукацыя
Месца працы
АўтографВыява аўтографа
Узнагароды
Grand Cross of the National Order of Merit вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна Grand Cross of the Order of Merit of Senegal Honorary Officer of the Order of Australia
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эдуар Філіп (фр.:Édouard Philippe, нар.28 лістапада1970,Руан) — французскі палітык, дэпутат Нацыянальнай Асамблеі Францыі, мэр горада Гаўр, прэм’ер-міністр Францыі з 15 мая 2017 года па 3 ліпеня 2020 года.

Біяграфія

[правіць |правіць зыходнік]

Нарадзіўся 11 кастрычніка 1970 года ўРуане (дэпартамент Прыморская Сена). У 1992 годзе скончыўІнстытут палітычных даследаванняў («Sciences Po») у Парыжы, у 1996 годзе —Нацыянальную школу адміністрацыі. Працоўную дзейнасць пачаў уДзяржаўным савеце Францыі, дзе займаўся дзяржаўнымі закупкамі.

Яшчэ падчас навучання ў Sciences Po Эдуар Філіп уступіў уСацыялістычную партыю і ўдзельнічаў у палітычнай кампаніі тагачаснага прэм’ер-міністраМішэля Ракара. Затым яго палітычныя погляды ссунуліся ўправа. У 2001 годзе ён быў уключаны ў правы спіс Антуана Руфенаша на муніцыпальных выбарах у Гаўры, і пасля перамогі спіса атрымаў пасаду аднаго з віцэ-мэраў. У 2002 годзе ўпершыню паспрабаваў балатавацца ў Нацыянальны сход Францыі па 8-й выбарчай акрузе, але пацярпеў паразу. У гэтым жа годзе па запрашэнніАлена Жупэ прыняў актыўны ўдзел у стварэнні партыіСаюз за народны рух.

У 2004 годзе Жупэ быў вымушаны сысці ў адстаўку з пасады старшыні СНР з-за скандалу з фіктыўным наймам персаналу, і Філіп, які быў генеральным дырэктарам службаў Руху, таксама сышоў у адстаўку, заняўшыся юрыдычнай практыкай у адвакацкім бюро. У 2007 годзе, калі Жупэ на адзін месяц атрымаў партфель міністра экалогіі, Філіп працаваў у яго канцэлярыі, але той пацярпеў паразу ў сваёй акрузе на парламенцкіх выбарах і страціў партфель удругім урадзе Фіёна. У сувязі з гэтым Філіп зноў страціў работу на дзяржаўнай службе і з 2007 па 2010 год быў членам савета дырэктараў энергетычнай кампанііAreva[5].

У 2008 годзе Эдуар Філіп быў абраны членамГенеральнага савета дэпартамента Прыморская Сена ад кантона Гаўр-5. У гэтым жа годзе зноў быў прызначаны віцэ-мэрам Гаўра, адказваў за эканамічнае развіццё і працу порта, занятасць, прафесійную падрыхтоўку, адукацыю і міжнародныя стасункі. У 2009 годзе ён стаў намеснікам мэра па пытаннях горадабудаўніцтва, гарадской інфраструктуры і развіцця порта. Пасля адстаўкі Антуана Руфенаша 24 кастрычніка 2010 года абіраецца мэрам Гаўра. З 2007 года з’яўляўся намеснікам дэпутата Нацыянальнага сходу Францыі па7-ай выбарчай акрузе дэпартамента Прыморская Сена Жана-Іва Бесела. Пасля смерці Бесела ў сакавіку 2012 года фармальна заняў яго месца, але ў працы Нацыянальнага сходу не ўдзельнічаў. На мінулых у чэрвені таго ж года чарговых выбарах стаў кандыдатам правых па 7-ай акрузе і быў абраны дэпутатам. У сакавіку 2014 года правы спіс, які ўзначаліў Эдуар Філіп, перамог у 1-м туры муніцыпальных выбараў у Гаўры, і ён захаваў за сабой пасаду мэра.

У 2016 годзе актыўна падтрымліваўАлена Жупэ пры падрыхтоўцы да прэзідэнцкіх праймерыз правых.

15 мая 2017 года рашэннемЭманюэля Макрона прызначаны прэм’ер-міністрам Францыі.

11 і 18 чэрвеня 2017 года адбыліся два турыпарламенцкіх выбараў, па выніках якіхСацыялістычная партыя, якая раней мела большасць у Нацыянальным сходзе, пацярпела паразу, страціўшы больш за палову месцаў.

19 чэрвеня прэзідэнт Макрон даручыў Філіпу сфарміраваць новы ўрад, і ўвечары 21 чэрвеня быў аб’яўлены яго склад.

31 кастрычніка 2017 года Палітычнае бюро рэспубліканцаў прыняла рашэнне пра выключэнне з партыі асоб, што ўвайшлі ў дзеючы ўрад, у тым ліку Эдуара Філіпа[6].

3 кастрычніка 2018 года Філіп уступіў на пасаду міністра ўнутраных спраў пасля адстаўкіЖэрара Калона[7] (16 кастрычніка 2018 года партфель міністра ўнутраных спраў атрымаўКрыстаф Кастанер[8]).

Зноскі

  1. абSycomore /Assemblée nationaleПраверана 15 мая 2017.
  2. абвгдÉdouard Philippegouvernement de la République française, 2017.Праверана 18 мая 2017.
  3. абвгEmmanuel Macron picks centre-right Édouard Philippe as PM — 2017. — ISSN1756-3224;1354-4322;0261-3077Праверана 15 мая 2017.
  4. http://madame.lefigaro.fr/societe/qui-est-la-femme-du-premier-ministre-edouard-philippe-edith-chabre-170517-132275
  5. Marion Mourgue. Édouard Philippe, un fils spirituel de Juppé au service de Macron (фр.). Le Figaro (15 мая 2017). Праверана 16 чэрвеня 2017.
  6. Sébastien Tronche. Après des semaines d’imbroglio, LR finit par exclure Edouard Philippe et les Macron-compatibles en 15 minutes chrono (фр.). Europe 1 (31 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2017. Праверана 9 лістапада 2017.
  7. Christine Ducros. Édouard Philippe assure l'intérim de Gérard Collomb (фр.). le Figaro (3 кастрычніка 2018). Праверана 4 верасня 2018.
  8. Remaniement : Castaner à l’intérieur, Guillaume à l’agriculture, Riester à la culture… (фр.). le Monde (16 кастрычніка 2018). Праверана 2018-2018-10-16.

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
Стары парадак
Рэстаўрацыя Бурбонаў
Ліпеньская манархія
Другая рэспубліка
Другая імперыя
Трэцяя рэспубліка
Рэжым Вішы
Часовы ўрад
Чацвёртая рэспубліка
Пятая рэспубліка
Фота, відэа і аўдыё
Тэматычныя сайты
Слоўнікі і энцыклапедыі
BIBSYS11065092 ·BNF155238300 ·GND1132101107 ·GTAA1672686 ·ISNI0000000005082501 ·LCCNn2011086769 ·NLPa0000003635464 ·PTBNP1205239 ·SUDOC154820768 ·VIAF32304741
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Эдуар_Філіп&oldid=4947319"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp