Шэйх Мансур | |
---|---|
Ушурма | |
![]() | |
Дата нараджэння | чэрвень1762 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 красавіка1794(1794-04-13)(31 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Гады службы | 1785 —1791 |
Званне | шэйх |
Бітвы/войны | |
У адстаўцы | зняволены |
![]() |
Шэйх Мансу́р (турэцк.:"пераможца", сапраўднае імя — Ушурма;1765, паводле іншых звестак1760,Алды,Чачня —13 красавіка1794) — ваенны, рэлігійны і палітычны лідар каўказскіх горцаў пад канец18 стагоддзя. Адзін з выбітных дзеячаў Каўказскай вайны1785—1791. Нацыянальны геройчачэнскага народа.
Належыў датайпа Элістанжхой. Бацька Шаабаз быў родам з сялаЭлістанжы. Некаторы час сям’я жыла ў сялеХатуні, затым — у сялеАлды. У дзяцінстве вывучаўКаран у дагестанскага мулы.
Паводле версіі Васіля Пота нарадзіўся ў1743 ці1732 уітальянскімП’емонце і насіў імя Джавані Батыста Баэці. Якдамініканскі манах быў пасланы прапаведвацьхрысціянства ўІрак у горадМасул, дзе, аднак прыняўіслам.
Пад канец 18 стагоддзя пачаў прапаведаваць сваё рэлігійнае вучэнне сярод чачэнцаў і падбухторыў іх супрацьРасіі. Аддзел колькасцю ў 2000 чалавек з 2 гарматамі на чале з палкоўнікамДэ П'еры, пасланы для захопу Мансура і яго аднадумцаў, быў разбіты6 ліпеня1785 ля паселішча Алды. Сам П’еры загінуў. У ліку палонных апынуўся ад’ютантПётр Баграціён.
Поспех у гэтай бітве заахвоціў Мансура распачаць шэраг наступальных дзеянняў супраць расійскіх умацаванняў і станіцаў Каўказскай лініі. Гарнізоны, што займалі ўмацаванні адМаздоку даУладзікаўказа, не былі ў стане засцерагчы дарогу ўГрузію ад нападаў з боку чачэнцаў. З прычыны гэтага ў1786 годзе толькі што збудаваныя ўмацаванні (Пацёмкіна, Грыгарыпаль, Уладзікаўказ) былі пакінуты і гарнізоны выведзеныя на лінію.
Асноўнымі сваімі мэтамі Мансур ставіў змаганне з рабствам, феадаламі, кроўнай помстай, і ў цэлым, замену горскіх адатаў на мусульманскія законышарыяту.
Рух Мансура, які распаўсюдзіўся сяродкабардзінцаў і закубанцаў, хутка ахапіў увесьПаўночны Каўказ. Змаганне з Мансурам і туркамі, якія з’явіліся да яго на дапамогу, падчасвайны 1787—1791 запатрабавала вялікіх высілкаў і каштавала Расіі шматлікіх ахвяр.
Пасля некалькіх удалых паходаў, а галоўнае — пасля перамогі30 верасня1790 генерала Германа над турэцка-горскім аддзелам турэцкага ары Батал-бея на беразеКубані, сілы Мансура былі знясілены і ён з апошнімі аддзеламі адышоў у занятую туркаміАнапу.22 чэрвеня1791, падчас штурму і ўзяцця расійскімі войскамі Анапы, Мансур быў паранены і патрапіў у палон.
Памёр у ссылцы ўШлісельбургскай крэпасці (паводле іншых дадзеных — уСалавецкім манастыры).