Жалезабетонныя шпалыАдзін з варыянтаў мацавання рэек да драўляных шпалаў (КД)Былыя ва ўжыванні драўляныя шпалы
Шпа́ла (нідэрл.:spalk — «падпорка») — апора длярэек у выглядзе бруса. Учыгуначным шляху шпалы звычайна ўкладваюцца на баластны слой верхняга складу шляху і забяспечваюць нязменнасць узаемнага размяшчэння рэйкавых ніцяў, успрымаюць ціск непасрэдна ад рэек альбо ад прамежкавых змацаванняў і перадаюць яго падшпальную аснову (звычайна — баласны слой, уметрапалітэне — бетонную аснову)[1].
Драўляным шпалам уласцівыя многія асаблівасці: пругкасць, лёгкасць апрацоўкі, высокія дыэлектрычныя ўласцівасці, добрае счапленне з друзавым баластам, малая адчувальнасць да ваганняў тэмпературы. Найважнейшай уласцівасцю з’яўляецца магчымасць пашырэння рэйкавай каляі ў крывых радыусам меней за 350 м.
Тэрмін службы драўляных шпалаў (у залежнасці ад тыпу драўніны, знешніх умоў і інтэнсіўнасці эксплуатацыі) складае ад 7 да 40 гадоў. Асноўная праблема драўляных шпалаў — тэндэнцыя да згнівання ў месцах мацавання да іх рэек, і праблема з далейшай іх утылізацыяй.
Драўляныя шпалы для чыгунак шырокай каляі вырабляюцца па ДАСТ 78-2004.
Шпала 1 тыпа, прапітаная — выкарыстоўваецца для галоўных шляхоў
Шпала 2 тыпа, прапітаная — выкарыстоўваецца для пад’язных і станцыйных шляхоў
Жалезабетонныя шпалы ўяўляюць з сябе жалезабетонныя балкі пераменнага зрэзу. На такіх балках маюцца пляцоўкі для ўсталёўкі рэек, а таксама адтуліны пад балты рэйкашпальнага злучэння (пры забіванні ў адтуліны драўляных пробак выкарыстоўваюцца таксама кастыльныя і шурупныя змацаванні). Жалезабетонныя шпалы вырабляюцца зпапярэднім нацягваннем арматуры. Тэхналогія вырабу жалезабетонных шпалаў наступная: у спецыяльную форму змяшчаюцца струны арматуры, якім перадвюцца расцягваючыя намаганні. Затым пад дзеяннем вібратара форма запаўняецца бетонам. Калібетон зацвярдзявае, напружанні са струн здымаюцца і форма разбіраецца. Такі спосаб вырабу шпалаў прыдае ім пругкасць і захоўвае шпалу ад раскола пад рухомым складам.
Перавагі жалезабетонных шпалаў: практычна неабмежаваны тэрмін службы з прычыны высокай механічнай трываласці і нясхільнасці да згнівання, што абумоўлівае магчымасць паўторнага выкарыстання шпалаў, а таксама выкарыстання на грузанапружаных участках шляху. Недахопы: недастатковая жорсткасць, большы кошт і вага, магчымасць стомнага разбурэння бетона.
Шпа́ла // Большая политехническая энциклопедия (руск.) / Авт.-сост. В. Д. Рязанцев. —М.: Мир и образование, 2011. — С. 647. — 704 с. —2 000 экз. —ISBN 978-5-94666-621-3.
Шпа́ла // Новый политехнический словарь (руск.) / Гл. ред.А. Ю. Ишлинский. —М.: Большая Российская энциклопедия, 2000. — С. 621—622. — 671 с. —15 000 экз. —ISBN 5-85270-322-2.