Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Шарль Эрміт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шарль Эрміт
фр.:Charles Hermite[1]
Дата нараджэння24 снежня1822(1822-12-24)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці14 студзеня1901(1901-01-14)[2][4][…](78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасціматэматык,выкладчык універсітэта,senior lecturer,прафесар універсітэта,выкладчык універсітэта
Навуковая сфераалгебра,тэорыя лікаў,матэматыка[1],матэматычны аналіз,quadratic form[d][7],orthogonal polynomials[d][7] іelliptic function[d][7]
Месца працы
Навуковая ступеньбакалаўрыят[d][9] (1 ліпеня 1847) ібакалаўр навук[d] (9 мая 1848)
Альма-матар
Вядомыя вучніJules Tannery[d] іMijalko Ciric[d][10]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шарль Эрмі́т (фр.:Charles Hermite;24 снежня1822, Дзьёз,Францыя14 студзеня1901,Парыж) — французскіматэматык, прызнаны лідар матэматыкаўФранцыі ў другой палове XIX стагоддзя. ЧленПарыжскай акадэміі навук з 1856 года. ЧленЛонданскага Каралеўскага таварыства (1873), замежны ганаровы членПецярбургскай Акадэміі навук (1895). Узнагароджаныордэнам Ганаровага легіёна (1892).

Наведваў каледж Генрыха IV, з 1841 г. вучыўся ў ліцэі Людовіка Вялікага. З 1842 па 1845 г. вучыўся ў парыжскай Політэхнічнай школе. Абараніўшы дысертацыю, становіцца (1869)прафесарам Політэхнічнай школы, дзе выкладаў да 1876 года. У 1869-1897 гадах — прафесар Парыжскага факультэта навук, выкладаў таксама ў Нармальнай школе.

Асноўныя работы прысвечанытэорыі лікаў, тэорыіквадратычных форм, тэорыі інварыянтаў, артаганальныхмнагачленаў, эліптычных функцый іалгебры. Даследаваў клас артаганальных мнагачленаў (мнагачлен Эрміта). Зрабіў уклад у тэорыю алгебраічных формаў і іх інварыянтаў, у тым ліку ў тэорыю прадстаўленняцэлых лікаў алгебраічнымі формамі і іншыя прыкладанні да тэорыі лікаў. У ходзе гэтых работ адкрыў асаблівыя білінейныя формы (форма Эрміта). Эрміт паказаў, штолік e (аснованатуральнага лагарыфма) з'яўляеццатрансцэндэнтным (1873).

Вядома праца Эрміта «Аб рашэнні ўраўнення пятай ступені» (Sur la rsolution de l`quatia du cinquime degr, 1858)[12].

Найбольш вядомы яго вучаньАнры Пуанкарэ.

Зноскі

  1. абвЭрмит, Шарль //Малая советская энциклопедия / под ред.Н. Л. Мещеряков — 2 —Советская энциклопедия, 1936.
  2. абMacTutor History of Mathematics archive — 1994.Праверана 22 жніўня 2017.
  3. Charles Hermite // Léonore databaseministère de la Culture.Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Ch. Hermite // KNAW Past MembersПраверана 9 кастрычніка 2017.
  5. абЭрмит Шарль //Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. —М.:Советская энциклопедия, 1969.Праверана 28 верасня 2015.
  6. абвwww.accademiadellescienze.itПраверана 1 снежня 2020.
  7. абвNárodní autority České republikyПраверана 19 мая 2024.
  8. абAnnuaire prosopographique : la France savante / пад рэд.B. Delmas,R. Mathis — 2009.
  9. абвгдеёжзMacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  10. Матэматычная генеалогія — 1997.
  11. https://www.academie-stanislas.org/wp-content/uploads/2023/02/hermite-1.pdf
  12. Эрмит Шарль(руск.)

Літаратура

[правіць |правіць зыходнік]
  • "Œuvres de Charles Hermite", reissued by Cambridge University Press, 2009;ISBN 978-1-108-00328-5.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. —Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 151. — 472 с. —10 000 экз. —ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
⚙️ 
  Тэматычныя сайты
Слоўнікі і энцыклапедыі
Генеалогія і некрапалістыка
BIBSYS2074960 ·BNF123816057 ·CiNiiDA05812240 ·GND118774158 ·ICCUPUVV135036 ·ISNI0000000108569021 ·LCCNn83067594 ·NKCxx0055731 ·NLG139511 ·NLPa0000003292134 ·NTA069296952 ·NUKATn2003095017 ·PTBNP40589 ·LIBRIS237434 ·SUDOC032870418 ·VIAF41921106
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Шарль_Эрміт&oldid=4985284"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp