| Цэрынгены | |
|---|---|
| Тытулы | герцагі Карынтыі і маркграфы Вероны (1061—1077), |
| Роданачальнік | Бертольд I |
| Падданства | |
| Апошні кіраўнік | Фрыдрых II |
| Цяперашні глава | Максіміліян Бадэнскі (нар. 1933) |
| Год заснавання | XI ст. |
Цэрынгены на Радаводзе | |

Цэ́рынгены (ням.:Zähringer) — старажытны нямецкі (швабскі) род зШвабіі, прадстаўнікі якога былігерцагаміКарынтыі імаркграфаміВероны (1061—1077), герцагаміШвабіі (1092—1097), герцагамі Цэрынгенскімі (1097—1218), намеснікамі (рэктарамі[en]) і герцагаміБургундыі (1127—1218) і герцагамі Тэкскімі (1187—1432), а таксама кіраўнікамі (з 1112 года маркграфамі, з 1803 годакурфюрстамі, з 1806 годавялікімі герцагамі)Бадэна (да 1918 года).

Цэрынгены прыпісвалі сабе паходжанне ад швабскага герцагаЭрхангеры, пакаранага смерцю ў917 годзе каралёмКонрадам I, а таксама адГунтрама Багатага (пам. пасля 973 года), графа ўБрэйсгау, нібыта агульнага продка як Цэрынгенаў, так іГабсбургаў.
Першым дакладана вядомым прадстаўніком роду лічыцца Бертольд, ці Бецэлін (пам. 15 ліпеня 1024 года), графОртэнау. Паклаў пачатак магутнасці Цэрынгенаў яго сын графБертольд I Барадаты, які прад’явіў пасля смерці імператараГенрыха III прэтэнзіі на абяцанае яму нібыта Генрыхам швабскае герцагства. Удава Генрыха, імператрыцаАгнеса, аддала гэтыленРудольфу Швабскаму і зрабіла Бертольда замест гэтага герцагамКарынтыі і маркграфамВероны (1061 год). Аднак Бертольд не змог замацавацца ў Карынтыі і перайшоў на бок ворагаў франконскага дому, падтрымаўшы кандыдатуру на нямецкі прастол герцага Рудольфа Швабскага. За гэта ён быў пазбаўленыГенрыхам IV карынтыйскага і веронскага ленаў (1072 год, канчаткова ў1077 годзе).
Са смерцю Бертольда I у1078 годзе род Цэрынгенаў падзяліўся на дзве лініі: бадэнскую, якая захавалася да нашых дзён, і цэрынгенскую, дзве галіны якой згаслі ў1218 і1439 гадах. Старэйшы сын Бертольда,Герман I Святы (пам. 25 красавіка1074 года), які насіў тытул маркграфа веронскага, набыў праз шлюб бадэнскія ўладанні. Яго сынГерман II (пам. 7 кастрычніка 1130 года) з 1112 года называўся маркграфамБадэна. Нашчадкі Германа II кіравалі Бадэнам да1918 года.
Малодшы сын Бертольда I,Бертольд II, які атрымаў у спадчыну землі ў Брэйсгау, спачатку працягваў варожую палітыку ў адносінах да франконскага дому. Ён ажаніўся ў 1079 годзе з дачкой антыкараля Рудольфа, герцага Швабіі, і пасля смерці Рудольфа (1080 год) і яго сынаБертольда I Рэйнфельдэнскага (1090 год) абвясціў сябе герцагам Швабіі (1092 год). Тым самым ён уступіў у канфлікт зФрыдрыхам I Гогенштаўфенам, герцагам Швабіі з1079 года і верным прыхільнікамГенрыха IV. Канфлікт Цэрынгенаў зГогенштаўфенамі цягнуўся, то разгараючыся, то згасаючы, яшчэ амаль сто гадоў.

У1097 Бертольд II прымірыўся з імператарам: ён адмовіўся ад прэтэнзій на швабскае герцагства, захаваўшы герцагскі тытул і ўладанні ў Брэйсгау; акрамя таго Генрых IV даў яму званне імперскага фохта ўТургау і Цюрыху, а неўзабаве фохцкая ўлада Цэрынгенаў распаўсюдзілася на ўсю ўсходнююБургундыю (цяперашняяШвейцарыя). Па назве сваёй рэзідэнцыі Бертольд II стаў называцца герцагам Цэрынгенам. Новае герцагства, хоць і вылучанае са складу Швабіі, не прызнавалася сучаснікамі раўназначным старымплемянным герцагствам.Атон Фрайзінгскі пісаў, што Цэрынгены не маюць сапраўднага герцагства і валодаюць толькі пустым тытулам, хоць у іншых адносінах не саступаюць найбольш уплывовым родам Германіі («Дзеянні Фрыдрыха Барбаросы», I, 9).

Спадчыннікам Бертольда II стаў яго сынБертольд III (герцаг Цэрынген у1111—1123), які заставаўся верным імператаруГенрыху V. Яго брат і пераемнік,Конрад (герцаг Цэрынген у1123—1152) заняў бок караляЛотара іВельфаў у барацьбе супрацьГогенштаўфенаў. За гэта Конрад атрымаў ад караляВерхнюю Бургундыю (пасляФранш-Кантэ) і стаў называцца намеснікам (рэктарам) і герцагамБургундыі (1127); але Бургундыю прыйшлося заваёўваць у мясцовых князёў, а радавыя землі Цэрынгенаў у Брэйсгау падвергліся нападу з боку Штаўфенаў.

Бертольд IV (герцаг Цэрынген у1152—1186) прымірыўся зФрыдрыхам Барбаросам, прыняў удзел у італьянскіх паходах імператара і атрымаў ад яго імперскі бургундскі лен (1152) і фогтства ўЖэневе,Лазане іСьёне (1156). Наступны канфлікт з Фрыдрыхам Барбаросай завяршыўся іх прымірэннем у1166. Пазней Бертольд IV кансалідаваў уладанні Цэрынгенаў, заснаваў многія гарады і набыў фохцтва ўЦюрыху (1173).
Пасля смерціБертольда IV яго землі былі падзелены паміж сынам,Бертольдам V, і братам,Адальбертам (пам. пасля 1195), якія з 1187 года насілі тытул герцага Тэкскага.
Бертольд V Багаты (герцаг Цэрынген у1186—1218) значна ўмацаваў уладу Цэрынгенаў у Бургундыі. Ён нажыў велізарны стан. Сваю кандыдатуру на імперскі прастол пасля смерціГенрыха VI Бертольд V саступіўФіліпу Швабскаму за 11000 марак срэбра. Ён пачаў перабудову знакамітагафрайбургскага сабора, заснаванага яго дзедам Конрадам, каб стварыць пахавальню для свайго роду, але сабор так і застаўся недабудаваным, калі Бертольд V памёр, не пакінуўшы нашчадкаў мужчынскага полу. Бургундскія імперскія лены перайшлі да імператара (пры гэтымЦюрых іБерн сталі вольнымі імперскімі гарадамі), а ўладанні ў Брэйсгау, Швабіі, Шварцвальдзе і Швейцарыі — па жаночай лініі да графаў Урах іКібург. Уладанні графаў Кібург былі ў другой палове XIII стагоддзя атрыманы па спадчынеГабсбургамі.
Гл. таксамаРод герцагаў Тэкскіх падзяліўся ў канцы XIII стагоддзя на лініі Оберндорф і Авен. Першая з іх вельмі збяднела і спынілася ў1363. Фрыдрых IV (пам.1390) з лініі Авен набыў Міндэльгайм (1365) і прадаў Обернсдорф графамГоэнберга (1374), аТэк — графамВюртэмберга (1381). Род згас са смерцю сыноў Фрыдрыха IV Ульрыха (пам. 7 сакавіка 1432), апошняга герцага Тэкскага, і Людвіга (пам. 19 жніўня 1439), патрыярхаАквілеі.
З сярэдзіны XII да пачатку XVI стагоддзя бадэнскія ўладанні Цэрынгенаў былі падзелены паміж старэйшай лініяй (уласнаБадэнскай) і малодшай (Гахбергскай). Маркграфы Гахбергскія, часткай уладанняў якіх (нароўні з уладаннемРэтэльн пад Базелем) былокняства Ноенбургскае, атрыманае ў спадчыну пасляАрлеанскім домам (гл.Лангвілі), былі цесна звязаны з Бургундыяй і нярэдка былі на службе ўБургундскага дому.


Глава старэйшай лініі, маркграфКрыстаф I (1453—1527), падзяліў у 1515 годзе свае ўладанні паміж сынаміБернхардам (Бадэн-Бадэн),Філіпам (Бадэн-Шпонгайм) іЭрнстам (Бадэн-Дурлах). У Філіпа не было спадчыннікаў мужчынскага полу, а «бернардзінская» лінія Цэрынгенаў (нашчадкі Бернарда IV) згасла ў 1771 годзе. Найбліжэйшым сваяком апошняга маркграфа Бадэн-Бадэна быўгерцаг Арлеанскі, але паводле сямейнага пагаднення ўсе ўладанні Цэрынгенаў атрымаў у спадчыну глава «эрнесцінскай» лініі — маркграф Бадэн-Дурлаха,Карл Фрыдрых Бадэнскі (1728—1811).
У перыядНапалеонаўскіх войнаў дзякуючы лаяльнасціНапалеону маркграф Бадэнскі павялічыў свой тытул дакурфюрста (1803) і вялікага герцага Бадэнскага (1806). Свайгоўнука і пераемніка ён ажаніў саСтэфаніяй Багарнэ — траюраднай сястрой прынцаЯўгенія Багарнэ. Гэты, на першы погляд, нераўнародны шлюб быў вельмі неадназначна ўспрыняты пры еўрапейскіх дварах, бо бадэнскія прынцэсы (унучкі курфюрста) да гэтага сталі каралевамі-кансортамі Баварыі і Швецыі, аЛуіза Марыя Аўгуста — расійскай імператрыцай Лізаветай Аляксееўнай, жонкайАляксандра I.
У Стэфаніі Багарнэ і вялікага герцагаКарла не было нашчадкаў мужчынскага полу (хоць пагалоска называе яе сынам загадкавагаКаспара Хаўзера), але былі тры дачкі — за шведскім кронпрынцамГуставам (сынам зрынутагадзядзькі), княземАнтонам Гогенцолерн-Зігмарынгенам (бацькампершага румынскага караля) і11-м герцагам Гамільтанам (бабуля князя Манака,Луі II). Бадэнскі прастол па чарзе займалі два малодшыя сыны курфюрста Карла Фрыдрыха і іх нашчадства. З падзеннемГерманскай імперыі (1918) бадэнскія манархі пазбавіліся кароны.
Сучасныя прадстаўнікі роду займаюць не бліскучыя рэзідэнцыі продкаў уКарлсруэ іРаштаце, а толькі толькізамак Штаўфенберг уШварцвальдзе ізамак Цвінгенберг наНекары. Цяперашні глава Бадэнскага дому,Макс фон Бадэн (нар. 1933), — блізкі сваяк грэчаскага і брытанскага манархаў. Яго жонка паходзіць з тасканскай галіны домуГабсбург-Латарынгскіх.
| Генрых Ліль. Партрэт Георга Аўгуста Бадэн-Бадэнскага (1760) | Уладзімір Баравікоўскі. Партрэт імператрыцыЛізаветы Аляксееўны (ур. Луізы Бадэнскай) | Ганс Бальдунг. Партрэт маркграфаКрыстафа Бадэнскага (1515) |
Цэрынгенамі было заснавана шмат кляштароў, сёл і гарадоў на тэрыторыі сучасных Германіі (Бадэн—Вюртэмберг) і Швейцарыі, сярод іхФрайбург у Брэйсгау (1120) іБерн (1191). Геральдычны арол Цэрынгенаў упрыгожвае герб швейцарскага горадаНёўшатэль, якім малодшыя Цэрынгены валодалі ў XV—XVI стагоддзях (гл.Нёўшатэльскае княства).