Назапа́швальнік на цвё́рдых магні́тных ды́сках, цвёрды дыск, жорсткі дыск, вінчэстар (англ.:Hard (Magnetic) Disk Drive, HDD, HMDD) — энерганезалежная, перазапісвальнаякамп’ютарная запамінальная прылада. З’яўляецца асноўным сродкамзахоўвання даных практычна ва ўсіх сучасных камп’ютарах.
Цвёрды дыск, пашкоджаны ў выніку таго, што счытвальная галоўка ў рабочым рэжыме дакраналася да паверхні пласціны.
У адрозненне ад «гнуткага» дыску(дыскеты), інфармацыя ў НЦМД запісваецца на цвёрдыя (алюмініевыя абошкляныя) пласціны, пакрытыя пластом ферамагнітнага матэрыялу, часцей за ўсё двухвокісухрому. У некаторых цвёрдых дысках выкарыстоўваецца адна пласціна, у іншых — некалькі на адной восі. Счытвальныя галоўкі ў рабочым рэжыме не дакранаюцца да паверхні пласцін, дзякуючы праслойцы струменя паветра, утваранага пры хуткім вярчэнні. Адлегласць паміж галоўкай і дыскам складае некалькінанаметраў (у сучасных мадэлях 5—10 нм), а адсутнасць механічнага кантакту забяспечвае доўгі тэрмін службы прылады. Пры адсутнасці кручэння дыскаў, галоўкі знаходзяцца ў бяспечнай зоне, дзе выключаны іх няштатны кантакт з паверхняй дыскаў.
Цвёрды дыск складаецца з наступных асноўных вузлоў: корпус з трывалага сплава, уласна цвёрдыя дыскі (пласціны) з магнітным пакрыццём, блок галовак з прыладай пазіцыянавання, электрапрывад шпіндзеля і блок электронікі.