Цвёрдае цела —агрэгатны станрэчыва, які характаразуецца стабільнасцю формы і характарам цеплавога руху атамаў, якія ажыццяўляюць малыя ваганні каля палажэнняў раўнавагі. Адрозніваюцькрышталічныя іаморфныя цвёрдыя целы. Крышталы характарызуюцца прасторавай перыядычнасцю ў размяшчэнні ваўнаважных палажэнняў атамаў. У аморфных целах атамы вагаюцца вакол хаатычны размешчаных пунктаў. Паводле класічнага ўяўлення, устойлівым станам (з мінімумампатэнцыйнай энергіі) цвёрдага цела з’яўляецца крышталічнае. Аморфнае цела знаходзіцца ўмэтастабільным стане і з цягам часу павінна перайсці ў крышталічны стан, аднак час крышталізацыі настолькі вялікі, што мэтастабільнасць зусім не праяўляецца.
Атамы імалекулы, з якіх складаецца цвёрдае целы, шчыльна ўпакаваны разам. Іншымі словамі, малекулы цвёрдага цела практычна захоўваюць сваё ўзаемнае палажэнне адносна іншых малекулаў і ўтрымліваюцца паміж сабойміжмалекулярным узаемадзеяннем.
Многія цвёрдыя целы ўтрымліваюць у сабе крышталічныя структуры. Умінералогіі ікрышталаграфіі пад крышталічнай структурай маецца на ўвазе вызначаны парадак атамаў у крыштале. Крышталічная структура складаецца зэлементарных ячэек, набору атамаў размешчаных у асаблівым парадку, які перыядычна паўтараецца ва ўсіх накірунках прасторавай кратай. Адлегласці паміж элементамі гэтай краты ў розных накірунках называюць параметрам гэтай краты. Крышталічная структура ісіметрычнасць іграюць ролю ў вызначэнні мноства ўласцівасцяў, такія як спайнасць крышталя, электронная зонная структура іаптычныя ўласцівасці.
Пры прымяненні дастатковай сілы любое з гэтых уласцівасцяў можа быць парушана, выклікаючы дастатковуюдэфармацыю.
Цвёрдыя целы валодаюцьцеплавой энергіяй, такім чынам іх атамы ажыццяўляюць вагальны рух. Тым не менш гэты рух нязначны і не можа назірацца ці быць адчутым пры нармальных абставінах.
Раздзел фізікі, які вывучае цвёрдыя целы называеццафізікай цвёрдага цела і з’яўляецца падраздзеламфізікі кандэнсаваных асяроддзяў.Матэрыялазнаўства галоўным чынам разглядае пытанні, звязаныя з уласцівасцямі цвёрдых цел, такімі якцвёрдасць,мяжа трываласці, супраціўленне матэрыялу нагрузкам, а таксамафазавыя пераўтварэнні. Гэта значным чынам супадае з пытаннямі, якія вывучаюцца фізікай цвёрдага цела.Хімія цвёрдага стану перакрывае пытанні, якія разглядаюцца абодвумя гэтымі раздзеламі ведаў, але асабліва закранае пытанні сінтэзавання новых матэрыялаў.