Хіткліф Эндру Леджэр нарадзіўся ў горадзеПерт (Заходняя Аўстралія). Маці — Салі Леджэр Бэл, настаўніцафранцузскай, яе продкі паходзяць зшатландскага клана Кэмпбэл; бацька — Кім Леджэр, аўтагоншчык і горны інжынер. Хіт і яго сястра Кэтрын былі названыя бацькамі ў гонар герояў раманаЭмілі Бронтэ «Навальнічны перавал». Бацькі развяліся, калі Хіту было 10 гадоў, хлопчык застаўся з маці, але працягваў падтрымліваць добрыя адносіны і з бацькам.
Падчас вучобы ў Гілфардскай граматычнай школе для хлопчыкаў, Хіткліф актыўна займаўся спортам у школьнайхакейнай камандзе, захапляўся танцамі, а акрамя таго іграў у школьнайтэатральнай студыі. У 15 гадоў ён стаў кіраўніком школьнай акцёрскай каманды, якая прымала ўдзел у спаборніцтвах і канчаткова зрабіў выбар на карысць акцёрскай прафесіі.
Следства не змагло ўсталяваць дакладныя прычыны смерці, таму спатрэбілася правесці дадатковую таксікалагічную экспертызу, па выніках якой была абвешчана афіцыйная прычына смерці Леджэра — вострая інтаксікацыя, выкліканая сумесным дзеяннем болеспаталяльных, снатворных і антыдэпрэсантаў (аксікадона, гідракадона, дыязепама, тэмазепама, альпразалама і даксіламіна)[7].
Акцёр пакутаваў ад дэпрэсіі, выкліканай парывам адносін зМішэль Уільямс.
Цела акцёра было адпраўлена ў Аўстралію.9 лютага2008 года ён быў пахаваны на радзіме, у горадзе Перт. Развітацца з Хітам Леджэрам прыйшлі каля паўтысячы чалавек, у тым ліку і былая нявеста акцёраМішэль Уільямс, а таксама актрысаКейт Бланшэт.