Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Хордавыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хордавыя

Ланцэтнік

Шызы голуб

Карась звычайны

Сабака свойскі
Навуковая класіфікацыя
прамежныя рангі
Дамен: Эўкарыёты
Царства: Жывёлы
ПадцарстваЭўметазоі
Без рангуДругаснаротыя
Тып: Хордавыя
Міжнародная навуковая назва

ChordataBateson, 1885


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  158852
NCBI  7711
EOL  694
FW  273393

Хордавыя (Chordata) —тып другаснаротых жывёл, для якіх характэрна наяўнасць унутранага восевагашкілета ў выглядзе хорды, якая ў вышэйшых формаў замяняеццапазваночнікам.

Існаванне гэтага тыпу было абгрунтаванаА. А. Кавалеўскім, які выявіў прынцыповае падабенства будовы ды развіццябесчарапных іабалоннікаў зпазваночнымі жывёламі.

Асаблівасці будовы

[правіць |правіць зыходнік]

Для ўсіх хордавых характэрны шэраг агульных рыс, якія адрозніваюць іх ад іншых жывёл:

  • Наяўнасцьхорды — унутранага шкілета ў выглядзе храстковападобнага стрыжня, размешчанага ўздоўж спіннога боку цела жывёлы. Хорда — гэта апора, якая забяспечвае падтрыманне формы цела, яна маеэктадэрмальнае паходжанне і ўяўляе сабою пругкі стрыжань, абкружаны абалонкай сазлучальнай тканкі. На стадыі зародка яна ёсць ва ўсіх хордавых жывёл. Толькі ў нямногіх хорда захоўваецца і ў дарослым стане. У большасці ж яна па меры росту і развіцця зародка паступова замяшчаецца больш трывалым касцявым пазваночнікам. Менавіта дзякуючы наяўнасці трывалага ўнутранага шкілета памеры і маса цела хордавых самыя вялікія сярод усіх існуючых жывёл.
  • Цэнтральная нервовая сістэма прадстаўлена нервовай трубкай, поласць якой запоўнена спіннамазгавой вадкасцю. У хрыбтовых жывёл яна ўтварае два аддзелы:галаўны іспінны мозг, на стадыі зародка яе пярэдні аддзел расшыраецца і пераўтвараецца ў галаўны мозг.
  • Стрававальная сістэма размяшчаецца пад хордай. Яе пярэдні аддзел —глотка — пранізаны парнымі адтулінамі — жабравымі шчылінамі. У пярвічнаводных хордавых яны захоўваюцца на працягу ўсяго жыцця, а у наземных — толькі на ранніх стадыях развіцця.
  • Крывяносная сістэма замкнутая.Сэрца размяшчаецца на брушным боку цела, пад хордай і стрававальнай трубкай.

Класіфікацыя

[правіць |правіць зыходнік]
ПадтыпЛічынкавахордавыя (Urochordata)
КласАсцыдыі (Ascidiae)
КласСальпы (Salpida)
КласАпендыкулярыі (Appendiculariae)
ПадтыпБесчарапныя (Acrania)
КласГалавахордавыя (Cephalochordata)
ПадтыпПазваночныя (Vertebrata)
НадкласБяссківічныя (Agnatha)
КласМіксіны (Myxini)
КласМіногі (Petromyzonti)
НадкласРыбы (Pisces)
КласХрастковыя рыбы (Chondrichthyes)
КласЛопасцевапёрыя рыбы (Sarcopterygii)
КласПрамянёвапёрыя рыбы (Actinopterygii)
НадкласЧатырохногія (Tetrapoda)
КласЗемнаводныя (Amphibia)
КласПаўзуны (Reptilia)
КласПтушкі (Aves)
КласСысуны (Mammalia)

Зноскі

[правіць |правіць зыходнік]
Для паляпшэння артыкулапажадана
  • Паставіцьзноскі з дакладнейшым указаннем крыніцы.

Літаратура

[правіць |правіць зыходнік]
  • Біялогія: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Л. В. Камлюк, А. С. Шалапёнак; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — 3-е выд., дап. — Мінск: Нар. асвета, 2010. — 222 с.: іл.ISBN 978-985-03-1367-6
⚙️ 
  Слоўнікі і энцыклапедыі
Таксанамія
BNF120181434 ·GND4147895-2 ·LCCNsh85024735 ·Microsoft2778712684 ·NDL00570575 ·NKCph116303
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Хордавыя&oldid=4693817"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp