У юнацкія гады займаўся футболам, быў брамнікам каманды другога дывізіёна Chacarita Juniors. Стварыў музычны гурт Everest, які выконваў каверы на песніThe Rolling Stones, быў у ёй вакалістам.
У 1993 годзе скончыўУніверсітэт Белграна, атрымаў ступеньбакалаўра эканомікі, працягваў вучобу ў Інстытуце эканамічнага і сацыяльнага развіцця, а таксама ў Універсітэце Торкуата-Ды-Тэла.
Больш за 20 гадоў сам выкладаў у розных ВНУ Аргенціны і іншых краінмакра- імікраэканоміку, матэматыку для эканамістаў,манетарную палітыку, фінансавыя тэорыі і тэорыі эканамічнага росту. Удзельнічаў у канферэнцыях, пісаў навуковыя творы, выдаў кнігі.
Працаваў эканамістам у кампаніях Estudio Broda, Máxima AFJP, HSBC, Corporación América. Узначальваў Дэпартамент эканамічных даследаванняў Аналітычнага цэнтра Fundación Acordar. Быў дарадцам урада Аргенціны.
Як эканамічны назіральнік, выступаў на радыё і тэлебачанні. Атрымаў вядомасць праз свае радыкальныя погляды, скандальныя заявы і эксцэнтрычныя паводзіны. У яго выступах часта гучалі абразы ў адрас апанентаў і выкарыстоўваласянецэнзурная лексіка.
У 2021 годзе Хаўер Мілей стварыў блок «Свабода надыходзіць» лібертарыянскай накіраванасці. У тым жа годзе быў абраны ў Палату дэпутатаўКангрэса Аргенціны. Затым вылучыў сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта і на выбарах, якія адбыліся 19 лістапада 2023 года, атрымаў 55,69 % галасоў выбаршчыкаў[9][10].
Актыўны прыхільнікаўстрыйскай школы эканомікі, крытык папярэдняй эканамічнай і дзяржаўнай палітыкі Аргенціны. Мілей пераважна характарызуе сябе якмінархіст ілібертарыянец, падтрымліваекапіталістычны лад, свабоду выбару ў такіх пытаннях як абарот зброі, аднаполыя шлюбы, прастытуцыя, спажыванне псіхаактыўных рэчываў[11][12].