Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Фінская мова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фінская мова
Саманазваsuomi
Вымаўленне[ˈsuo̯mi]
КраіныФінляндыя,Швецыя,Эстонія,Нарвегія,Расія (Карэлія,Санкт-Пецярбург,Марый Эл,Ленінградская вобласць)
Афіцыйны статус Фінляндыя
 Еўрапейскі Саюз
 Швецыя
Сцяг КарэлііРэспубліка Карэлія
Арганізацыя, якая рэгулюеДаследчы інстытут па мовах Фінляндыі
Агульная колькасць носьбітаў7 млн
Рэйтынг52
Статусу бяспецы[d]
Класіфікацыя
КатэгорыяМовы Еўразіі

Уральская сям'я

Фіна-вугорская галіна
Фіна-волжская група
Прыбалтыйска-фінская падгрупа
Пісьменнасцьлацінскае пісьмо іScandinavian Braille[d]
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97фин 740
ISO 639-1fi
ISO 639-2fin
ISO 639-3fin
WALSfin
Ethnologuefin
Linguasphere41-AAA-a
ABS ASCL1602
IETFfi
Glottologfinn1318
Вікіпедыя на гэтай мове

Фі́нская мова — мова паўночнай галіныбалтыйска-фінскай падгрупыфіна-вугорскай групыуральскай моўнай сям'і. Афіцыйная моваФінляндыі іЕўрасаюзу, таксама статус афіцыйнай мовы мае ўКарэліі.

Фінская мова адносіцца да моўаглютынацыйнага тыпу. Пісьменства на базе лацінскага алфавіта.

Найстарэйшыя пісьмовыя тэксты паходзяць з16 стагоддзя. Першую кнігу — перакладНовага Запавету — выдаў у1548 годзе рэфарматар Мікаель Агрыкола.Літаратурная мова ўзнікла на аснове заходнягадыялекту ваколіцаў горадаТурку. Аднак пачынаючы з19 стагоддзя ў літаратурнай мове адчуваецца моцны ўплыў усходніх дыялектаў.

Некалькі стагоддзяў фінская мова развівалася як сродак камунікацыі ніжэйшых і менш адукаваных слаёў грамадства, у той час калішляхта і адукаваныя людзі карысталісяшведскай мовай. Гэтая сітуацыя была змененая ў1863 годзе, калі фінская мова набыла статус афіцыйнай. Значны ўнёсак у справу прызнання фінскай мовы зрабіў знакаміты філосаф, публіцыст і дзяржаўны дзеячІаган Вільгельм Шнельман.

Дыялекты і літаратурная мова

[правіць |правіць зыходнік]

Паміж літаратурнай фінскай мовай і гутарковай ёсць адрозненні, напрыклад скарачэнне займеннікаў (minä на і г.д.).

Вылучаюцца два буйныя дыялекты фінскай мовы: заходні і ўсходні.

Натуральна, што фінская мова не пазбегла іншамоўных уплываў. Доўгі час на яе ўплывалашведская інямецкая, пасляруская, а ў апошнім часеанглійская мова.

Марфалогія

[правіць |правіць зыходнік]

У фінскай мове двалікі і 16склонаў (з якіх 2 толькі ў множным ліку). Як і ў бальшыні фіна-вугорскіх моў, у фінскай нямародавай дыферэнцыяцыі.

Пераклады беларускіх твораў на фінскую мову

[правіць |правіць зыходнік]

На фінскую мову перакладзены паасобныя творыЯ. Купалы. ПеракладчыкЯлмары Віртанен (пераклаў таксама творыА. Пушкіна,М. Ціханава,К. Чукоўскага,Я. Гашака) быў асабіста знаёмы з Купалам,Мікалай Лайне (таксама пераклаў творыТ. Шаўчэнкі,А. Твардоўскага,М. Някрасава, у т.л. «Каму на Русі жыць добра»),Матці Росі (перакладаўУ. Шэкспіра іФ. Гарсія-Лорку, лаўрэат фінляндскай прэміі імя Мікаэля Агрыкалы для перакладчыкаў) пераклаў «А хто там ідзе?» Я. Купалы, другі пераклад гэтага твора зрабіўТайста Суманену, Заслужаны дзеяч культуры Карэльскай АССР.Урха Руханен пераклаў другую частку «На ростанях»Я. Коласа і «Абеліск»В. Быкава.Яака Ругоеў (перакладчык «Слова пра паход Ігараў») пераклаў вершыМ. Танка іП. Панчанкі. Перакладзены таксама паасобныя творыВ. Марціновіча іУ. Някляева.

Гл. таксама

[правіць |правіць зыходнік]

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
Раздзел Вікіпедыі на фінскай мове
⛭
Сцяг Еўрасаюза
⛭
Федэральная мова
Мовы суб’ектаў федэрацыі
Мовы з афіцыйным статусам
1 — адны з афіцыйных у самаабвешчанайРэспубліцы Крым, дэ-факта існай у выніку анексіі тэрыторыі Аўтаномнай Рэспублікі КрымУкраіны Расіяй
⛭
Пермскія
Фіна-волжскія
Прыбалтыйска-фінскія
Саамскія
Венгерскія
Обска-ўгорскія
⚙️ 
  Слоўнікі і энцыклапедыі
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Фінская_мова&oldid=4599992"
Катэгорыі:
Схаваная катэгорыя:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp