Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Фінляндыя

64°21′ пн. ш. 26°39′ у. д.HGЯO
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фінляндская Рэспубліка
фінск.:Suomen tasavalta
шведск.:Republiken Finland
СцягГерб
СцягГерб
Гімн:«Maamme / Vårt land»
Дата незалежнасці6 снежня1917 (ад РСФСР)
Афіцыйныя мовыфінская мова[2] і шведская мова[2]
Сталіца
Найбуйнейшыя гарадыХельсінкі,Тамперэ,Турку,Оўлу,Ювяскюля
Форма кіраванняПарламенцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм’ер-міністр
Спікер Эдускунты
Александэр Стуб
Петэры Орпа
Юсі Хала-ахо
Тэрыторыя
 • Агулам338 424 км² (64-я ў свеце)
 • % воднай паверхні10
Насельніцтва Фінляндыі
 • Ацэнка (2015)5 473 465[1] чал. (116-я)
 • Перапіс (2000)5 180 000 чал.
 • Шчыльнасць18 чал./км²
ВУП(ППЗ)
 • разам (2014)271 165 мільёнаў дол. (35-е месца)
 • На душу насельніцтва49 497 дол. (21-е месца)
ІРЧП(2013)0,892 (вельмі высокі;21-е месца)
Назвы жыхароўФіны, фін, фінка
Валютаеўра
Інтэрнэт-дамен.fi
Код ISOFI
Код МАКFIN
Тэлефонны код+358
Часавы поясUTC+2
Аўтамабільны рухсправа[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Нацыянальны парк Колі ў Фінляндыі

Фінля́ндыя (Вымаўленне назваў на афіцыйных мовах) (фінск.:Suomi,шведск.:Finland) ці афіцыйнаФінляндская Рэспубліка (фінск.:Suomen tasavalta,шведск.:Republiken Finland) — дзяржава ўПаўночнай Еўропе. Мяжуе на паўночным захадзе саШвецыяй, на поўначы зНарвегіяй, на ўсходзе зРасіяй; абмываеццаБатнічным іФінскім заліваміБалтыйскага мора. У складзе ФінляндыіАландскія астравы.

Геаграфія

[правіць |правіць зыходнік]
Асноўны артыкул:Геаграфія Фінляндыі

Тэрыторыя Фінляндыі ў асноўным нізінная, пераважае ўзгорыста-марэнная раўніна з выхадамі скальных парод. На поўначы і паўночным-усходзе пераважаюць вышыні 300—400 метраў. На крайнім паўночным захадзе ляжаць невялікія адгор’іСкандынаўскіх гор з самым высокім пунктам краіны — гаройХалці (1328 м). У цэнтральнай частцы краіны знаходзіцца ўзвышшаМанселькя, на поўдні градыСалпаўселькя.

У Фінляндыі існуе вялікая колькасць кароткіх паўнаводныхрэк са шматлікімі парогамі івадаспадамі. Каля 60 тыс.азёраў займаюць 8 % плошчы краіны. Яны неглыбокія (у сярэднім каля 7 м), часта выцягнутыя з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход — па накіраванню са старажытныміледавікамі; злучаны паміж сабой пратокамі і ўтвараюць буйныя водныя сістэмы —Сэйма,Пяйянэ,Інары і іншыя. У рэках і азёрах водзіцца шмат рыбы:ласось,сіг,сом,судак,шчупак,лешч,акунь.

Большая частка Фінляндыі пакрытаялясамі (каля 76 %), у асноўным таёжнымі (сасна,елка), толькі на паўднёвым захадзе краіны сустракаюцца змешаныя лясы. Да паловы плошчы, уключаючы, лясызабалочаныя. На поўначы краіны знаходзіццалесатундра.

Клімат

[правіць |правіць зыходнік]
Пакавы лёд на Балтыйскім моры. Здымак з космасу. 2003 год.

Клімат умераны, пераходны ад марскога да кантынентальнага і кантынентальны (на поўначы); уздзеянне на яго аказваюцьБалтыйскае мора і блізкасць цёплага цячэнняГальфстрым ў Атлантычным акіяне. Зіма працяглая, марозная, з моцнымі вятрамі і снегам; лета параўнальна цёплае, але кароткае. Сярэдняя тэмпература лютага (самы халодны месяц) ад — 3 да — 6 °C на паўднёвым захадзе, ад — 8 да — 10 ° С на Азёрным плато, ад — 12 да — 14 ° С на поўначы; ліпеня — 17 на поўдні, 16 ° С на Азёрным плато, 14-15 ° С на поўначы.Ападкаў на большай частцы Фінляндыі ў год выпадае 600—650 мм, на поўдні — да 700 мм, на поўначы — месцамі менш за 400 мм Ад 30 да 40 % ападкаў прыпадае на зіму. Снежнае покрыва трымаецца на паўднёвым захадзе 4-5 месяцаў, на поўначы 6-7 месяцаў, яго вышыня з поўдня на поўнач павялічваецца ад 30-40 см да 70-80 см. Глеба да канца зімы прамярзае на глыбіні ад 20-40 см на поўдні і да 60-90 см на поўначы. У прыбярэжных раёнах часта бываюцьтуманы (ад 35 да 85 дзён у год).

Гісторыя

[правіць |правіць зыходнік]
Асноўны артыкул:Гісторыя Фінляндыі

Дагістарычны перыяд

[правіць |правіць зыходнік]
Асноўны артыкул:Дагістарычная Фінляндыя

Дакладна невядома, ці засялялі людзі Фінляндыю да апошнягаледавіковага перыяду. Першыя людзі пасля адступлення ледавіка быліпаляўнічымі і збіральнікамі, якія прыйшлі на тэрыторыю Фінляндыі з поўдня і паўднёвага сходу каля 8500 г. да н.э.[4]:9-10

Сучасныя фіны ўзніклі ў выніку хваль міграцыі з-заФінскага заліву (2500—2000 гг. да н.э.) і з цяперашняй Цэнтральнай Швецыі.Саамскае насельніцтваЛапландыі паходзіць адкачэўнікаў, якія прыйшлі ў Паўночную Нарвегію і на ўзбярэжжаПаўночнага Ледавітага акіяна ўздоўж нарвежскага берагаАтлантычнага акіяна[4]:10.

Старажытная гісторыя Фінляндыі

[правіць |правіць зыходнік]

У першыя 400 г. н.э. насельніцтва Фінляндыі складала некалькі дзясяткаў тысяч жыхароў. Асноўная частка жыхароў Фінляндыі займалісяпаляваннем ірыбалоўствам, або прымітыўным ці падсечнымземляробствам,жывёлагадоўляй і традыцыйным рыбалоўствам[4]:10-11.

Перыяд да IX стагоддзя характарызуецца ростам аселага насельніцтва на паўднёва-заходнім узбярэжжы, ва ўрадлівых раёнах уздоўж ракі Кума (Кокемяэн’ёкі) і яе азёрнай сістэмы ў ўСатакунта і Тавастландзе (Хямэ), у прыбярэжных абласцях ПаўднёвайЭстэрботніі і наАландскіх астравах. У іншых частках Фінляндыі пражывала качавое насельніцтва —саамы, якія займаліся паляваннем і рыбалоўствам. У гэты ж час узмацняліся гандлёвыя сувязі і міграцыя паміж Фінляндыяй і Цэнтральнай Швецыяй[4]:11.

Фінляндыя ў эпоху вікінгаў і крыжовых паходаў

[правіць |правіць зыходнік]

У VIII—XIV стст. у выніку росту насельніцтва земляробы з Паўднёва-Заходняй Фінляндыі і Тавастланда пачалі засяляцьКарэлію і паўночныя берагіЛадажскага возера. Гэты перыяд рассялення фінаў часткова супадае з паходамі на ўсход шведскіхвікінгаў, шляхі якіх праляглі праз тэрыторыю Фінляндыі. Для Фінляндыі эпоха вікінгаў стала эканамічным і культурным пярэдаднем дзяржаўнай інтэграцыі са Швецыяй[4]:12-13.

Першыя сведчанні хрысціянства на тэрыторыі сучаснай Фінляндыі адносяцца да VI ст. н.э. Верагодна, туды яно пачало пранікаць з тэрыторыі Швецыі. У XII ст. дзейнасць шведскіхмісіянераў у Фінляндыі набывае арганізаваныя формы. У сярэдневяковых крыніцах згадваюцца трыКрыжовыя паходы ў Фінляндыю, якія гісторыкі адносяць прыблізна да 1155, 1239 і 1293 гадоў[4]:14-15.

Фінляндыя ў складзе Швецыі

[правіць |правіць зыходнік]
Асноўны артыкул:Шведскае праўленне ў Фінляндыі

У сярэдзіне XII стагоддзя пачынаецца заваяванне ФінляндыіШвецыяй. Пасля трох крыжовых паходаў (1157,1249 і1293) Швецыя заваявала ўсю паўднёвую Фінляндыю даКарэльскага перашыйку. У1323 годзе ўпершыню была вызначаная мяжа паміж Швецыяй іНаўгародскай дзяржавай, пры гэтым землі заселеныя фінамі цалкам увайшлі ў склад Шведскага каралеўства. У перыяд унііДаніі,Нарвегіі і Швецыі (13971523) Фінляндыя карысталася шырокай унутранай аўтаноміяй, але падчас кіравання Шведскім каралеўствамКарлам XI стала звычайнай губерняй краіны[крыніца?].

Фінляндыя ў складзе Расійскай імперыі

[правіць |правіць зыходнік]
Асноўныя артыкулы:Вялікае Княства Фінляндскае іРусіфікацыя Фінляндыі

ПасляПаўночнай вайны ў1721 годзе паўднёва-ўсходняя частка Фінляндыі была акупаванаяРасійскай імперыяй, а ў1743 годзе і паўднёва-заходняя. Пасля Расійска-Шведскай вайны18081809 гадоў тэрыторыя Фінляндыі была цалкам далучаная да Расіі. Вялікім князем фінскім стаў расійскі цар, але непасрэднае кіраванне ажыццяўляў генерал-губернатар, а заканадаўчую ўладу прадстаўляў сейм. Але да1863 года сейм не сабіраўся, і ў1899 годзе цар поўнасцю прысвоіў сабе права выдаваць законы для Фінляндыі без згоды сейму.

Абвяшчэнне незалежнасці і грамадзянская вайна

[правіць |правіць зыходнік]
Асноўныя артыкулы:Абвяшчэнне незалежнасці Фінляндыі іГрамадзянская вайна ў Фінляндыі
Дакумент аб прызнанні Савецкай Расіяй незалежнасці Фінляндыі

Часовы ўрад Расіі ў сакавіку1917 года аднавіў аўтаномію Фінляндыі, а ў снежні 1917 года сейм прыняў дэкларацыю незалежнасці. Праз месяц у Фінляндыі адбылася рэвалюцыя і пачалася грамадзянская вайна, падаўленая з дапамогай войскаўГерманіі, якая спрабавала ўсталяваць у Фінляндыі манархію. Але ў ліпені1919 года ў краіне была абвешчана рэспубліка і ў кастрычніку1920 года Фінляндыя падпісала мірную дамову з Савецкай Расіяй.

Міжваенны перыяд

[правіць |правіць зыходнік]

У1932 годзе паміж Фінляндыяй іСССР была заключаная дамова пра ненападзенне.

Фінляндыя з гады Другой сусветнай вайны

[правіць |правіць зыходнік]

У канцы1930-х гадоў, СССР пачала ваенныя дзеянні супраць Фінляндыі, якія скончыліся ў сакавіку1940 года паразай Фінляндыі. Пасля гэтай вайныКарэльскі перашыек і частка Карэліі адышлі да СССР. УДругой сусветнай вайне Фінляндыя ўдзельнічала з чэрвеня1941 года да верасня1944 года на баку нацысцкай Германіі.

Тэрыторыя Фінляндыі паводле гадоў

Пасляваенны перыяд

[правіць |правіць зыходнік]

У красавіку1948 года паміж СССР і Фінляндыяй была падпісаная дамова пра сяброўства і супрацоўніцтва, у якой замацоўвалася існуючая мяжа.

Дзяржаўны лад і палітыка

[правіць |правіць зыходнік]
БудынакЭдускунты

Фінляндыя —рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1919 года (са зменамі). Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца на 6 гадоў. Прэзідэнт разам з парламентам ажыццяўляе заканадаўчую, а разам з урадам (Дзяржаўным саветам) выканаўчую ўладу. Кіраўніцтва знешняй палітыкай ажыццяўляе прэзідэнт. Аднапалатны парламент (Эдускунта) складаецца з 200 дэпутатаў, якія выбіраюцца на 4 гады. Урад фарміруецца з прадстаўнікоў адной або некалькіх партый з улікам вынікаў і суадносін сіл у парламенце.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

[правіць |правіць зыходнік]
Правінцыі / вобласці Фінляндыі (на 2010 год)
Асноўны артыкул:Адміністрацыйны падзел Фінляндыі
Гл. таксама:Абшчыны Фінляндыі,Вобласці Фінляндыі іАгенцтва рэгіянальнага кіравання Фінляндыі

Ніжэйшая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка краіны —камуна / абшчына / муніцыпалітэт (фінск.:kunta/шведск.:kommun). З-за зліццяў іх колькасць амаль кожны год скарачаецца. У2011 годзе налічваецца 336 (у2010 было 342). Прадстаўнічыя органы абшчын — абшчынныя думы (фін.Kunnanvaltuusto, шв.Kommunfullmäktige).

Камуны аб’яднаны ў 19правінцый / абласцей / рэгіёнаў (фінск.:maakunta абофінск.:provinssi /шведск.:provins), якія кіруюцца рэгіянальнымі саветамі. Дзейнасць улад правінцыі, іх паўнамоцтвы, адносіны з цэнтральнай уладай і органамі Еўрапейскага Саюза рэгулююцца законам № 602 «Аб рэгіянальным развіцці» ад 12 ліпеня 2002 года[5]

Акрамя таго, камуны ў межах правінцый могуць аб’ядноўвацца ў пад-правінцыі, (фінск.:seutukunta /шведск.:ekonomisk region), якія выкарыстоўваюцца ў паліцэйскіх мэтах і для збору статыстычных даных. Іх колькасць таксама скарачаецца і з 2011 года складае 70 (67 на мацерыковай Фінляндыі і 3 наАландскіх астравах). Агульнадзяржаўных законаў, якія рэгулююць дзейнасць на ўзроўні пад-правінцый, не існуе.

Да 2010 года тэрыторыя краіны падзялялася нагуберні (ляні), якія кіраваліся праўленнямі на чале з губернатарамі прызначанымі прэзідэнтам.

1 студзеня 2010 года была зменена сістэма кіравання губернямі[6], замест губернскіх праўленняў, на чале якіх стаялі губернатарыфінск.:maaherra утвораныагенцтвы рэгіянальнага кіравання. Акрамя гэтага, губерня Заходняя Фінляндыя была падзелена на дзве часткі: губерню Заходняя Фінляндыя з цэнтрам у Васа і губерню Паўднёва-Заходняя Фінляндыя з цэнтрам у Турку.

Частка тэрыторыі Фінляндыі, галоўным чынам у шхерных раёнах, выкарыстоўваецца ваенна-марскім флотам і закрыта для наведвання[7]

ГербПравінцыя(на фінскай)(на шведскай)
1ЛапландыяLappiLappland
2Паўночная АстработніяPohjois-PohjanmaaNorra Österbotten
3КайнуKainuuKajanaland
4Паўночная КарэліяPohjois-KarjalaNorra Karelen
5Паўночнае СаваPohjois-SavoNorra Savolax
6Паўднёвае СаваEtelä-SavoSödra Savolax
7Паўднёвая АстработніяEtelä-PohjanmaaSödra Österbotten
8АстработніяPohjanmaaÖsterbotten
9ПірканмаPirkanmaaBirkaland
10СатакунтаSatakuntaSatakunda
ГербПравінцыя(на фінскай)(на шведскай)
11Цэнтральная АстработніяKeski-PohjanmaaMellersta Österbotten
12Цэнтральная ФінляндыяKeski-SuomiMellersta Finland
13Паўднёва-Заходняя ФінляндыяVarsinais-SuomiEgentliga Finland
14Паўднёвая КарэліяEtelä-KarjalaSödra Karelen
15Пяят-ХямэPäijät-HämePäijänne Tavastland
16Канта-ХямэKanta-HämeEgentliga Tavastland
17УсімаUusimaaNyland
18Усходняя УсімаItä-UusimaaÖstra Nyland
19КюменлааксаKymenlaaksoKymmenedalen
20Аландскія астравыAhvenanmaaÅland

Гарады

[правіць |правіць зыходнік]
Дваццаць самых буйных гарадоў Фінляндыі (на 2009 год)

Хельсінкі
Хельсінкі
Тамперэ
Тамперэ
Турку
Турку
Оўлу
Оўлу
Лахты
Лахты

ГарадыГуберніНасельніцтва гарадской агламерацыіНасельніцтва горада

Ювяскюля
Ювяскюля
Поры
Поры
Куопіа
Куопіа
Васа
Васа
Котка
Котка

1Вялікі ХельсінкіПаўднёвая Фінляндыя1 071 599579 016
2ТамперэЗаходняя Фінляндыя292 288209 748
3ТуркуЗаходняя Фінляндыя246 312175 422
4ОўлуОўлу171 345137 370
5ЛахтыПаўднёвая Фінляндыя112 187100 444
6ЮвяскюляЗаходняя Фінляндыя105 760128 114
7ПорыЗаходняя Фінляндыя93 22076 562
8КуапіаУсходняя Фінляндыя79 75091 845
9ВасаЗаходняя Фінляндыя62 10658 607
10КоткаПаўднёвая Фінляндыя53,20654,781
11ЛапеэнрантаПаўднёвая Фінляндыя53 01170 210
12ЁэнсуУсходняя Фінляндыя52 49372 167
13КоўвалаПаўднёвая Фінляндыя50 66788 396
14ХювінкяПаўднёвая Фінляндыя47 03245 120
15РованіеміЛапландыя46 44359 274
16ХяменлінаПаўднёвая Фінляндыя46 11266 257
17СейняёкіЗаходняя Фінляндыя41 21356 578
18ПорваПаўднёвая Фінляндыя35 65248 403
19МікеліУсходняя Фінляндыя35 57348 654
20РаўмаЗаходняя Фінляндыя34 72239 691
Крыніца:City population /Finland: Urban Areas

Знешняя палітыка

[правіць |правіць зыходнік]
Асноўны артыкул:Беларуска-фінляндскія адносіны

Фінляндыя — членААН, большасці ўніверсальных міжнародных арганізацый, энергічны прыхільнік праваабарончых установак. З 1995 года ўваходзіць у Еўрасаюз. З’яўляецца актыўным прыхільнікам згуртаванасці гэтай арганізацыі, раўнапраўя яе ўдзельнікаў, вядзенні дыялогу з трэцімі краінамі «адным голасам».[8]

Знешняя палітыка і палітыка бяспекі Фінляндыі заснаваны на прынцыпах ваеннага недалучэння і надзейнай нацыянальнай абароны. Тым жа часам не выключаецца магчымасць уступлення ў НАТО ў выпадку змены геапалітычнай сітуацыі. У краіне ідзе актыўная грамадская дыскусія пра перспектывы далейшага развіцця адносін з НАТО. Важным лічыцца актыўнае супрацоўніцтва зНАТО ў рамках праграмы ПДМ (Партнёрства для міра) і СЕАП (Савет Еўраатлантычнага партнёрства).[8]

У двухбаковых сувязях Фінляндыя робіць акцэнт на развіцці кантактаў з геаграфічна блізкімі дзяржавамі Паўночнай Еўропы і Прыбалтыкі, а таксама Расіяй.[8]

Абарона

[правіць |правіць зыходнік]

Аддаючы перавагу знешняй палітыцы як галоўнаму фактару забеспячэння бяспекі краіны, у Фінляндыі разам з тым імкнуцца забяспечыць падтрыманне надзейнай абараназдольнасці ў адпаведнасці з дактрынай тэрытарыяльнай абароны. Абарончыя сілы Фінляндыі (АСФ) у тэхнічным і арганізацыйным плане цалкам сумяшчальныя са стандартамі НАТО. Кіраўніцтва ўзброенымі сіламі ажыццяўляе Камандуючы АСФ, які падпарадкоўваецца непасрэдна прэзідэнту краіны. Са жніўня 2009 г. пост Камандуючага АСФ займае генерал А. Пухелойнен. АСФ камплектуюцца на аснове ўсеагульнага вайсковага абавязку, складаюцца з сухапутных войскаў, ваенна-марскіх і ваенна-паветраных сіл. Станам на 2010 г. колькасць асабовага склада АСФ Фінляндыі складала 24 тыс. чалавек, з іх сухапутныя войскі — 14,4 тыс. чалавек, ваенна-паветраныя сілы — 3,6 тыс. чалавек, ваенна-марскія сілы — 6 тыс. чалавек.[8]

Эканоміка

[правіць |правіць зыходнік]
Асноўны артыкул:Эканоміка Фінляндыі

Фінляндыя — прамыслова развітая краіна з высокім узроўнем інфарматызацыі, адукацыі і сацыяльнай абароненасці грамадзян. Аб’ём ВУП у 2010 годзе — 180 млрд еўра (каля 33,6 тыс. еўра на душу насельніцтва). Пры гэтым Фінляндыя паспяхова пераадольвае наступствы сусветнага эканамічнага фінансавага крызісу: калі ў 2009 годзе ВУП скараціўся на 8,2 %, то ў 2010 годзе павялічыўся на 3,1 %. Фінляндыя з’яўляецца нета-экспарцёрам капіталу, мае перадавую інавацыйную сістэму. Фінская эканоміка прызнана адной з самых канкурэнтаздольных у свеце. Грашовая адзінка —еўра.[8]

Эканоміка Фінляндыі па сваёй структуры ўяўляе ярка выяўленую постіндустрыяльную мадэль. У 2009 годзе 69 % ВУП Фінляндыі было створана ў сферы паслуг. На прамысловасць прыпадала каля 21,2 % ВУП, доля сельскай гаспадаркі склала меней 2,7 %. Аснова фінскай індустрыі — машына- і прыборабудаванне і металаапрацоўка, а таксама лесапапяровая прамысловасць. Фінляндыя спецыялізуецца на выпуску тэлекамунікацыйнай тэхнікі, паперы і кардону, абсталявання для цэлюлозна-папяровай прамысловасці, пад’ёмна-транспартных сродкаў, адмысловых марак сталей і каляровых металаў.[8]

У сельскай гаспадарцы пераважае малочна-мясная жывёлагадоўля (75 % кошту сельгаспрадукцыі). Пагалоўе (у млн галоў, 1997): свіней — 1,54, буйной рагатай жывёлы — 11,15, курэй — 5,51, авечак — 0,1. У Лапландыі гадуюць паўночных аленяў (каля 200 тыс. галоў). Вытворчасць складае (тыс. тон) ялавічыны — 93, бараніны — 17, мяса птушкі — 186; малака — 2,5 млн тон. Зверагадоўля. Пад ворывам і шматгадовымі насаджэннямі 7 % тэрыторыі. Раслінаводства сканцэнтравана на поўдні. Характэрна завалуненасць палёў. Асноўныя пасяўныя плошчы пад сеянымі травамі (75 %) і збожжавымі культурамі. Вырошчваюць (тыс. тон, 2001) ячмень — 1747, авёс — 1227, пшаніцу — 514, жыта — 101, бульбу, буракі. Рыбалоўства (196,5 тыс. тон, 1999). Значныя даходы сялянскіх гаспадарак ад лесаўладання (54 % ад агульнай плошчы лясоў).[9]

Вядзецца здабычажалезнай руды,меднага калчадану,цынку,хрому. Эфектыўна выкарыстоўваюцца запасыдраўніны.

У апошнія гады Фінляндыя становіцца буйным турыстычным цэнтрам, арыентаваным на актыўны зімовы адпачынак.

Важным рэгулятарам дзелавога жыцця Фінляндыі на працягу больш за 100 гадоў з’яўляецца прафсаюзны рух. Галіновыя прафесійныя саюзы ўваходзяць у тры лінейных аб’яднанні (агульная колькасць членаў звыш 3 млн чал. — больш за 85 % працоўных). Існавалая на працягу некалькіх гадоў сістэма г.зв. цэнтралізаваных трохбаковых дамоў паміж урадам, прафсаюзамі і працадаўцамі пра ўмовы аплаты працы ў 2007 годзе была заменена механізмам перамоваў паміж працадаўцамі і галіновымі прафсаюзамі. У сувязі з гэтым заўважаны рост колькасці страйкаў, а таксама адток наёмнай работнікаў з тых прафсаюзаў, якія не дзейнічаюць актыўна ў мэтах абароны сваіх членаў, у зарэкамендавалыя сябе ў адстойванні правоў.[8]

Насельніцтва

[правіць |правіць зыходнік]
Асноўныя артыкулы:Насельніцтва Фінляндыі іБеларусы Фінляндыі

Насельніцтва краіны складае 5,2 млн чалавек з якіх 93 % —фіны, 6 % —шведы. На поўначы жыве некалькі тысячсаамаў. Афіцыйныя мовы —фінская ішведская. Сярод веруючых болей за 87 % —лютэране.

Культура

[правіць |правіць зыходнік]
Асноўны артыкул:Культура Фінляндыі

Адукацыя. Навука

[правіць |правіць зыходнік]
Асноўныя артыкулы:Адукацыя ў Фінляндыі іСпіс універсітэтаў Фінляндыі

Літаратура

[правіць |правіць зыходнік]
Асноўны артыкул:Фінская літаратура

Вядомыя асобы

[правіць |правіць зыходнік]

Гл. таксама

[правіць |правіць зыходнік]

Крыніцы

[правіць |правіць зыходнік]
  1. Ацэнка насельніцтва ў 2015 годзе
  2. аб17 //Suomen perustuslaki,Finlands grundlag — 1999.
  3. Suomen historian pikkujättiläinen — 1987 —Helsinki,Porvoo,Juva:Werner Söderström Osakeyhtiö. — С. 388. —ISBN 978-951-0-14253-0
  4. абвгдеМейнандэр Х. Гісторыя Фінляндыі: Лініі, структуры, пераломныя моманты; пер. са шведскай Вольгі Рызмаковай. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2017. —ISBN 978-985-02-1748-6.
  5. FINLEX ® — Ajantasainen lainsäädäntö: Kumottu säädös 12.7.2002/602(нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2012. Праверана 22 студзеня 2014.
  6. Suomi.fi — Valtion aluehallinnon uudistukset 2010.(фін.)
  7. Navy > Overview > Restricted areas > Maps «Restricted areas»Архівавана 2 жніўня 2012.
  8. абвгдеёФинляндия // МЗС РФ…
  9. БЭ у 18 т. — Т. 16. — С. 408—409.

Літаратура

[правіць |правіць зыходнік]
Фінляндыя паводле тэм
Незалежныя краіны
Непрызнаныя
і часткова прызнаныя
дзяржавы і ўтварэнні
¹ Часткова ў Азіі
Сцяг Еўрасаюза
Члены
Кандыдаты ў члены

ЧленыЕС:Аўстрыя · Балгарыя · Бельгія · Венгрыя · Германія · Грэцыя · Данія · Ірландыя · Іспанія · Італія · Кіпр · Латвія · Літва · Люксембург · Мальта · Нідэрланды · Партугалія · Польшча · Румынія · ✰Славакія · Славенія · Фінляндыя · Францыя · Харватыя · Чэхія · Швецыя · Эстонія
Іншыя краіны:Албанія · Алжыр · Боснія і Герцагавіна · Вялікабрытанія · Егіпет · Іарданія · Ізраіль · Ліван · Манака · Марока · Маўрытанія · Палесцінская аўтаномія · Сірыя · Туніс · Турцыя · Чарнагорыя
Назіральнік:Лівія

Дзяржаўныя ўтварэнні перыяду Грамадзянскай вайны ў Расіі і станаўлення СССР (1917—1924)
Поўнач
Прыбалтыка
Беларусь
Польшча
 
Украіна
Бесарабія
Крым
Дон
Кубань
Паўночны Каўказ
Паволжа
Урал
Сібір
Далёкі Усход
Закаўказзе
Сярэдняя Азія
Утварэнні
за межамі
экс-імперыі
Паўтлустым шрыфтам вылучаныя дзяржаўныя ўтварэнні, якія апынуліся стабільнымі і перажылі гэты перыяд.
У выпадках адсутнасці ўсталяванай анзвы тэрыторый даюцца назвы органаў улады, якія кантралявалі іх.
Фота, відэа і аўдыё
Тэматычныя сайты
Слоўнікі і энцыклапедыі
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Фінляндыя&oldid=5060165"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2026 Movatter.jp