Францыя з’яўляецца ўнітарнай паўпрэзідэнцкайрэспублікай са сталіцай уПарыжы, найбуйнейшым горадзе краіны і галоўным культурным і эканамічным цэнтры. Падзяляецца на 18рэгіёнаў, 5 з якіх адносяцца да заморскіх.[5] Найбуйнейшая заморская тэрыторыя —Французская Гвіяна — знаходзіцца ўПаўднёвай Амерыцы.
Увесь жалезны век тэрыторыю сучаснай Францыі насялялі кельцкія плямёныгалаў. Пад уладу Рыму Галія трапіла ў 51 годзе да н.э. У 476—843 з’яўлялася асновай дзяржавы Франкаў, з заходняга кавалка якой —Заходне-Франкскага каралеўства — у 987 годзе паўстала каралеўства Францыя. Усё наступнае Сярэднявечча, асабліва пасля перамогі ўСтогадовай вайне, Францыя была магутнай рэгіянальнай сілай.Эпоха Адраджэння прынесла росквіт французскай культуры, а таксама падаравала дзяржаве багатыя калоніі па ўсім свеце. Падчас праўлення караля-сонцаЛюдовіка XIV Францыя была самай магутнай дзяржавай Еўропы.Рэвалюцыя канца XVIII стагоддзя зрынула абсалютную манархію і ўпершыню ў свецедэкларавала правы чалавека і грамадзяніна на дзяржаўным узроўні. У XIX стагоддзі Францыя была двойчы імперыяй (Напалеон I іНапалеон III), аднойчы каралеўствам і двойчы рэспублікай. У XX стагоддзі Францыя стала арэнай дзвюх сусветных войн, падчасдругой зведалачатырохгадовую фашысцкую акупацыю. З 1958 Французская дзяржава вядома як Пятая Рэспубліка.
Па памерах тэрыторыі Францыя з’яўляецца 42-й краінай у свеце, пры тым самай вялікай у Заходняй Еўропе іЕўрапейскім саюзе і трэцяй уЕўропе ў цэлым. Насельніцтва краіны складае 67 млн чалавек, гэта 21-ы паказчык паводле колькасці насельніцтва ў свеце і другі ў ЕС. Для Францыі характэрны высокі па еўрапейскіх мерках натуральны прырост насельніцтва, гэтаксама краіна з’яўляецца магнітам для мігрантаў. Этнічны склад стракаты. Дзяржаўная мова — французская, самая распаўсюджаная рэлігія — каталіцтва. Найбуйнейшыя гарады — Парыж,Ліён,Марсель,Ліль.
Францыя застаецца вялікай дзяржавай са значным культурным, эканамічным, ваенным і палітычным уплывам як у Еўропе, гэтак і ва ўсім свеце[6]. Дзяржава мае пяты ў свеце па велічыні ваенны бюджэт[7], трэці арсеналядзернай зброі[8] і другі па велічыні дыпламатычны корпус[9]. Касмічная дзяржава, маеўласны касмадром у Французскай Гвіяне.
Францыя з’яўляецца развітай краінай і мае сёмую па аб’ёме эканоміку ў свеце паводле намінальнагаВУПу і дзясятую паводле велічыні папарытэце пакупніцкай здольнасці.[10]. Развітая хімічная прамысловасць цягне за сабой усе іншыя галіны. Найбуйнейшы ў ЕС вытворца і экспарцёр сельскагаспадарчай прадукцыі. Самая наведвальная турыстамі краіна свету.
НазваФранцыя (Francia) пайшла злаціны, дзе з III ст. н.э. ужывалася для абазначэння тэрыторыі, населенайфранкамі, і літаральна азначала «зямля франкаў». Пасля распаду Рымскай імперыі тэрыторыя, у дачыненні да якой прымянялася назва, пашыралася разам здзяржавай Франкаў. У першаснай форме тапонім захаваўся ў італьянскай і іспанскай мовах, амаль нязменным быў пераняты славянскімі.
Што тычыцца паходжання імя племені, то, паводлеГібана, слова «франк» таго ж кораня, што і словаfrank (free) у англійскай мове — абодва азначаюць «свабодны». Гібан тлумачыць такую этымалогію тым, што франкі — адзіныя сярод скоранай рымлянамі Галіі — былі вызваленыя ад падаткаў. Паводле іншай версіі, франкі абавязаны сваім імем протагерманскамуfrankon (дзіда). Цяпер гэтая версія прызнаная даследчыкамі няслушнай, паколькі даказана, што словаfrancisca, якім пазначалі кідальнікаў дзіды, пайшло ад франкаў, а не наадварот.
Пюі-дэ-Дом, малады патухлы вулкан на поўначы Цэнтральнага масіву
Асноўныя горныя масівы:Альпы,Пірэнеі, Юра,Ардэны,Цэнтральны масіў іВагезы.Пірэнеі,Альпы іЮра — горы альпійскай сістэмы. Манблан — найвышэйшы пункт Заходняй Еўропы (4807 м) — размяшчаецца на мяжы з Італіяй.Цэнтральны Французскі масіў, Армарыканскі масіў,Вагезы іАрдэны — разбураныя рэшткі старажытных герцынскіх гор. На поўначы і захадзе краіны размешчаны раўніны і нізкагор’і, якія займаюць 2/3 ад усёй тэрыторыі. Найбуйнейшыя раўніны — Парыжскі басейн (Паўночна-Французская нізіна),Гаронская нізіна (Аквітанскі басейн) і грабен Роны і Соны. Ланды — трохкутная нізіна на паўднёвым захадзе ад ніжняй плыні Гароны — вылучаюцца меней урадлівымі глебамі і засаджаны хваёвымі лясамі.
Францыя знаходзіцца ва ўмераным (поўнач і цэнтр) і субтрапічным (поўдзень) кліматычных паясах.
Умераны клімат мае выразны марскі характар: мяккія тэмпературныя кантрасты і багатыя ўстойлівыя ападкі на працягу ўсяго года. Заходнія паветраныя масы, праходзячы над цёплымі водамі Паўночна-Атлантычнага цячэння (працяг Гальфстрыму), насычаюцца вільгаццю. Пры распаўсюджванні заходніх паветраных мас рэдка назіраюцца экстрэмальныя тэмпературы. Напрыклад, у Брэсце сярэдняя тэмпература студзеня 7 °C, ліпеня — 17 °C, сума ападкаў дасягае 840 мм. Большая частка ападкаў церусіць зацяжным дробным дажджом. Неба звычайна зацягнута аблокамі, снегапады і маразы бываюць рэдка.
На ўсход кантынентальнасць клімату павялічваецца. Паветраныя масы, якія паступаюць з шырокіх унутраных частак Еўразіі, прыносяць мала вільгаці. Пры гэтым узімку ўсталёўваецца халоднае надвор’е, а ўлетку — гарачае. Напрыклад, у Страсбургу сярэдняя тэмпература студзеня −1 °C, і ўзімку перыяд з тэмпературамі ніжэй 0 °C звычайна складае 80 дзён.
Субтрапічны пояс класічна міжземнаморскі: гарачае сухое лета і вільготная прахалодная зіма. Міжземнаморскі ўплыў распаўсюджваецца на прыморскую зону шырынёй 160 км на поўдні Францыі. Напрыклад, у Марселі сярэдняя тэмпература студзеня 7 °C, а ліпеня 22 °C, хоць днём тэмпература часам павышаецца да 38 °C. Сярэдняя гадавая сума ападкаў складае 580 мм, выпадаюць яны ўзімку. Ахалоджвае праванскую зімумістраль — халодны вецер, які часам дзьме з паўночных гор.
У Францыі чатыры вялікія ракі —Сена,Луара (найдаўжэйшая, 1012 км),Гарона іРона.Сена дрэнуе Парыжскі басейн і ўпадае ў Атлантычны акіян паблізу Гаўра. Яна адрозніваецца раўнамерным размеркаваннем сцёку на працягу года, што спрыяе суднаходству, і злучаная каналамі з іншымі рэкамі.Луара бярэ пачатак у Цэнтральным Французскім масіве, перасякае паўднёвую частку Парыжскага басейна і ўпадае ў Атлантычны акіян каля Нанта. Узровень вады ў гэтай рацэ моцна вагаецца, таму часта бываюць паводкі. Гэта характэрна і дляГароны, якая пачынаецца ў Пірэнеях, перасякае Гаронскую нізіну і ўпадае ў Атлантычны акіян каля Бардо.Рона бярэ пачатак у Швейцарыі і, выцякаючы з Жэнеўскага возера, трапляе на тэрыторыю Францыі. Яна злучаецца з Сонай паблізуЛіёна і ўпадае ў Міжземнае мора каля Марселя. Рона адрозніваецца хуткай плынню і валодае вялікім гідраэнергетычным патэнцыялам. Сістэма каналаў злучае паміж сабой асноўныя рэкі краіны, уключаючы ракуРэйн, па якой збольшага праходзіць мяжа зГерманіяй і якая з’яўляецца адным з найважнейшых унутраных шляхоў зносін у Еўропе. Рэкі і каналы маюць вялікае значэнне для эканомікі Францыі.
У Францыі захаваліся толькі рэшткі велічных лясоў, якія некалі пакрывалі раўніны і нізкія горы. Большая частка раўнін разараная, а ўчасткі лесу прымеркаваныя да бяднейшых глеб. Аднак раўнінныя раёны Францыі зусім не пазбаўленыя дрэў: уздоўж дарог і каналаў звычайна цягнуцца лесапасадкі. Яны асабліва тыповыя для краявідаў Нармандыі і Брэтані.
Найбольш своеасаблівая расліннасць міжземнаморскага ўзбярэжжа, дзе могуць існаваць толькі расліны, здольныя пераносіць працяглую летнюю засуху. Замест лясоў тут растуць ізаляваныя невысокія дрэвы і хмызнякі, паміж якімі сустракаюцца выхады скальных парод. Самыя характэрныя дрэвы — масліна, коркавы дуб і алепская хвоя.
Для Альпаў і Пірэнеяў характэрна вышынная пояснасць.
Дзікая фаўна ў Францыі захавалася лепш, чым у суседніх краінах. З драпежных жывёл на тэрыторыі Францыі распаўсюджаныя лісіца, барсук, выдра, а на поўдні — генета. З грызуноў характэрныя вавёркі, пацукі і мышы. У паўднёвых раёнах шмат кажаноў. Месцамі захаваліся зайцы, а з капытных у асобных буйных лясных масівах сустракаюцца высакародны алень, казуля, дзік і бабёр. На востравеКорсіка ў гарах водзяцца муфлоны, або дзікія бараны (ад якіх, верагодна, пайшлі хатнія авечкі). Вельмі багаты і разнастайны свет птушак. У гарах Францыі захаваліся буйныя птушыныя драпежнікі. Выключным багаццем вадаплаўных і іншых птушак адрозніваецца раёнКамарг у дэльце Роны. Асабліва багатая фаўна ў запаведніках і нацыянальных парках. Напрыклад, у Заходне-Пірэнейскім парку жывуць бурыя мядзведзі і сарны, у Нацыянальным парку Вануаз у Савоі — горныя казлы.
Францыя ў дагістарычны перыяд была месцам старажытных стаянак неандэртальцаў і краманьёнцаў. У эпохунеаліту на тэрыторыі Францыі існавала некалькі багатых помнікамі дагістарычных культур. ДагістарычнаяБрэтань была культурна звязана з суседняйБрытаніяй, на яе тэрыторыі выяўлена вялікая колькасцьмегалітаў. У перыяд познягабронзавага і раннягажалезнага веку тэрыторыю Францыі засялялікельцкія плямёныгалаў, паўднёвы захад сучаснай Францыі —іберы, плямёны невядомага паходжання. У выніку паэтапнага заваявання, якое было завершана ў I стагоддзі да н.э. у вынікуГальскай вайныЮлія Цэзара, сучасная тэрыторыя Францыі ўвайшла ў складРымскай імперыі як правінцыяГалія. Насельніцтва было раманізавана і да V стагоддзя размаўляла на народнайлатыні, якая стала асновай сучаснай французскай мовы.
У486 Галія была заваяванафранкамі пад кіраўніцтвамХлодвіга. Тым самым была створана Франкская дзяржава, а Хлодвіг стаў першым каралём дынастыі Меравінгаў. У VII стагоддзі ўлада караля істотна аслабла, а рэальнай сілай у дзяржаве завалодалі мажардомы, аднаму з якіх,Карлу Мартэлу, удалося ў732 у бітве пры Пуацье разбіць арабскае войска і прадухіліць заваяваннеарабамі Заходняй Еўропы. Сын Карла Мартэла,Піпін Кароткі, стаў першым каралём дынастыіКаралінгаў, а пры сыне Піпіна,Карле Вялікім, франкская дзяржава дасягнула найвышэйшага росквіту за ўсю гісторыю і займала большую частку тэрыторыі цяперашняй Заходняй і Паўднёвай Еўропы.
Пасля смерці сына Карла Вялікага — Людовіка Пабожнага — яго імперыя была падзелена на тры часткі. У843 паводлеВердэнскага дагавора было створана Заходне-Франкскае каралеўства на чале зКарлам Лысым. Яно займала прыблізна тэрыторыю сучаснай Францыі. У X стагоддзі краіна стала называцца Францыяй.
Пазней цэнтральная ўлада істотна аслабла. У IX стагоддзі Францыя рэгулярна падвяргалася набегамвікінгаў, у 886 апошнія асаджвалі Парыж. У911 вікінгі заснавалі герцагстваНармандыя на поўначы Францыі. Да канца X стагоддзя краіна была практычна цалкам раздробленая, а каралі не мелі рэальнай улады за межамі сваіх феадальных уладанняў (Парыж і Арлеан). Дынастыю Каралінгаў у987 змяніла дынастыяКапетынгаў, па імені першага яекараля Гуго Капета. Праўленне Капетынгаў адзначана крыжовымі паходамі, рэлігійнымі войнамі ў самой Францыі (спачатку ў 1170 г. рух вальдэнсаў, а ў 1209—1229 — Альбігойскія войны), скліканнем парламента — Генеральных штатаў — упершыню ў 1302, а таксама Авіньёнскім палонам пап, калі Папа Рымскі быў арыштаваны ў 1303 каралёмФіліпам IV Прыгожым, і Папы вымушаныя былі заставацца ў Авіньёне да 1378. У 1328 Капетынгаў змяніла бакавая галіна дынастыі, вядомая як дынастыяВалуа.
У 1337 пачаласяСтагадовая вайна зАнгліяй, у якой спачатку поспех спадарожнічаў англічанам, якія здолелі захапіць істотную частку тэрыторыі Францыі, але ў рэшце рэшт, асабліва пасля прышэсцяЖаны д’Арк, у вайне наступіў пералом, і ў 1453 англічане капітулявалі.
Да перыяду праўленняЛюдовіка XI (1461—1483) адносіцца фактычная ліквідацыя феадальнай раздробненасці Францыі і ператварэнне краіны ў абсалютную манархію. У далейшым Францыя пастаянна імкнулася граць прыкметную ролю ў Еўропе. Так, з 1494 па 1559 яна вялаІтальянскія войны зІспаніяй за кантроль надІталіяй. У канцы XVI стагоддзя ў пераважна каталіцкай Францыі атрымаў распаўсюджанне пратэстантызм кальвінісцкага толку (пратэстанты ў Францыі называлісягугеноты). Гэта выклікала рэлігійныя войны паміж католікамі і пратэстантамі, пікам якіх у 1572 сталаВарфаламееўская ноч у Парыжы — масавае забойства пратэстантаў. У 1589 дынастыя Валуа абарвалася, іГенрых IV стаў заснавальнікам новай дынастыіБурбонаў.
Французская манархія дасягнула свайго росквіту ўXVII стагоддзі за часам панаванняЛюдовіка XIV. Удзельнічаючы ў шматлікіх войнах, Францыя стала вядучай еўрапейскай сілай. Да таго ж у Францыі пражывала найбольшая ў Еўропе колькасць насельніцтва, і дзяржава мела вялікі ўплыў на еўрапейскую палітыку, эканоміку і культуру.Французская мова стала найбольш выкарыстоўваемай мовай удыпламатыі,навуцы,літаратуры і міжнародных справах, і заставалася такой даXX стагоддзя[11]. Францыя значна пашырыла сваю тэрыторыю, дзякуючы заморскім уладанням уАмерыцы,Афрыцы іАзіі. Людовік XIV адмяніўНанцкі эдыкт, змусіўшы тысячы гугенотаў адправіцца ў выгнанне.
ПрыЛюдовіку XV Францыя страцілаНовую Францыю і большасць сваіх індыйскіх уладанняў пасля паражэння ўСямігадовай вайне, якая скончылася ў1763 годзе, аднак яе кантынентальная тэрыторыя працягвала расці, дзякуючы далучэнню да краіныЛатарынгіі (1766) іКорсікі (1770). Непапулярны кароль Людовік XV сваімі неабдуманым фінансавымі, палітычнымі і ваеннымі рашэннямі дыскрэдытаваў манархію, і, магчыма, менавіта яго праўленне вылілася ўфранцузскую рэвалюцыю праз 15 гадоў пасля яго смерці[12].
Людовік XVI, унук Людовіка XV, актыўна падтрымліваў змаганне амерыканцаў за незалежнасць ад Вялікабрытаніі, што было рэалізаванаПарыжскай дамовай1783 года. Па іроніі лёсу, прыклад Амерыканскай рэвалюцыі, а таксама фінансавы крызіс, які пачаўся ў Францыі, сталі аднымі з прычын пачатку французскай рэвалюцыі.
Пасля ўзяццяБастыліі14 ліпеня1789 года абсалютная манархія была скасавана, і Францыя стала канстытуцыйнай манархіяй. Праз Дэкларацыю правоў чалавека і грамадзяніна Францыя аб’явіла пра знішчэнне арыстакратычных прывілеяў і абвясціла свабоду і роўныя правы для ўсіх мужчын, а таксама доступ да дзяржаўнай службы на аснове таленту і здольнасцей, а не нараджэння. Улада караля была абмежавана, і Людовік XVI паспрабаваў здзейсніць контрарэвалюцыю пры падтрымцы еўрапейскіх манархаў. Аднак спроба не ўдалася, аўтарытэт караля быў падарваны, ён быў пакараны смерцю, і Францыя сталарэспублікай22 верасня1792 года.
Пад ціскам з боку іншых еўрапейскіх манархій, унутраных партызанскіх войнаў (напрыклад,Вандэйскае паўстанне) і контррэвалюцыі, у маладой рэспубліцы пачаўся тэрор. Паміж1793 і1794 гадамі было пакарана смерцю ад 16 тысяч да 40 тысяч чалавек. У Заходняй Францыі грамадзянская вайна доўжылася з1793 па1796 гады, у гэты перыяд загінула ад 200 тысяч да 450 тысяч чалавек[13]. Аднак рэспубліка здолела выжыць і разграміць контррэвалюцыю. У вынікуТэрмідарыянскага перавароту быў пакладзены канец панаваннюРабесп’ера і тэрору. Адмена рабства і мужчынскае ўсеагульнае выбарчае права, прынятыя за часам радыкальнай фазы рэвалюцыі, былі зноў адменены наступнымі ўрадамі.
Пасля нядоўгага часу кіравання ўрадаНапалеон Банапарт захапіў кантроль над рэспублікай, у1799 годзе стаўшы першым консулам, а затым у1804 годзе імператарамФранцузскай імперыі. Наступны перыяд гісторыі мае назвуНапалеонаўскія войны, калі Францыя ваявала супраць кааліцыі еўрапейскіх манархій. Пры гэтым напалеонаўскія войскі захапілі большую частку кантынентальнай Еўропы, а члены сям’іБанапартаў былі прызначаны манархамі ў некаторых ізноў створаных каралеўствах[14]. Гэтыя перамогі прывялі да сусветнай экспансіі французскіх рэвалюцыйных ідэалаў і рэформ, выражаных уКодэксе Напалеона і Дэкларацыі правоў чалавека, а таксама да ўсталяванняметрычнай сістэмы. Пасля катастрафічнайрасійскай кампаніі Напалеон пацярпеў паражэнне, і манархія Бурбонаў была адноўлена. Каля мільёна французаў загінулі падчас напалеонаўскіх войнаў[14].
1848—1852 —Другая рэспубліка. Пасля рэвалюцыі 1848Шарль-Луі Напалеон Банапарт, пляменнік Напалеона I, быў дэмакратычна абраны на пасаду першага прэзідэнта новай рэспублікі. Ведаючы, што заканадаўства не дазвалае яму балатавацца на другі тэрмін, ён у 1851 бярэ ў свае рукі ўсю паўнату ўлады.
Парыжане вітаюць саюзнікаў наЕлісейскіх Палях, 26 жніўня 1944 года
1852—1870 — У 1852 годзе Шарль-Луі абвяшчае сябе імператарам Напалеонам III. Падчас яго 18-гадовага кіравання Францыя здабыла перамогу ўКрымскай вайне, пабудавалаСуэцкі канал. Аднак імператар пераацаніў здольнасці сваёй арміі супрацьстаяць нованароджанай магутнай Прускай дзяржаве. У 1870 Напалеон капітуляваў пры Седане, немцы асадзілі Парыж і імперыя скончылася, на гэты раз канчаткова.
1870—1940 —Трэцяя рэспубліка, абвешчаная пасля таго, як Напалеон III трапіў у палон падСеданам уФранка-прускай вайне (1870-71). У сакавіку — маі 1871 года існавалаПарыжская камуна. У канцы XIX — пачатку XX стагоддзя ўтварыліся шматлікія сацыялістычныя партыі. У канцы XIX стагоддзя скончылася фарміраванне французская каланіяльнай імперыі, якая ўключала ў сябе вялізныя ўладанні ўАфрыцы іАзіі. У 1914—1918 Францыя на бакуАнтанты ваявала з дзяржаваміТраістага саюзу. На тэрыторыі краіны разгортваліся ўсе асноўныя ваенныя падзеіЗаходняга тэатра Першай сусветнай вайны.
1940—1944 — германская акупацыя паўночнай Францыі,рэжым Вішы ў паўднёвай Францыі.
1944 — вызваленне Францыі войскамі антыгітлераўскай кааліцыі ірухам Супраціву.
У 1958 годзе прынята канстытуцыя Пятай рэспублікі, якая пашырыла правы выканаўчай улады.Прэзідэнтам Францыі быў абраныШарль дэ Голь, генералСупраціву, герой Першай і Другой сусветных войн. На 1960 год, у сітуацыі распаду каланіяльнай сістэмы, большасць французскіх калоній атрымала незалежнасць. У 1962 годзе паслякрывавай вайны набыў незалежнасцьАлжыр. Прафранцузскія алжырцы перасяліліся ў Францыю, дзе склалі мусульманскую меншасць, якая з тых часоў імкліва расце.
Масавыя хваляванні моладзі і студэнтаў у 1968 годзе, якія выклікала абвастрэнне эканамічных і сацыяльных супярэчнасцяў, а таксама ўсеагульная забастоўка прывялі да вострага палітычнага крызісу; прэзідэнтШарль дэ Голь, заснавальнік Пятай рэспублікі, сышоў у адстаўку ў 1969 годзе і 9 лістапада 1970 года, праз год, памёр. Другім прэзідэнтам Пятай рэспублікі быў у1969 абраныЖорж Пампіду. У1974 яго змяніўВалеры Жыскар д’Эстэн. З1981 па1995 прэзідэнтам Францыі быўФрансуа Мітэран, пры якім пачаўся доўгачасовы эканамічны ўздым. З1995 па2007 — прэзідэнтЖак Шырак. Па яго ініцыятыве ў Францыі быў праведзены рэферэндум аб скарачэнні тэрміну паўнамоцтваў прэзідэнта з сямі да пяці гадоў, 73 % французаў выказаліся за прапанову Шырака. У2007 прэзідэнтам быў абраныНікаля Сарказі.6 мая2012 24-м прэзідэнтам Францыі быў абраныФрансуа Аланд. 14 траўня 2017 новым прэзідэнтам стаў лідар руху «Наперад»Эманюэль Макрон.
Францыя — суверэнная ўнітарная дэмакратычная рэспубліка. Сістэма палітычных устаноў сучаснай Францыі вызначанаКанстытуцыяй V Рэспублікі, прынятай4 кастрычніка1958. Дзейная Канстытуцыя ўсталёўвае рэспубліканскую прэзідэнцка-парламенцкую форму кіравання (Канстытуцыя Французскай Рэспаблікі, разд. 2). Кіраўнік дзяржавы —прэзідэнт, які абіраецца напяць гадоў шляхам прамога ўсеагульнага галасавання (пяцігадовы тэрмін прэзідэнцкага мандату быў вызначаны рэферэндумам27 верасня2000). Адпаведна Артыкулу 16 Канстытуцыі, прэзідэнт кіруе Радай міністраў, ратыфікуе законы, а таксама выконвае абавязкігалоўнакамандуючага. Прэзідэнт мае права распусціцьНацыянальны сход Французскай рэспублікі і, у выпадку сур’ёзнага палітычнага крызісу, узяцьнадзвычайныя паўнамоцтвы. На сёння прэзідэнтам Францыі з’яўляеццаЭмануэль Макрон ад цэнтрысцкага руху «Наперад!». Гэта восьмы па ліку прэзідэнт пятай рэспублікі. Яго папярэднікам быўФрансуа Аланд адСацыялістычнай партыі.
Люксембургскі палац у Люксембургскім садзе — месца паседжанняСенату
Заканадаўчая ўлада належыцьдвухпалатнаму парламенту, які абіраецца ўсеагульным галасаваннем. Парламент уключае ў сябе дзве палаты — Сенат іНацыянальны сход.Сенат Рэспублікі складаецца з 348 сенатараў (да 2011 года іх было 321), 305 з якіх прадстаўляюць метраполію, 9 — заморскія тэрыторыі, 5 — тэрыторыі Французскай супольнасці і 12 — французскіх грамадзян, якія пражываюць за мяжой. Сенатары мусяць быць старэйшымі за 24 гады і абіраюцца на шасцігадовы тэрмін калегіяй выбаршчыкаў, якая складаецца з дэпутатаў Нацыянальнага сходу, генеральных саветнікаў і дэлегатаў ад муніцыпальных саветаў, пры гэтым Сенат абнаўляецца на адну траціну кожныя тры гады.Нацыянальны сход складаецца з 577 дэпутатаў, 555 з якіх прадстаўляюць метраполію, а 22 — заморскія тэрыторыі. Дэпутаты Нацыянальнага сходу абіраюцца на прамых усеагульных выбарахна 5 гадоў памажарытарнай сістэме.
Акрамя кантролю над урадам, абедзве палаты распрацоўваюць і галасуюць за тыя ці іншыя законы. У выпадку нязгоды паміж палатамі канчатковае рашэнне выносіць Нацыянальны сход.
Галава ўрада —прэм’ер-міністр. Адпаведна Артыкулу 8 Канстытуцыі, прэзідэнт прызначаепрэм'ер-міністра. Зацвярджэнне яго кандыдатуры Нацыянальным сходам не патрабуецца, але праз тое, што Нацыянальны сход мае права ў любы момант аб’явіць ураду вотум недаверу. Звычайна прэм’ер прадстаўляе адну партыю, якая мае большасць месцаў у НС. Прэм’ер-міністр складае спіс міністраў свайго кабінета і прадстаўляе яго на зацвярджэнне прэзідэнту; прэзідэнт па яго прапанове зацвярджае членаў урада (раду міністраў). Пад кіраўніцтвам прэм’ер-міністра ўрад вызначае і праводзіць палітыку французскай нацыі. Прэм’ер-міністр адказвае за бягучую ўнутраную і эканамічную палітыку, а таксама мае права выдаваць загады агульнага характару. Ён лічыцца адказным асабіста за палітыку дзяржавы. Прэм’ер-міністр ажыццяўляе кіраванне дзейнасцю ўрада і забяспечвае выкананне законаў (артыкул 21 Канстытуцыі). 9 верасня 2025 года прэм’ер-міністрам Францыі быў прызначаныСебасцьен Лекарню[be-tarask].
Сістэма мясцовых органаў самакіравання ў Францыі будуецца ў адпаведнасці з адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам. Яны прадстаўленыякамунамі,дэпартаментамі ірэгіёнамі, дзе з’яўляюцца выбарнымі органамі.
Камуна (усяго іх налічваецца каля 36 тыс.), кіруецца муніцыпальным саветам і мэрам, які з’яўляецца главой выканаўчай улады. Савет кіруе справамі камуны, прымае рашэнні па пытаннях, якія закранаюць інтарэсы яе грамадзян па ўсіх сацыяльных праблемах: распараджэнне маёмасцю, стварэнне неабходных службаў.Дэпартаменты — асноўная адзінка адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу — прадстаўленыя 96унутранымі і пяццю так званымізаморскімі дэпартаментамі. Да кампетэнцый дэпартаменцкага савета адносіцца прыняцце мясцовага бюджэту і кантроль за яго выкананнем, арганізацыя дэпартаменцкіх службаў, кіраванне маёмасцю. Кіраўніком дэпартамента з’яўляецца старшыня генеральнага савета. Найбуйнейшай адзінкай у адміністрацыйным падзеле краіны з’яўляеццарэгіён. У кожным рэгіёне заснаваныя эканамічныя і сацыяльныя камітэты і рэгіянальны камітэт па займах. У рэгіёне дзейнічае свая рахункавая палата. Рэгіянальны савет абірае свайго старшыню, які з’яўляецца выканаўчай уладай у рэгіёне.
Францыя — адна з вядучых і найбольш аўтарытэтных дзяржаў на сусветнай арэне. Францыя стаяла ля вытокаў ААН у 1945 годзе, сёння яна сталы членСавета Бяспекі гэтай арганізацыі з правам вета. Ядзерная дзяржава. Разам з Вялікабрытаніяй дзеліць другое месца ў спісе найбуйнейшых эканомік Еўропы. Францыя з’яўляецца заснавальнікам і актыўным удзельнікам Еўрапейскага саюза, уСтрасбургу засядаеЕўрапарламент. У 2015 Францыя была названа самай «інтэграванай» (the best networked) краінай свету, паколькі ўваходзіць у найбольшую колькасць міжнародных арганізацый.[15]
Францыя застаецца культурнай сталіцай свету. Менавіта ў Парыжы знаходзіцца штаб-кватэраЮНЕСКА. Французская мова — адна з афіцыйных моў ААН. Франкафонія аб’ядноўвае больш за восем дзясяткаў краін па ўсім свеце, дзе французская мова альбо афіцыйная, ці хаця б проста папулярная. Францыя — сталіца не толькі ЮНЕСКА і Франкафоніі: тут размясціліся таксама штаб-кватэрыАЭСР,Міжнароднага Бюро Вагаў і Мер,Інтэрполу.
3 студзеня 1992 Французская Рэспубліка афіцыйна прызнала незалежнасць Рэспублікі Беларусь. Дыпламатычныя адносіны ўстаноўлены 25 студзеня 1992 года. У сакавіку 1992 года ў Парыжы адкрыта Пасольства Рэспублікі Беларусь, у маі 1992 г. — Пасольства Францыі ў Мінску. 11-13 ліпеня1996 г адбыўся візітПрэзідэнта Рэспублікі БеларусьА. Р. Лукашэнкі ў Францыю — першы афіцыйны візіт кіраўніка беларускай дзяржавы ў краіны далёкага замежжа, у ходзе якога быў падпісаны Дагавор аб супрацоўніцтве і паразуменні паміж краінамі. У Нацыянальным сходзе Францыі ў кастрычніку 1993 г. была створана парламенцкая група дружбы «Францыя — Беларусь». У 2012—2019 гг.. паслом Беларусі ў Францыі быўПавел Латушка. Развівалася супрацоўніцтва пародненых гарадоў Беларусі і Францыі:Мінск —Ліён,Гомель —Клермон-Феран,Гродна —Лімож,Магілёў —Вілербан,Брэст —Брэст.
У цэлым Францыя з’яўляецца адной з нешматлікіх краін, у складзе ўзброеных сіл якой ёсць амаль поўны спектр сучаснай зброі і ваеннай тэхнікі ўласнай вытворчасці — ад стралковай зброі да ўдарных атамных авіяносцаў.
Францыя таксама з’яўляецца краінай-уладальніцай ядзернай зброі. Афіцыйна пазіцыяй французскага ўрада было стварэнне «абмежаванага ядзернага арсеналу на мінімальна неабходным узроўні». На сённяшні дзень гэты ўзровень складае чатыры атамныя падводныя лодкі і каля ста самалётаў з ядзернымі ракетамі.
У рэспубліцы дзейнічае кантрактная сістэма праходжання службы і адсутнічае воінская павіннасць. Ваенны персанал, які ўключае ў сябе ўсе падраздзяленні, складае каля 270 тыс. чалавек. Пры гэтым паводле рэформы, распачатай прэзідэнтам рэспублікіНікаля Сарказі, з арміі павінна быць звольнена 24 % служачых, у асноўным на адміністрацыйных пасадах.
Францыя падзяляецца на 18рэгіёнаў (фр.:régions). Рэгіён уяўляе сабой пэўную тэрыторыю, якая характарызуецца ўласнай культурай ці сацыяльнай ідэнтычнасцю. Краіна да 2016 года была падзелена на 26 рэгіёнаў (21 + Корсіка + 4 заморскія). У 2014 быў зацверджаны новы адміністрацыйны падзел, які ўступіў у сілу ў пачатку 2016. Адміністрацыйныя адзінкі былі ўзбуйнены, і цяпер метрапольная Францыя дзеліцца на 13 рэгіёнаў (разам з Корсікай). Да 4 заморскіх рэгіёнаў быў дададзены пяты — Маёта.[5]
Французскія рэгіёны падзяляюцца на 100дэпартаментаў. Усяго ў Францыі існуе 5 узроўняў адміністрацыйнага падзелу: за дэпартаментамі ідуцьакругі,кантоны ікамуны.
З насельніцтвам у 67 мільёнаў чалавек, паводле звестак на студзень2019 года, Францыя з’яўляецца 21-й у свеце краінай паводле колькасці насельніцтва і трэцяй паводле колькасці насельніцтва ў Еўропе[16]. Нізкі, але станоўчы (і адзін з найвышэйшых у Еўропе!) каэфіцыент натуральнага прыросту насельніцтва (3—4 на 1000) абумоўлены высокай нараджальнасцю сярод шматлікіх імігрантаў з былых калоній. Удзельная вага асоб замежнага паходжання, якія не з’яўляліся грамадзянамі Францыі на момант нараджэння, перавышае 10 %.
Афіцыйнай этнічнай статыстыкі ў Францыі не існуе. Па розных ацэнках, каля 80 % насельніцтва складаюць французы. У французскім народзе гістарычна перапляліся кельцкія, лацінскія, аквітанскія і германскія карані. Астатнія 20 % — гэта нацыянальныя меншасці (брэтонцы, карсіканцы, эльзасцы) і імігранты. Увогуле сёння этнічны склад Франціі стаў надзвычай стракатым, галоўным чынам, дзякуючы буйнамаштабнай іміграцыі на працягу апошняга стагоддзя.
Згодна з другім артыкулам Канстытуцыі, дзяржаўная мова Францыі —французская, раманская мова, што паходзіць ад лацінскай. З сярэдзіны XVII па першую палову XX стагоддзя французская была мовай міжнародных зносін ілінгва франка для адукаваных еўрапейцаў. Пагроза англізацыі ў XX ст. падштурхнула ўлады Пятай Рэспублікі да ўмацавання пазіцый французскай мовы ў Францыі і папулярызацыі яе за межамі дзяржавы праз Франкафонію.
Рэймскі сабор, які да 1825 года служыў месцам каранацыі французскіх манархаў
Сёння на французскай па ўсім свеце ўмее размаўляць ад 300 да 500 млн чалавек. Да рэгіянальных моў французскі ўрад адносіцьаксітанскую, брэтонскую, каталанскую,баскскую, фламандскую,эльзаскі дыялект. Паводле даследавання 2007 года, другой па колькасці носьбітаў (2,3 млн) матчынай мовай стала арабская.
Свабода веравызнання адносіцца да правоў, дэклараваных Канстытуцыяй. У даследаванні 2016 года 51,1 % французаў назвалі сябе хрысціянамі (пераважная большасць — каталікі, а з 47 000 французскіх культавых пабудоў 94 % — каталіцкія); 39,6 % заявілі аб сваім атэізме абоагнастыцызме, 5,6 % пацвердзілі сваю прыхільнасць да ісламу, 0,8 % назваліся іўдаістамі (гэта трэцяя ў свеце пасля ЗША і Ізраіля іўдзейская абшчына).[17]
Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва па еўрапейскіх мерках невысокая — 116 чал/км². Для краіны характэрны высокі ўзровень урбанізацыі. Гараджане складаюць 77 % насельніцтва краіны. У Францыі налічваецца 73 агламерацыі, у кожнай з якіх жывуць больш за 100 тысяч чалавек. Найбольш буйнымі агламерацыямі (больш за 1 млн жыхароў) з’яўляюцца Парыж,Марсель,Ліён іЛіль, Тулуза, Бардо. Ад 500 тыс. да 1 млн чалавек жывуць у агламерацыяхНіцы,Нанта,Рэна і Страсбурга. Колькасць насельніцтва ў гарадскіх агламерацыях значна перавышае колькасць жыхароў у адпаведных гарадскіх ядрах. Так у Вялікім Парыжы пражывае каля 12,4 млн чал. (18,5 % насельніцтва краіны), у горадзе Парыжы — 2,2 млн.
Францыя — буйная высокаразвітая краіна, членВялікай Сямёркі. У Парыжы размешчана штаб-кватэраАЭСР. Па памерах ВУП па ППЗ (каля 3 трлн даляраў у 2019) Францыя адносіцца да еўрапейскіх лідараў і замыкае сусветную дзясятку. Краіну характарызуюць вельмі высокія значэнні ВУП на душу насельніцтва (47 000 даляраў) і ІЧР (0,901). Гаспадарка Францыі мае постіндустрыяльную галіновую структуру. На сферу паслуг прыходзіцца 78,8 % ВУП краіны, тут працуе больш за 77 % занятага насельніцтва.[19] У шматгаліновай прамысловасці вядучую ролю адыгрываюць машынабудаванне і хімічная прамысловасць. Адметная роля Францыі ў авіяракетнай індустрыі (еўрапейскі кансорцыумAirbus, штаб-кватэра якога знаходзіцца ўТулузе). У спіс Fortune Global 500 у 2015 уваходзіла 31 французская кампанія, што ставіць Францыю вышэй за Германію і Злучанае Каралеўства. У 1999—2002 годзе разам з яшчэ 11 еўрапейскімі краінамі перайшла на еўра (старая валюта —французскі франк); з’яўляецца часткай Еўрапейскага адзінага рынку.
У Францыі змяшаная эканоміка з перавагай прыватнага сектара і значным дзяржаўным складнікам у такіх галінах, як чыгуначны транспарт, атамная энергетыка, авіябудаўніцтва і тэлекамунікацыі. Пачынаючы з 1990-х роля дзяржавы ў эканоміцы няўхільна зніжаецца. Францыя з’яўляецца адным з найбуйнейшых магнітаў для інвестыцый сярод развітых краін, сама ж уваходзіць у дзясятку сусветных інвестараў. Парыжская фондавая біржа, заснаваная яшчэ Людовікам XV (з 2007 года філіял NYSE Euronext group), у Еўропе па масштабах саступае толькі Лонданскай. Французскімі з’яўляюцца найбуйнейшае страхавое агенцтва свету AXA і банкі BNP Paribas ды Crédit Agricole, што ўваходзяць у сусветную дзясятку. Непадалёк ад Ніцы размяшчаецца тэхнапарк Сафія-Антыпаліс.
Маюцца значныя эканамічныя праблемы. Узровень беспрацоўя ў 2016—2017 складаў каля 10 %, у 2015 каля 15 % насельніцтва жылі за рысай беднасці. Усё гэта час ад часу выліваецца ў вулічныя пратэсты, самымі масавымі з якіх у бягучым дзесяцігоддзі стаўРух жоўтых камізэлек, што распачаўся ў канцы 2018 пасля чарговага павышэння цаны на бензін.
АЭС Катэном. Францыя мае найвышэйшы ў свеце % электраэнергіі, выпрацаваны на АЭС
Францыя — адзін з найбуйнейшых вытворцаў і экспарцёраў электраэнергіі ў Еўропе і свеце. Энергетыка Францыі функцыянуе ва ўмовах вострага недахопу ўласных паліўных рэсурсаў. Аднак наяўнасць буйных запасаў уранавай сыравіны спрыяла развіццю атамнай электраэнергетыкі, па маштабах якой Францыя саступае толькі ЗША. У 2016 годзе ў Францыі працавала 58 ядзерных рэактараў, на якіх у 2017 годзе было выпрацавана 71,6 % электраэнергіі.[20] Дзякуючы атамнай энергетыцы, Францыя займае апошняе месца ў G7 па выкідах дыяксіду вугляроду. Вуглевадародная электраэнергетыка ў 2016 забяспечвала ўсяго 8,6 % патрэб краіны. На ўзнаўляльныя крыніцы прыходзіцца 19,8 % выпрацаванай электраэнергіі (2016). Большая іх палова (12,2 % у 2014 годзе) прыпадае на невялікія ГЭС у Цэнтральным масіве, Пірэнеях і Альпах. Хуткімі, але павальнейшымі, чым у Германіі ціІспаніі, тэмпамі развіваюцца ветравая і сонечная энергетыка.
У партовых гарадах дзейнічаюць нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы. Французскім нафтавым гігантам і адной з найбуйнейшых ТНК у свеце з’яўляецца кампанія Total.
Металургія, якая некалі адыгрывала вырашальную ролю ў структуры прамысловасці, сёння страціла сваё вызначальнае значэнне. У 2018 Францыя выплавіла 15,4 млн тон сталі — 15-е месца ў свеце і 3-е ў ЕС пасля Германіі і Італіі.[21] Выкарыстанне пераважна імпартнай сыравіны абумовіла зрух вытворчасці ў прыморскія раёны. Буйныя металургічныя камбінаты працуюць у партовых цэнтрахДзюнкерк і Фос (раён Марселя).
Штаб-кватэра Пежо-Сітраэн
Машынабудаванне забяспечвае каля 40 % кошту прадукцыі апрацоўчай прамысловасці. Вядучую ролю ў ім адыгрывае транспартнае машынабудаванне, якое спецыялізуецца на вытворчасці аўтамабіляў (канцэрны «Пежо-Сітраэн» — 6-ы ў свеце і другі ў Еўропе аўтаканцэрн і «Рэно»), авіяцыйнай («Аэробус») і ракетнай («Аэраспэйс») тэхнікі, у меншай ступені — суднаў (ваенных і спецыялізаваных). Найбуйнейшыя цэнтры размешчаны ўЛіёнскай іПарыжскай агламерацыі. У 2010-х Францыя штогод вырабляла каля 2 млн аўтамабіляў (2,2 млн і 10-е месца ў свеце ў 2018, у 1990-х французскі аўтапрам быў чацвёртым у свеце). Па вытворчасці прадукцыі авіяракетнай прамысловасці (цэнтрыТулуза,Бардо,Буржэ) Францыя лідзіруе ў Еўропе. Развіта вытворчасць электронікі і электратэхнікі.
І ўсё ж такі найбольш развітай і маштабнай галіной недарэмна лічыццахімічная прамысловасць. Францыя — адзін з найбуйнейшых у свеце вытворцаў хімічнай інафтахімічнай прадукцыі, у тым лікукаўстычнай соды, сінтэтычнагакаўчуку,пластмас,мінеральных угнаенняў,фармацэўтычных тавараў (самы значны вытворца — кампаніяSanofi). Кампанія «Мішлен» уваходзіць у Топ-3 сусветных вытворцаў шын. Вялікай папулярнасцю на сусветным рынку карыстаюцца французская парфумерыя і касметыка. На апошняй спецыялізуецца кампаніяL’Oreal, якая па маштабах вытворчасці не мае роўных у свеце.
Францыя — найбуйнейшы ў Еўропе вытворца сельскагаспадарчай прадукцыі (20 % ад усёй вытворчасці ўЕС). Гэтаму спрыяюць выдатныя агракліматычныя рэсурсы, прымяненне сучасных тэхналогій ды аграрная палітыка ЕС. Па экспарце прадукцыі сельскай гаспадаркі займае першае месца ў ЕС і трэцяе ў свеце. На долю сельскай гаспадаркі прыпадае прыкладна 2 % ВУП, на долю аграпрамысловага комплексу — больш за 4 %. У 2007 сельская гаспадарка Францыі атрымала 8 млрд еўра еўрапейскіх субсідый, у аграрным жа комплексе было створана прадукцыі на 33 млрд еўра. У структуры сельскай гаспадаркі Францыі суадносіны раслінаводства і жывёлагадоўлі прыкладна роўныя.
У раслінаводстве вядучай з’яўляецца збожжавая гаспадарка. Занальны характар размяшчэння ўласцівы для пасеваў пшаніцы, кукурузы і ячменю. Значныя пасевы бульбы і цукровых буракоў, па вытворчасці якіх Францыя — сусветны лідар. Асноўны раён іх вытворчасці — Паўночна-Французская нізіна, тут жа размяшчаецца і большасць цукровых заводаў. Паўсюдна развіта агародніцтва і пладаводства. Францыі належыць 2-е месца ў Еўропе і 4-е ў свеце па вытворчасці вінаграду.[22] Галоўны раён вінаградарства —Лангедок. Асноўная частка ўраджаю выкарыстоўваецца ў вінаробстве. Экспартныя марачныя віны вырабляюцца ў раёне Бардо, у Шампані, даліне ракі Луары. Самі ж французы аддаюць перавагу ружовым вінам. Заморскія тэрыторыі (Марцініка,Рэюньён) слаўныя зборам цукровага трыснягу і вытворчасцюрому з яго.
Галоўная галіна жывёлагадоўлі — развядзенне буйной рагатай жывёлы мяса-малочнага кірунку. Развіты птушкагадоўля, свінагадоўля і конегадоўля. Францыя ўваходзіць у групу сусветных лідараў па пагалоўі буйной рагатай жывёлы, свіней, птушкі, вытворчасці малака, яек, мяса.
Рыбныя рэсурсы Францыі моцна спустошаны. Большую частку ўлову ў рэках і азёрах складае стронга, якую разводзяць штучна. У Біскайскім заліве вядзецца здабыча сардзін, камбалы і селядцоў, а таксама амараў, крэветак і малюскаў.
Найбольшае значэнне ў сферы паслуг краіны мае фінансавая дзейнасць. Банкі Францыі яшчэ з сярэдзіны XIX ст. займалі вядучыя пазіцыі не толькі ў эканоміцы краіны, але і ў свеце. Па ўзроўні канцэнтрацыі банкаўскай дзейнасці Францыя ўваходзіць у лік вядучых сусветных дзяржаў. З 50 найбуйнейшых банкаў свету шэсць з’яўляюцца французскімі.
Двухпавярховы цягнікTGV ляціць па віядуку Сіз-Балазон
Адной з найбольш развітых і збалансаваных у свеце з’яўляецца транспартная сістэма Францыі. Найбуйнейшым транспартным вузлом краіны з’яўляецца Парыж. Ад яго ў радыяльных напрамках разыходзяцца найважнейшыя аўтамабільныя і чыгуначныя шляхі, якія злучаюць сталіцу з найбуйнейшымі гарадамі Францыі і сталіцамі іншых еўрапейскіх дзяржаў. У Парыжы знаходзяцца і найбуйнейшыя міжнародныя аэрапорты.
Сустветную вядомасць атрымалі цягнікіTGV (фр.:train àgrandevitesse) — сетка хуткасных электрацягнікоў. Першая лінія была адкрыта ў1981 годзе паміжПарыжам іЛіёнам. Цягнікі рухаюцца з хуткасцю да 320 км/гадз.
Ва ўнутраных пасажыра- і грузаперавозках лідзіруюць аўтамабільны і чыгуначны транспарт. Большасць гарадоў звязаны паміж сабой сеткай высакахуткасных магістралей. Імпарт вялікіх аб’ёмаў нафты і газу абумовіў развіццё разгалінаванай сістэмы трубаправодаў. Марскі і авіятранспарт абслугоўваюць пераважна знешнія сувязі. Галоўныя марскія парты —Гаўр, Бардо, Марсель.
Сад de Marqueyssac, адзін з Выбітных садоў Францыі
Францыя — сусветны лідар па развіцці турызму. Маючы мноства прывабных прыродных ландшафтаў і шмат помнікаў культуры, Францыя ператварыла турызм у адну з найважнейшых галін сваёй гаспадаркі, якая дае не менш за 9 % ВУП і забяспечвае больш за 2,9 млн працоўных месцаў.[23] Штогод краіну наведваюць больш за 80 млн замежных турыстаў, якія накіроўваюцца на Французскае Міжземнамор’е, Французскія Альпы і ў Парыж — найбуйнейшы цэнтр не толькі замежнага, але і ўнутранага турызму. Галоўны міжземнаморскі турысцка-рэкрэацыйны раён Францыі — Французская Рыўера, абоБлакітны Бераг (Côte d’Azur) — участак узбярэжжа, які працягнуўся на 115 км адТулона даМентоны ля франка-італьянскай мяжы. «Сталіца» Французскай Рыўеры — курортны горадНіца, у якім турызм дае працу палове насельніцтва. Яшчэ адным буйным турысцкім раёнам з’яўляецца даліна Луары са шматлікімі сярэднявечнымі і пазнейшага часу замкамі.
Францыя экспартуе транспартныя сродкі, прадукцыю харчовай прамысловасці, фармацэўтыку і касметыку, турыстычныя і IT-паслугі; імпартуе нафту і іншае паліва ды сыравіну, камп’ютарную тэхніку і смартфоны, аўтамабілі, трапічную садавіну, IT-паслугі. Асноўныя гандлёвыя партнёры — дзяржавы ЕС (Германія (15 % экспарту, 18 % імпарту), Бельгія (8 % і 10 %) Іспанія (7 % і 7 %), Італія), а таксама Вялікабрытанія, ЗША, Кітай.[24]
Хаця Францыя стварыла выбітныя ўзоры сярэднявечнага мастацтва (скульптуры гатычных сабораў, жывапісЖана Фуке), кніжнай мініяцюры і мастацтваАдраджэння (Франсуа Клуэ,Клода Ларэна), французскае мастацтва доўгі час знаходзілася ў цені іншых краін, найпершІталіі іНідэрландаў. У XVII найбуйнейшыя французскія майстры (Нікаля Пусэн,Клод Ларэн), скульптары (П’ер Пюжэ) значную частку жыцця праводзілі ў Італіі, якая ў той час лічылася цэнтрам сусветнага мастацтва. Першым стылем, які ўзнік у Францыі, быўракако, найбуйнейшыя прадстаўнікі якога —Антуан Вато іФрансуа Бушэ.
У Сярэднявеччы і да канцаXIV стагоддзя французская філасофія была вядучай у Еўропе, таму што амаль усе выдатныя філосафы навучаліся або выкладалі, па меншай меры некаторы час, уПалаціне ў Парыжы абоПарыжскім універсітэце, які быў заснаваны ў1206 годзе. Французская філасофія вядомая ва ўсім свеце дзякуючы свайму арыгінальнаму стылю і тэматыцы. Для яе характэрна яснасць мыслення, майстэрскае вар’іраванне выразаў і ўражлівыя вобразы, якія спалучаюцца з незвычайнай філасофскай сур’ёзнасцю і вастрынёй, цесная сувязь з грамадскім і палітычным жыццём нацыі[25]. Спецыфіка французскай філасофіі абумоўлена яе мовай, надае ёй паэтычнасць і мастацкасць.