Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Фатхі Башага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фатхі Башага

Прэм’ер-міністр Лівіі (аспрэчваецца)
22 лютага2022 —16 мая2023
ПапярэднікАбдэль Хамід Махамед Дбэйбе
ПераемнікУсама Хамада
Міністр унутраных спраўУрада нацыянальнай згоды Лівіі
3 верасня2020 —15 сакавіка2021
Кіраўнік урадаФаіз Сарадж
ПапярэднікХалід Ахмад Мазэн
Міністр унутраных спраўУрада нацыянальнай згоды Лівіі
7 кастрычніка2018 —28 жніўня2020
Кіраўнік урадаФаіз Сарадж
ПапярэднікАбдусалам Ашур
ПераемнікХалід Ахмад Мазэн

Нараджэнне20 жніўня1962(1962-08-20)(63 гады)
Гады службы 
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фатхі Алі Абдул Салам Башага (араб.فتحي علي عبد السلام باشآغا‎; нар.20 жніўня1962,Місурата,Каралеўства Лівія) — міністр унутраных спраўУрада нацыянальнай згоды Лівіі. У студзені 2022 года прызначаны кіраўнікомКабінета міністраў, што вымусіла яго ўступіць у канфлікт зАбдэлем Дбэйбе.

Біяграфія

[правіць |правіць зыходнік]

Башага нарадзіўся 20 жніўня 1962 года[1] ў горадзе Місурата, Каралеўства Лівія[2]. Мае турэцкае паходжанне[3].

У1984 годзе скончыў авіяцыйны каледж Місураты, а ў наступным годзе стаў лётным трэнерам, спецыялізаваўся на знішчальніках. Прапрацаваўшы амаль дзесяць гадоў трэнерам, у1993 годзе ён пакінуў ваенна-паветраныя сілы, а потым стварыў камерцыйную фірму[1].

З пачаткамграмадзянскай вайны ў Лівіі ў 2011 годзе далучыўся да паўстанцаў. У2012 годзе стаў членам скандальнай групоўкі Саветы шуры Місураты, удзельнічаў у некаторых вайсковых аперацыях. У2013 годзе балаціраваўся на пост міністра абаронаў, але не змог атрымаць гэтую пасаду[4].

У2014 годзе Башагу абралі дэпутатамПалаты прадстаўнікоў ад горада Місурата. У2015 годзе ён быў прызначаны старшынёй Савета абароны і нацыянальнай бяспекі ўрада Аль-Вефак. У2016 годзе Башага знаходзіўся ў парламенцкім камітэце па палітычным дыялогу. У кастрычніку2018 года кіраўніцтва УНЗ на чале з прэм’ерамФаізам Сараджам прызначыла яго на пасаду міністра ўнутраных спраў[5]. На сваім пасту Башага спрабаваў стварыць прафесійныя паліцэйскія сілы для Лівіі і рэарганізаваць групы апаўчэнцаў УНЗ[6][7].

28 жніўня2020 года Башага быў зняты з пасады міністра ўнутраных спраў з-запратэстаў у Трыпалі[8]. Аднак ужо3 верасня быў адноўлены[9].

У сакавіку2021 года заявіў, што будзе ўдзельнічаць упрэзідэнцкіх выбарах[10].

20 лютага 2022 года Палата прадстаўнікоў прызначыла Башагу прэм’ер-міністрам замест Абдэля Дбэйбе. Апошні адхіліў гэтае прызначэнне[11]. Вакол Башагі фарміруеццаУрад нацыянальнай стабільнасці. Орган размяшчаецца ў г.Сірт[12]. 16 мая 2023 года Башага страціў сваю пасаду кіраўніка Урада нацыянальнай стабільнасці[13].

Зноскі

[правіць |правіць зыходнік]
  1. абhttps://monitoring.bbc.co.uk/product/c200k11n
  2. https://www.al-monitor.com/pulse/originals/2020/08/libya-serraj-bashagha-tripoli-gna-hafter.html
  3. Tastekin, Fehim. Are Libyan Turks Ankara's Trojan horse?(нявызн.) (26 жніўня 2019). Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2020. Праверана 15 September 2019.
  4. Архіўная копія(нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2020. Праверана 14 лютага 2021.
  5. http://alwasat.ly/news/libya/222500
  6. Wehrey, Frederic (19 March 2019).A Minister, a General, & the Militias: Libya's Shifting Balance of Power.The New York Review of Books.
  7. Zaptia, Sami (16 February 2019).Bashagha recognises Haftar's role.Libya Herald.
  8. Influential Libyan interior minister suspended amid protests.Reuters. Published 28 August 2020.
  9. Libyan interior minister restored to post after talks.Reuters. Published 3 September 2020.
  10. Libye: «La seule compétition acceptable doit être démocratique»
  11. Libya rifts deepen as new PM named, incumbent refuses to yield.Reuters. 10 February 2022. Праверана10 February 2022.
  12. Zaptia, Sami (8 June 2022).Bashagha government is to resume its work from the city of Sirte.Libya Herald. Праверана28 August 2022.
  13. Libya parliament suspends rival eastern-based PM Bashagha (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 31 мая 2023.
Слоўнікі і энцыклапедыі
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Фатхі_Башага&oldid=5098936"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2026 Movatter.jp