«Ніца» (фр.:Olympique Gymnaste Club de Nice-Côte d’Azur) — французскі футбольны клуб з горадаНіца. Клуб быў заснаваны ў1904 годзе. Чатырохразовычэмпіён Францыі і трохразовы ўладальнікКубка Францыі. Свае хатнія матчы «Ніца» раней праводзіла на муніцыпальным стадыёне«Стад дзю Рэй», які месціцца ў межах горада. У2013 годзе клуб пераехаў на новы стадыён«Альянц Рыўера»[2].
«Ніца» была заснавана пад назвай «гімнастычны клуб Ніцы» (фр.:Gymnaste Club de Nice) і з’яўляецца адным з членаў-заснавальнікаў першага дывізіёну французскага футбола. Сярод першых клубаў першага чэмпіянату Францыі сезона 1932/33 на сённяшні момант працягваюць выступаць у ім клубы, як то«Марсель»,«Манпелье»,«Рэн». Большасць перамог у розных спаборніцтвах выпадала ў асноўным на 1950-я гады, калі клуб трэніравалі такія спэцыялісты, як тоНума Андуа, англічанінУільям Беры, іЖан Лучыяна. Апошнім на сёння трафеем для клюба з’яўляеццаКубак Францыі, які «Ніца» здабыла ў 1997 годзе пасля перамогі над«Генгамам» па пенальці ў фінале. Традыцыйнымі колерамі клуба з’яўляюцца чырвоны і чорны.
Падчас паспяховых выступаў клуба ў 1950-х гадах «Ніца» была адным з першых французскіх клубаў, у якім паспяхова выступалі замежныя ігракі. Сярод вядомых ігракоў тых часоў былі аргенцінцыЭктар дэ Бургаін і Панча Гансалес, люксембуржац Віктар Нюрэнберг, шведЯнэ Гестакук і іспанецХаакін Валье. Валье, акрамя таго, з’яўляецца найлепшым бамбардзірам клуба ўсіх часоў і найвялікшым іграком клуба[3].