Улік затрат (англ.:cost accounting) — сістэматычнае адлюстраванне, групаванне і аналіз расходаў, звязаных з вытворчай і гаспадарчай дзейнасцю арганізацыі з мэтай фармавання поўнай і дакладнай інфармацыі пра расходы для ўнутранага кіравання і знешняй справаздачнасці[1][2].
Пры ўліку затрат улічваюцца наступныя віды расходаў[1][2]:
У залежнасці ад розных крытэрыяў затраты падзяляюцца на:
Прамые – адносяцца на сабекошт пэўнага віду прадукцыі, работ або паслуг (расходы сыравіны, заробак работнікаў вытворчасці і інш.)
Ускосныя – звязаны ў цэлым з вытворчай дзейнасцю (амартызацыя, арэнда, заробкі кіраўнічага персаналу).
Пераменныя – змяняюцца пры павелічэнні або памяншэнні аб'ёмаў вытворчасці (расходы матэрыялаў, заробкі работнікаў).
Умоўна-пастаянныя – аб'ёмы вытворчасці на іх амаль не ўплываюць (напрыклад, арэнда памяшкання).
Планаваныя – затраты, уключаныя ў планавыкаштарыс абокалькуляцыю.
Непланаваныя – затраты, звязаныя са стратамі ў працэсе гаспадарчай дзейнасці (прастоі, брак і інш).
Існуе некалькі асноўных метадаў уліку затрат[2]:
Просты — пры вытворчасці аднароднай прадукцыі або аказанні аднародных відаў паслуг.
Паперадзельны — калі вытворчасць падзяляецца на асобныя самастойныя працэсы (перадзелы).
Пазаказны — улічвае выдаткі па асобных заказах.
Нарматыўны — арганізуецца паводле галіновых рэкамендацый. Ягоная сутнасць у выяўленні адхіленняў ад нормаў і нарматываў расходаў, што дае магчымасць карэктаваць калькуляцыю фактычнага сабекошту.
Наяўнасць празрыстай і структураванай сістэмы ўліку затрат дазваляе вырашаць шэраг ключавых задач[1]:
Аптымізацыя — выяўленне неэфектыўных артыкулаў расходаў і прыняцце мер для іх скарачэння.
Фармаванне цаны — разлік кошту адзінкі прадукцыі або паслугі.
Кантроль — параўнанне планавых і фактычных паказчыкаў, аналіз адхіленняў і іхніх прычын.
Прагназаванне — ацэнка будучых выдаткаў і планаванне рэсурсаў на перспектыву.
Укіраўнічым уліку улік затрат дапамагае: