Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Улан-Батар

47°55′ пн. ш. 106°55′ у. д.HGЯO
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сталіца
Улан-Батар
Улаанбаатар
СцягГерб
СцягГерб
47°55′ пн. ш. 106°55′ у. д.HGЯO
Краіна Манголія
КіраўнікNyambaatar Khishgee[d][1]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны1639[2]
Плошча4 704,4км²
Вышыня цэнтра1 350м
Водныя аб’ектыТуул
Часавы поясUTC+8
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 1 515 593 чал. (2019)[3]
Шчыльнасць259,5 чал./км²
Афіцыйная мовамангольская мова
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код+976 (0)11
Паштовы індэкс210 xxx
Аўтамабільны кодУБ_ і УН_

ulaanbaatar.mn (манг.)
Паказаць/схаваць карты
Улан-Батар (Манголія)
Улан-Батар
Улан-Батар
Ulaanbaatar view from Zaisan hill

Ула́н-Ба́тар (манг.:Улаанбаатар) —сталіцаМанголіі. Горад размешчаны ў цэнтральнай частцы краіны, на рацэТуул, у даліне абкружанай чатырма горнымі масівамі: Баяндзурх, Чынгелтэй, Сангіна Чаіркхан і Багдчан. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора 1 350 метраў. Плошча горада 4 704,4 км², колькасць жыхароў 989,9 тысяч.

Гісторыя

[правіць |правіць зыходнік]

Датай заснавання горада лічыцца1639 год. Тады, на беразе возераЗірыт Кагаан Нуур адбылася ўрачыстасць, пад час якой чатыгохгадовагаДзанабадзара прызналі ўвасабленнем богд гэгінаў — рэлігійных кіраўнікоў Манголіі. Качуючая рэзідэнцыя Дзанабадзара і яго правапераймальнікаў была названаÖrgöö (палацавая юрта) — ад якой з’явілася еўрапейская назваUrga. Да другой паловы XVIII стагоддзя, гэта рэзідэнцыя змяняла сваё месца шмат разоў. Урэшце ў1778 годзе яна спынілася на месцы сённяшняй сталіцы Манголіі. Пачаткова Урга была вялікім маўзалеем, і толькі ў XIX стагоддзі стала асноўным цэнтрам гандлю на чайным шляху паміжКітаем іРасіяй. У1911 годзе ва Урзе было абвешчана аб незалежнасці Манголіі (не прызнаная іншымі краінамі, замест гэтага ў дамове паміж Кітаем і Расіяй1915 году была прызнана аўтаномія Манголіі ў межах Кітая). У1918 годзе ва Ургу зноў увайшлі кітайскія войскі. У1921 годзе баронУнгерн фон Штэрнберг са сваімі войскамі заваяваў горад і вызваліў богд гэгіна з кітайскага палону. Некалькі месяцаў барон кіраваў горадам, пасля чаго ў горад увайшла Чырвоная армія.26 лістапада1924 года была зменена назва на Улан Батар (па мангольску Ulaanbaatar: «Чырвоны асілак», у гонар народнага герояДамдыну Сухе Батару, які пазваў Чырвоную армію на дапамогу). У1938 годзе былі знішчаны ўсе ламаісцкія святыні гораду, і тры з чатырох палацаў богд гэгіна. У 50-х — 60-х гг. ХХ стагоддзя распачалася вялікая будова горада.

Насельніцтва

[правіць |правіць зыходнік]
ГодКолькасць
2003893 437[3]
2004910 984[3]
2005946 906[3]
2006979 780[3]
20071 012 733[3]
ГодКолькасць
20081 041 307[3]
20091 087 096[3]
20101 131 902[3]
20131 345 086[3]
20131 372 000
ГодКолькасць
20141 367 508[3]
20151 396 288
20151 379 631[3]
20161 418 368[3]
20171 451 710[3]
ГодКолькасць
20181 477 174[3]
20191 515 593[3]

Гарады-пабрацімы

[правіць |правіць зыходнік]

Транспарт

[правіць |правіць зыходнік]

Горад з’яўляецца галоўным транспартным цэнтрам краіны. Ёсць міжнародныаэрапорт, праз горад праходзіць адгалінаванне Транссібірскай (трансмагольскай) магістралі. З горада ідуць аўтамабільныя дарогі ў кірунку межаў Расіі і Кітая.

Адукацыя

[правіць |правіць зыходнік]

Ва Улан-Батары ёсць вышэйшыя навучальныя ўстановы, сярод іх Мангольскі Дзяржаўны ўніверсітэт.

Культура

[правіць |правіць зыходнік]
  • Дзяржаўны оперны тэатр
    Дзяржаўны оперны тэатр
  • Драматычны тэатр
    Драматычны тэатр
  • Нацыянальная галерэя
    Нацыянальная галерэя

Вядомыя асобы

[правіць |правіць зыходнік]

Гл. таксама

[правіць |правіць зыходнік]

Крыніцы

[правіць |правіць зыходнік]
  1. Kh.Nyambaatar appointed as new Mayor of Ulaanbaatar — 2023.Праверана 21 студзеня 2025.
  2. https://www.sohu.com/a/325283911_276265Праверана 16 жніўня 2021.
  3. абвгдеёжзіклмнопhttp://data.un.org/Data.aspx?d=POP&f=tableCode%3a240%3bcountryCode%3a496%3bsexCode%3a0&c=2,3,6,8,10,12,14,16,17,18&s=_countryEnglishNameOrderBy:asc,refYear:desc,areaCode:asc&v=1
  4. https://www.gaziantep.bel.tr/tr/kardes-sehirler/mogolistan-ulan-batur
  5. https://www.gaziantep.bel.tr/tr/kardes-sehirler
  6. https://kvs.gov.spb.ru/en/agreements/
  7. http://м.улан-удэ.рф/industry/econom_biznes/vneshn/goroda/ulan-bator.php
Паўночная і Цэнтральная АзіяПаўднёвая АзіяПаўднёва-Усходняя АзіяЗаходняя і Паўднёва-Заходняя Азія
*Транскантынентальныя краіны.
Абедзве краіны, Ізраіль і Палесціна,лічаць Іерусалім сваёй сталіцайbeen. Тэль-Авіў з’яўляецца месцам усіх замежных пасольстваў у Ізраілі; Рамала з’яўляецца адміністрацыйным месцам Палесцінскай аўтаноміі.
⚙️ 
  Фота, відэа і аўдыё
Слоўнікі і энцыклапедыі
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Улан-Батар&oldid=4973785"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp