Гістарычна Тэбрыз быў буйным гандлёвым цэнтрам, пра што сведчыць старадаўніТэбрызскі базар — помнікСусветнай спадчыныЮНЕСКА. Цяпер горад з’яўляецца другім па значэнні прамыслова-індустрыяльным цэнтрам Ірана. У горадзе размешчана сетка профільных заводаў і фабрыкаў Іранскай трактарабудаўнічай кампаніі «Тэбрыз Махсен», якая складае ядро машынабудаўнічай індустрыі Ірана, філіялы якой дзейнічаюць у шматлікіх гарадах краіны і за мяжой. У горадзе размешчаны таксама нафтаперапрацоўчы, хімічны і цэментавы заводы. Развіта лёгкая і тэкстыльная прамысловасць, функцыянуе дыванаткацкая прадзільная фабрыка.
У1898 годзе вядомы персідскі паэтАбід-аль-Мемалік пачаў выдаваць у Тэбрызе газету «Адаб».
У Тэбрызе дзейнічаюць каля дваццаці вышэйшых навучальных устаноў, сярод якіх вылучаюццаТэбрызскі ўніверсітэт, Тэбрызскі ўніверсітэт медыцынскіх навук, Універсітэт мастацтваў і Універсітэт педагогаў Азербайджана. У горадзе знаходзіцца Цэнтр навукі і тэхналогійУсходняга Азербайджана іТэбрызская нацыянальная бібліятэка.
Тебри́з, Тавриз // Т. 25. Струнино — Тихорецк. —М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 353. — (Большая советская энциклопедия :[в 30 т.] / гл. ред.А. М. Прохоров; 1969—1978).(руск.)
Тебри́з, Тавриз // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред.В. М. Котляков. —Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 633—634. — 832 с. —10 000 экз. —ISBN 5-94799-148-9.
Тебри́з, Тавриз // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред.А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. —М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 474. — 592 с. —210 000 экз. —ISBN 5-85270-057-6.
Тебри́з // Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц (руск.) / Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип.. —М.: Русские словари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство ACT», 2002. — С. 413. — 512 с. —ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»),ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»),ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»).